xxx

/ Напаскудзіць у Беларусі і збегчы за мяжу

/ Напаскудзіць у Беларусі і збегчы за мяжу

Прачытаў у “Народнай волі” за 22 снежня вялікае інтэрв’ю маёй паважанай каляжанкі Марыны Коктыш з былым памочнікам беларускага прэзідэнта палкоўнікам Сяргеям Посахавым. Проста дзіўна, як мяняецца светапогляд і разважанні людзей, калі яны пакідаюць высокія пасады ў беларускім кіраўніцтве!

У згаданым інтэрв’ю палкоўнік Посахаў выглядае ну проста “слупом дэмакратыі”, “белым і пухмяным”! І свабоды слова і СМІ, паводле былога прэзідэнцкага памочніка, у Беларусі бракуе, і абмежаванні дзейнасці апазіцыі і ўвогуле дэмакратаў такія, якія не сумяшчальныя з паняццямі цывілізаванага грамадства. Ну проста залатыя словы!

Магчыма, Сяргей Посахаў, калі пакінуў уладную вярхушку (хоць ён сцвярджае ў тым жа інтэрв’ю, што не меў рэальнай улады ў Беларусі, а толькі “даваў парады”), сапраўды пакаяўся і прызнаў, што вельмі памыляўся, калі адсылаў апазіцыю “гаўкаць на Бангалор”, аб чым  цяпер вельмі шкадуе. Але гэты чалавек чэсна кажа, што Беларусь для яго – не Радзіма, бо нарадзіўся ён у Расіі, куды і вярнуўся праз дваццаць год працы ў “сінявокай”. Пры гэтым, калі верыць Посахаву, яму не абыякава тое, што цяпер адбываецца ў нашай краіне.

Але не пра расіяніна Посахава гаворка. Ужо стала тэндэнцыяй, што тыя, хто падае з вяршыні ўлады, уцякаюць за межы Беларусі, пераважна ў Расію. Прытым пасля таго, як зрабілі для краіны, мякка кажучы, не самае лепшае. Успомніць хаця б былога прэзідэнцкага “завхоза” Івана Ціцянкова. Якімі добрымі справамі вядомы гэты дзеяч? Ну не прыходзіць нічога станоўчага на памяць. Затое ў многіх засталіся ўспаміны (у мяне гэтая карцінка дагэтуль стаіць у вачах), як названая асоба наўпрост на даху Адміністрацыі прэзідэнта раздзірала на кавалкі бел-чырвона-белы сцяг і распісвалася на тым, што ад яго засталося, пасля ганебнага плебісцыту 1995 году, у выніку якога Беларусь страціла сваю гістарычную сімволіку – сцяг і герб “Пагоня”. Дзе цяпер Ціцянкоў? Правільна, у Маскве, і далёка не жабрак.

Яго наступніца – Галіна Жураўкова. Гэтая дзяячка паспела нават пасядзець у беларускай турме за справы, далёкія ад высокай маральнасці, але нават “не дасядзела” вызначаны судом тэрмін. І дзе яна зараз? Так, у Маскве, і далёка не прыбыральшчыцай працуе!

А цяпер туды ж, у Расію, намыліўся і нядаўні міністр унутраных спраў і цяпер ужо экс-кіраўнік Беларускай федэрацыі хакею Уладзімір Навумаў, які ў свой час абяцаў начэй не спаць, але знайсці вінаватых у мінскім тэракце ўноч на 4 ліпеня 2008 году. Адкаталі пальцы больш як паловы мужчынскага насельніцтва краіны, злачынцаў не знайшлі, затое Навумаў ужо не міліцэйскі (і не хакейны) начальнік, і спіцца яму, відаць, спакойна. Як жа можа быць інакш пасля адпачынку на Кубе? Генерал пакуль хавае сваё наступнае месца працы. А што ён карыснае зрабіў для Беларусі? Чым ён запомніцца нашай краіне?

Хіба што ўзмацненнем рэпрэсіўных дзеянняў яго падначаленых у дачыненні да апазіцыі пад час вулічных акцый, пераследам іншадумцаў. А таксама тым, што з’яўляецца неўязным у краіны Еўрапейскага Саюза і ЗША, бо яго падазраюць у спрычыненні да гучных выкраданняў апанентаў дзейнай ўлады. Так што не ўсе маральныя (ды не толькі) рахункі перад Беларуссю Вамі аплочаны, спадар Навумаў. А вось цёплае месца ў Расіі для Вас ужо запрыпасена. 

Спіс тых, хто быў пры ўладзе ў Беларусі, а цяпер спакойна жыве і зарабляе немалыя грошы на тэрыторыі усходняй суседкі, можна працягваць. Але вось што заўважна: спачатку гэтыя людзі (прынамсі, многія з іх)  напаскудзяць у нашай краіне, а потым шыбуюць адсюль як мага далей. Атрымыліваецца, што Беларусь пераўтвараецца ў “кузніцу” кадраў для замежжа. Толькі не вельмі я зайдрошчу гэтаму замежжу, бо самі бачыце, што гэта за кадры…
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).