/ АдМОЎНЫ адкат?

/ АдМОЎНЫ адкат?

Як стала вядома, Нацыянальнае кадастравае агенцтва накіравала ў Дзяржкамітэт па маёмасці дакладную запіску, у якой заявіла пра адмову ад транскрыбавання геаграфічных назваў з беларускай мовы.

Гэта дзяржаўная ўстанова лічыць неабходным перакладаць назвы населеных пунктаў не з беларускай, а з расійскай мовы і адпаведным чынам транслітараваць на мову англійскую.

Прывітанне. Што называецца, прыехалі! З якой такой радасці з’явілася гэтая “цудадзейная” чыноўніцкая “малява”? Падаецца, апошнім часам, наадварот, хоць і квола, але павялічваецца прысутнасць мовы тытульнае нацыі ў паўсядзённым жыцці — у абвестках у грамадскім транспарце, у рэкламе, у аператараў сотавай сувязі, нават на каналах дзяржаўнага тэлебачання з’яўляюцца новыя праграмы на беларускай мове, зноў праз працяглы час па-беларуску можна чуць спартыўных каментатараў (з-за чаго, як падаецца мне асабіста, слухаць тыя самыя каментары стала больш цікава), бачна ўсё больш беларускіх шыльдаў і этыкетак... Нават Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі Філарэт заклікаў тутэйшых святароў весці казанні па-беларуску.

І тут такая “перліна” кадастравікоў! Хто іх цягнуў за язык? Каму перашкаджае транслітарацыя з беларускай мовы? Выкажу ўласнае меркаванне. Не выключаю, што павелічэнне ўжытку беларускай мовы камусьці падалося занадта далёкім адыходам ад “братэрскай Расіі”. Верагодна, ад кагосьці з Масквы паступілі скрытыя сігналы на тэму, ці не занадта нацыяналізаваліся “верныя браты-беларусы”, дазволіўшы сабе ўзгадаць, што можна размаўляць на роднай, але не на вялікадзяржаўнай мове. З адпаведнымі наступствамі. Для Мінска, натуральна.
Вунь, маўляў, далі калісьці на сваю галаву ўкраінцам вольніцу (у моўным плане), дык цяпер крамлёўцы і не ведаюць, што з імі рабіць. Дык што цяпер, страціць тое малое, што з такой цяжкасцю літаральна адваёўвалася нацыянальна свядомымі сіламі ў дэнацыяналізаванай дзяржавы пакрысе ўсе апошнія гады?

З такой логікай наступным крокам магло б стаць адмова ад траслітаравання з беларускай на англійскую мову імёнаў і прозвішчаў грамадзян Беларусі ў іх пашпартах. Ёсць жа ў нашых аўсвайсах рускамоўная старонка! Дзікунства нейкае…

Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны ўжо адрэагавала на такія намеры чыноўнікаў-манкуртаў лістом на адрас кіраўніка прэзідэнцкае адміністрацыі.
 
Як нагадала з гэтае нагоды “Наша ніва”, распрацоўка напісання геаграфічных назваў вядзецца спецыялістамі з 2001 года. За гэты час пабачылі свет “Даведнікі назваў населеных пунктаў Беларусі” з чатырох абласцей, і дзве апошнія вобласці рыхтаваліся да выдання. Пры гэтым даведнікі атрымалі станоўчыя водгукі спецыялістаў з ААН, яны некалькі гадоў выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы геаграфічных мапаў і турыстычных шыльдаў.

Часам падаецца, што ў некаторых чыноўнікаў і іншых дзяржслужачых ад “няма чаго рабіць” проста “дах едзе”, таму і займаюцца ўсялякай “фігнёй”. А ў выпадку з Нацыянальным кадастравым агенцтвам, хутчэй за ўсё, гаворка вядзецца пра элементарную ляноту ды проста недахоп адукацыі. Ну не даецца ім, няшчасным, беларуская мова! Тады “назад, у першы клас” — дзякуй Богу, засталіся яшчэ ў Беларусі адукацыйныя ўстановы на роднай мове. Ці, можа, і іх усіх “пад нож”?...

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).