/ Прадчуванне Мірскага пабоішча

/ Прадчуванне Мірскага пабоішча

Калі пішацца гэты матэрыял (10.45 16 снежня 2010 г.), першая группа афіцыйных гасцей на чале з міністрам культуры Паўлам Паўлавічам Латушкам, ужо дасягнула тэрыторыі Мірскага замка ў Карэліцкім раёне. Прэзідэнт выедзе пазней – каля 12 гадзіны, разам з астатнімі афіцыйнымі асобамі, дырэктаратам нацыянальных музеяў, запрошанымі спецыялістамі.

Тыя чытачы “НЧ”, якія ўважліва праглядаюць матэрыялы газеты, добра памятаюць: сённяшняй цырымоніі афіцыйнага адкрыцця гэтага найважнейшага гісторыка-культурнага аб’екта Беларусі, Мірскага замка, папярэднічаў ланцуг скандалаў.

Так званыя рэстаўратары бязбожна кралі грошы і матэрыялы. Замест філёнчатых разьбяных дзьвярэй капліцы (зараз яны, пэўна, у кагосці на лецішчы), турыстаў сустракаюць пластыкавыя еўрадзьверы. Вакол замка паўстаў дарагушчы безсэнсоўны і папросту шкодны для яго ўспрыняцця, як аўтэнтычнага помніка, бетонны плот. Для парку купляліся сартавыя дрэвы не з нямецкіх і польскіх пітомнікаў, а з беларускіх (“Купляйце беларускае!”). Праўда, не тых гатункаў, затое за такія ж самыя баснаслоўныя грошы.

Здавалася, беспрадзелу не будзе мяжы. Але сёння аўтар гэтых радкоў патэлефанаваў а 9.30 раніцы памочніку міністра Латушкі Алегу Скарыну (не-піцерскаму, а мінскаму). І распавёў яму выкладзеную вышэй сумную гісторыю. І заўважыў, што, безумоўна, выправіць сёння ўсе хібы не удасца. Але, калі прэзідэнт наладзіць “рэстаўратарам” форменны разгром, то ён, безумоўна, выйграе некалькі пунктаў на 19 снежня. Скарына падзякваў за інфармацыю.

Кантрольны званок быў зроблены дырэктару Нацыянальнага гістарычнага музея вельмі шаноўнаму Сяргею Вечару, які выязджае з асноўнай групай а 12 гадзіне. Спадар Вечар паабяцаўся паспрыяць наладжванню пабоішча.

Таму нашых сталых чытачоў запрашаем глядзець вечарам навіны БТ. Хутчэй за ўсё, відовішча будзе цяжкім: у кадры камеры яны ўбачаць, як у “рэстаўратараў” адрываюць непатрэбныя ім органы: галовы і рукі.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/