/ Сыход Рамана Бязсмертнага

/ Сыход Рамана Бязсмертнага

3 чэрвеня указам прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча пасля 1 года і некалькіх месяцаў працы з пасады амбасадара Украіны ў Беларусі быў адкліканы самы выдатны з нядоўгай гісторыі дяпламатычных стасункаў новых незалежных краін украінскі прадстаўнік у Мінску. Усе гэтага чакалі: прадстаўнік “аранжавай” партыі, легендарны камендант кіеўскага Майдана наўрад ці мог доўга затрымацца ў абойме адміністрацыі “Партыі рэгіёнаў”. Залішне розныя менталітэты. Раптам падумалася, прыгадваючы нядаўнія скандальныя словы Аляксандра Лукашэнкі пра “казлоў і вашывасць”, што кіраўнік Беларусі не заўсёды памыляецца. Хаця Раман Бязсмертны ў той момант выдатна выканаў свой абавязак дыпламата, выказаўшы рашучы пратэст з нагоды хамскіх выказванняў.

Каб зразумець, чаму Рамана Бязсмертнага называлі ледзьве не самым еўрапейскім амбасадарам з усяго дыпламатычнага корпусу ў Мінску, варта дазволіць доўгую цытату. Гэтыя словы Раман Пятровіч сказаў напярэдадні адстаўкі, ужо, відаць, ведаючы пра яе, у перадачы аднаго з украінскіх тэлеканалаў:

“У Беларусь, як у тэатр, трэба прадаваць білеты. Таму што ў гэтым тэатры, бы ў кроплі расы, сканцэнтравана ўсё: і велічнае, і нізкае, і трагічнае, і смешнае. У ім ужо зараз, у наш час, новае стагоддзе, новае тысячагоддзе можна вельмі лёгка праэкзаменаваць свае крокі, спрагназаваць, як будзе развівацца сітуацыя ў суседніх дзяржавах, якія так ці йначай будуць пераймаць гэты досвед. Першы тэзіс і відавочны: што эканамічным крызісам падуладныя ўсе сістэмы, якія існуюць на дадзены момант, і няма выключэнняў, і не з’яўляецца выключэннем тая мадэль, якая называлася беларускай мадэллю. Гэта аксіёма. Цяпер гэта зрабілася зразумелым. А другое, што трэба сказаць: Беларусь перажывае зараз у бальшыні тыя рэчы і з’явы, якія украінцы ўжо прайшлі і перажылі неаднаразова. Мы таксама памятаем ліхія 1990-я гады, калі ў нас было 3 курсы даляра ў нацыянальнай валюце…”

Раман Бязсмертны вельмі любіў прыводзіць бязлітасныя і відавочныя эканамічныя дадзеныя – бо эканоміка без усялякіх палітычных каментароў гаварыла пра нездаровыя тэндэнцыі ў рэгіёне сама па сабе. Меньш вядомыя намаганні Рамана Бязсмертнага ў галіне культуры. Літаральна за паўгадзіны ён вырашыў пытанне па супрацоўніцтву ў рамках Усходняга партнёрства Нясвіжскага архітэктурнага запаведніка з калегамі з музеяў Луцка. Папросту зняў трубку, патэлефанаваў мэру горада, і тэхнічныя пытанні былі вырашаны. Каб наша краіна намаганнямі яе лідара сама не выпіхнула сябе за рамкі гэтай праграмы ЕС, ужо ў гэтым годзе Нясвіжскі замак атрымаў бы 700 тыс. еўра для рэстаўрацыі і аднаўлення інтэр’ераў і інфраструктуры.

Учора у інтэрв’ю “Камерсанту” Раман Бязсмертны сказаў, што, напэўна, у дыпламатычную службу яго не вернуць – прэнамсі зараз. Ён будзе працаваць у структурах “Нашай Украіны”. А таксама, сказаў ён – сувязяў з Беларуссю ніколі не страціць. Пажадаем, каб так яно і адбылося.
 

 #
comment1, marcia cross nude, %-((,
 
 #  
 #
NxxvDcyEIzeIe ghd sale DrhMXinIMfgRg cheap ghd TmpJXjcTGfrNy http://www.landrypepin.com AjwRPdnSYsoKm
 
 #
legvrzekzrlf uggs online drcncrpenusx uggs outlet online zilcfhegdpfb uggs for cheap hqxnlgyeuxfn http://uggsbootsclearancesale.yolasite.com snwxsladeykb nhemtprowcuw moncler uomo rrwwwtydalku moncler jacken outlet ugkqsblvsshy http://monclerjacken.beepworld.de
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
q34shC lfdnjvcdtnsg, [url=http://herbbgkuhgdn.com/]herbbgkuhgdn[/url], [link=http://uokvzsonfkno.com/]uokvzsonfkno[/link], http://tihdhoxwzoha.com/
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
Купить Карепрост недорого : средство для роста ресниц цена - карепрост купить. Сэкономь на наращивании ресниц.
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
Кари прост - средство для роста ресниц - купить latisse. Карепрост отзывы.
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
dMEMHi hvglvrgepizv, [url=http://aisuhqnmzrqb.com/]aisuhqnmzrqb[/url], [link=http://vftduholktrz.com/]vftduholktrz[/link], http://skfeyhzwgixz.com/
 
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/