№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Куды бягуць дыктатары
Амерыканскі часопіс “Time” апублікаваў цікавую карту-схему “Куды бягуць дыктатары”. Яна прысвечаная самым славутым дыктатарам апошніх часоў, якія па розных прычынах былі вымушаныя бегчы з радзімы.
Чытаць далей »
/ Спадчына дыктатара, які карміў кракадзілаў апазіцыянерамі
У хіт-парадзе самых брутальных дыктатараў у гісторыі адно з топавых месцаў па праву належыць Ідзі Аміну, які жалезнай рукой кіраваў афрыканскай краінай Угандай з 1966 па 1979 гады. Як сёння ставяцца ўгандыйцы да асобы Аміна? Ці існуе зараз палітычны рух сімпатызантаў былога лідэра? Пра гэта журналіст Алег Пятроў размаўляе з Мікібі Ссенгургоі Джэймсам, супрацоўнікам угандыйскай радыёстанцыі Central Broadcasting Service.Чытаць далей »
/ Фюрэр як сродак барацьбы за міжнацыянальную талерантнасць
Вельмі цікавы ход для прапаганды міжнацыянальнай талерантнасці прыдумалі выдаўцы нідэрландскага часопісу “Humo”. Яны надрукавалі плакат, на якім зрабілі візуальную камбінацыю розных супярэчлівых клішэ — расіста Гітлера і прыхільніка культуры растафары, якая паходзіць з Карыбскіх астравоў. Подпіс на плакаце: “Сумесь культур робіць кожнага прыгажэй”. Цяжка сказаць, наколькі эфектным і пераканаўчым атрымалася пасланне, аднак выглядае мантаж вельмі прыкольнаЧытаць далей »
/ Дыктатары носяць футры.
Нямецкая арганізацыя NOAH (Humans for Animals) арганізавала цікавую кампанію супраць футравай вытворчасці. Яна знайшла здымкі самых славутых дыктатараў у футравым адзенні і памясціла выявы на плакаты з каментарам. “Тыя, хто носяць футру, не паважаюць жыццё”. На маю думку, атрымалася вельмі здорава. Дарэчы, вы яшчэ памятаеце прозвішча дыктатара ў футровай шапцы?



![[feed]](http://novychas.org/misc/feed.png)

















