/ Расчараванне і страх

/ Расчараванне і страх

Вельмі шмат людзей апошнімі месяцамі сачылі за судовым працэсам над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым. Натуральна, хацелася, каб пакаранне за жудасную трагедыю, якая надарылася 11 красавіка на станцыі “Кастрычніцкая” ў гадзіну пік (17.56) і якая каштавала жыццяў пятнаццаці чалавек, да таго ж яшчэ і пакутаў сотняў пацярпелых, панеслі тыя, хто здзейсніў выбух. Але ці тыя прыгавораны да расстрэлу?

Пытанне, ці мае права дзяржава замест Бога вырашаць, хто варты смяротнага пакарання, а хто не, пакінем па-за ўвагаю. Адказ на гэтае пытанне відавочны любому чалавеку, хто лічыць сябе адэкватным. Прэзідэнт Беларусі нават у сваім артыкуле, што да будучыні Еўразійскага эканамічнага саюза, спасылаўся на Біблію, што заўважыў нават цяперашні прэм’ер Расіі Уладзімір Пуцін. Дык у Бібліі напісана “Не забі!”. У такім выпадку, застаецца спадзявацца, што самы высокапастаўлены палітычны дзеяч, які называў сябе “праваслаўным атэістам”, у справе прыняцця рашэння, памілаваць ці расстраляць дваццаціпяцігадовых хлопцаў, будзе кіравацца ўсё ж Бібліяй. А не чымсьці іншым.

Ужо не аднойчы казалася і пісалася пра тое, што падчас судовага разбіральніцтва не была на сто працэнтаў даказана віна як Канавалава, які захоўваў маўчанне цягам усяго працэсу, так і Кавалёва, які адмовіўся ад паказанняў, дадзеных ім на папярэднім следстве, папрасіўшы прабачэння ў свайго сябра Канавалава за тое, што пад уціскам следства агаварыў яго.

У нармальнай цывілізаванай краіне, дзе існуе сапраўдны незалежны суд, дзе не пустымі словамі ёсць прэзумпцыя невінаватасці, любы сумнеў, што да віны абвінавачанага, тлумачыцца на ягоную карысць. У нас нешта не тое. Ёсць сумневы, многія пытанні не знайшлі адказу ў тым ліку ў пацярпелых ад тэракту, а суд выносіць самы жорсткі вердыкт. Куды спяшацца? Куды ляцець? Нават справа нарвежскага маньяка Брэйвіка, віна якога ў сёлетнім забойстве многіх дзясяткаў людзей не выклікае сумненняў ні ў каго, цягнецца не так хуткацечна, як працягнулася справа Канавалава — Кавалёва. Чаму? Яшчэ адно пытанне…

Маці Уладзіслава Кавалёва і яго сястра 1 снежня аднеслі ў Адміністрацыю прэзідэнта зварот з просьбаю памілаваць іх роднага чалавека. Вось тэкст гэтага паслання да кіраўніка дзяржавы. Размешчаны на сайце “Свабоды”:

“Я, Любоў Кавалёва, мама асуджанага на смерць Уладзіслава Кавалёва, звяртаюся да Вас як да кіраўніка дзяржавы, гаранта Канстытуцыі і бацькі трох дзяцей, з просьбай аб памілаванні майго адзінага сына.

Аляксандр Рыгоравіч! Я адна выхоўвала сына і дачку, ніхто і ніколі не мог мяне папракнуць у тым, што я недастойна выхавала сваіх дзяцей. Мой сын рос на прыкладзе свайго дзеда — Кавалёва Вячаслава Міхайлавіча, які з 14-ці гадоў пайшоў у партызаны і прайшоў усю вайну.

Улад — звычайны хлопец, любячы сын, верны сябар, сумленны рабочы. Ён не мог здзейсніць тое жахлівае злачынства, за якое яго асудзілі.

Аляксандр Рыгоравіч! Вы як ніхто ведаеце, як цяжка кіраваць краінай і захоўваць спакой у вялікай сям’і. Але мудры бацька не толькі карае, але праяўляе міласэрнасць, дзякуючы чаму сям’я і далей сядзіць за агульным сталом і шануе бацьку.

Аляксандр Рыгоравіч! Я бачу ў Вас абаронцу хрысціянскай маралі, згодна з якой толькі Бог дае жыццё, і толькі ён яго можа адняць. Не ацэньваючы вырак суду ў дачыненні да майго сына, я прашу вас згадаць, што ў гісторыі Беларусі былі выпадкі, калі невінаватых прысуджвалі да расстрэлу, і толькі праз некалькі год знаходзілі сапраўднага злачынцу. Калі ласка, увядзіце мараторый на смяротнае пакаранне ў Рэспубліцы Беларусь, пакажыце, што наша краіна —цывілізаваная краіна.

Малю вас: ратуйце майго сына. Вы — адзіны, хто можа гэта зрабіць.

1 снежня 2011 года”.

У гэты ж дзень адзін з высокіх беларускіх чыноўнікаў зрабіў заяву, наконт негатыўнай рэакцыі міжнароднай супольнасці адносна смяротнага прысуду Канавалаву і Кавалёву. “Пазіцыя па смяротным пакаранні добра вядомая — гэта агульнакраінавая пазіцыя, і тут нейкія дадатковыя каментары не патрабуюцца”, — заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных 1 снежня на брыфінгу. Так ён пракаментаваў заяву Савета Еўропы, які асудзіў вынясенне смяротнага прысуду Вярхоўным судом Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Дарэчы, сваё негатыўнае стаўленне да прысуду па гэтай справе выказалі ўжо многія еўрапейскія палітыкі і кіраўніцтвы краін.

Застаецца толькі спадзявацца, што голас супольнасці будзе пачуты, і яшчэ два чалавекі не стануць ахвярамі патэнцыйнай памылкі. Справа маньяка Міхасевіча яшчэ жыве ў памяці. Як і тыя, хто быў расстраляны ці асуджаны на многія гады зняволення замест сапраўднага злачынцы.

 

 #
A piece of erudition ulinke any other!
 
 #  
 #
accutane ngte tamoxifen 307
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/