/ Адны раўнейшыя за іншых

/ Адны раўнейшыя за іншых

Беларусь — дзіўная краіна. У тым сэнсе, што ў нас ёсць некалькі катэгорый грамадзян. Адны — гэта тыя, для каго пісаныя законы і якія мусяць гэтыя законы выконваць. І іншыя — тыя, хто прыдумляе гэтыя самыя законы, зацвярджае іх, але выконваць не спяшаецца. І не імкнецца. То бок, усё выключна па Оруэлу — “усе жывёліны роўныя, але некаторыя раўнейшыя за іншых”.

Да чаго я гэта? А вось пабачыў мінулым суботнім вечарам па “зомбаскрыні”, як кіраўнік дзяржавы радаваўся выбітнай перамозе на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Вікторыі Азаранка. Усё правільна — галава дзяржавы на тое і галава, каб ёй балець за ўсё, што тутака адбываецца. Ці не тутака, але што звязана з нашай краінаю. Але ж вось адпачывае зараз афіцыйны беларускі лідар у Сочы, катаецца на лыжах. Ну, і няхай сабе, ён таксама мае права на адпачынак. Але ж побач я заўважыў і ягонага малодшага сына Колю. Пардон, але ж зараз ужо ідзе трэцяя чвэрць навучальнага году. Дык чаму ж першакласнік Коля не ў школе, але за тысячы кіламетраў ад яе?

Варта заўважыць, што ад 1 верасня 2011 году ў Беларусі дзейнічае новы Кодэкс аб адукацыі, у якім з’явіліся нежартоўныя рэпрэсіўныя моманты ў дачыненні да парушальнікаў навучальнае дысцыпліны. Вучні-“шкаляры” могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці не проста за прагулы, але нават за спазненне на заняткі. І адказнасць гэта таксама нежартоўная — заўвага, альбо вымова, альбо нават адлічэнне са школы. Дык што, адпачынак з родзічамі ў разгар навучальнага працэсу ўжо лічыцца паважлівай прычынаю для адсутнасці на занятках? Звычайнае дзіця з ягонымі бацькамі ўжо зведала б шмат “прыемнасцяў”, калі б такое здарылася ў шэраговай беларускай сям’і.

Дарэчы, яшчэ зусім нядаўна беларускае заканадаўства забараняла, каб блізкі родзіч, напрыклад, сын, на дзяржаўнай службе працаваў у прамым падпарадкаванні, напрыклад, свайму бацьку. Гэта тычылася ўсіх, апроч… Хто падчас дзеяння такога заканадаўства быў прызначаны памочнікам прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы? Правільна, Віктар Аляксандравіч Лукашэнка. А хто ўзначаліў Прэзідэнцкі спартыўны клуб? Правільна, Дзмітры Аляксандравіч Лукашэнка.

Вось цяпер ясна, хто ў нас роўны, а хто раўнейшы. Таму і катаецца Коля на лыжах у “Краснай паляне” у той час, як астатнія беларускія шкаляры грызуць “граніт навукі”.
 

 #
I love reading these articles because they're short but ifnoarmitve.
 
 #
None can doubt the veractiy of this article.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/