xxx

/ Куды бягуць дыктатары

/ Куды бягуць дыктатары

Амерыканскі часопіс Time” апублікаваў цікавую карту-схему “Куды бягуць дыктатары”. Яна прысвечаная самым славутым дыктатарам апошніх часоў, якія па розных прычынах былі вымушаныя бегчы з радзімы.

Мапа зроблена ў інтэрактыўным фармаце, таму скачаць яе цяжка (я, прынамсі, не разумею, як гэта зрабіць), аднак паглядзець можна тут: http://www.time.com/time/2008/exile/. Прынцып працы карты вельмі просты: падвядзіце мышкай да нейкага крыжыку на карце. Адразу адчыніцца дадатковае акно, у якім будзе прадстаўленая інфармацыя пра дыктатара, які хаваецца ў гэтай краіне, і пра тое, адкуль ён збег. Праўда, усё — папераджаю — на мове Шэкспіра.

Самае цікавае, што ў свой час прытулак для дыктатараў давалі заходнія дэмакраты: ЗША (тут хаваўся філіпінскі дэспат Фердынанд Маркас) і Францыя (у Парыжы да гэтага часу жыве сын Дзюка Дзювалье Жан-Клод).

А наогул фантастычны выпадак меў месца з Чылі. Напрыканцы 80-х краіна пачала паступова вяртацца да дэмакратыі, левыя партыі выйшлі з падполля, дзе знаходзіліся падчас дыктатуры. І менавіта ў гэты час, пасля падзення берлінскай сцяны, сюды збег да родзічаў Эрых Хонеккер — былы лідэр Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Чылійцы вырашылі даць экс-дыктатару прытулак, нягледзячы на пратэсты ўраду ФРГ, які хацеў судзіць Эрыха за забойства людзей, якія спрабавалі бегчы на Захад. Думаецца, галоўным матывам для чылійцаў не выдаваць былога генсека тут была вялікая дапамога, якую аказвала ГДР чылійская палітычнай эміграцыі ў часы Піначэта.

Але, так ці інакш, гісторыя цікавая.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).