xxx

/ Уладзімір Голуб у Мінску

/ Уладзімір Голуб у Мінску

Калі знакаміты мастак прыязжае з места ў мястэчка і наладжвае сваю выставу – гэта заўсёды падзея. Таму, калі са сталічнай Вільні ў сціплы ваяводскі Менск прывозіць свае працы Уладзімір Голуб, гэта абавязкова выклікае цікаўнасць мясцовай шляхты і мяшчанства.

Бо Вільня – гэта ж места. Там і зараз моцная першасная паганская складаная балцкага татэмізму. Вось адкуль ідзе вобразнасць, прынесеная да балтаславянскай крыві сучасных літвінаў: чалавек-дрэва-дуб.  Mēdis-ąźuolas.  Чалавек рыба. Źuvis. (тут сугуна – жывы).  Чалавек-зубр. Stumbras, або Bulius. Paūkštis. Птушка.

 З горада пяці народаў, крывіцкай Меккі, да нас з’яўляюцца сны-фантазіі ад крыніц першаснай народнай чысціні. Гэта не Менск-Мінск, які паглядае на голубавы вобразы вачыма праваслаўна-атэістычнай новай пазадухоўнасці, што падымае яе носьбітаў вышэй за Бога (паводле словаў аднаго берасцейскага губернатара). Творы Голуба падаюцца знакамі першаснай чысціні, якімі замацаваны весь тысячагадовы шлях ад капішча да алтара, але Бог застаецца ўвышыні, назіраючы доўгую дарогу ад аднаго да іншага полюсу сваіх існасцяў, якім крочаць балтаславянскія народы, размаўляючы на сваіх розных мовах. У сінтэтычным, знітаваным універсуме ёсць месца рацыянальнаму і ірацыянальнаму, хрысціянскаму і паганскаму. Як у творчасці каталіка-рамантыка Яна Баршчэўскага, пачынальніка нашай новай літаратуры і аўтара нашых “1001 ночы”, “Шляхціца Завальні”, фантастычных апавяданняў, у якіх уваскрасалі казачныя загадкі протачасу балцка-славянскай душы.  

 Магчыма, сказанага і дастаткова для таго, каб заахвоціць чытача блога да адведання выставы. Бо астатняе – сутворчасць мастака і наведвальніка. Свае думкі і мроі мастак шыфруе з выкарыстаннем усяго свайго інструментарыя: ад адшліфаваных тэхнічных прыёмаў да перажытых праз свае пачуцці сімвалаў-вобразаў. Робіцца гэта для таго, каб наведвальнік, выкарыстаўшы свае багацці душэўных пачуццяў і асацыяцый, прачытаў прапанаваны яму загадкавы тэкст. У гэтым наведванне добрай экспазіцыі падобнае да перакладу паэтычных твораў з замежнай на сваю мову. Таму застаецца пажадаць усім ахвотным паэтычнага натхнення.

 Дадамо нелькі здымкаў – але яны толькі пралог да самой выставы.

 

 

 

 

 

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).