№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Уладзімір Голуб у Мінску
Калі знакаміты мастак прыязжае з места ў мястэчка і наладжвае сваю выставу – гэта заўсёды падзея. Таму, калі са сталічнай Вільні ў сціплы ваяводскі Менск прывозіць свае працы Уладзімір Голуб, гэта абавязкова выклікае цікаўнасць мясцовай шляхты і мяшчанства.Чытаць далей »
/ Сыход Рамана Бязсмертнага
3 чэрвеня указам прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча пасля 1 года і некалькіх месяцаў працы з пасады амбасадара Украіны ў Беларусі быў адкліканы самы выдатны з нядоўгай гісторыі дяпламатычных стасункаў новых незалежных краін украінскі прадстаўнік у Мінску. Усе гэтага чакалі: прадстаўнік “аранжавай” партыі, легендарны камендант кіеўскага Майдана наўрад ці мог доўга затрымацца ў абойме адміністрацыі “Партыі рэгіёнаў”. Залішне розныя менталітэты.Чытаць далей »
/ Найлепшы кастрат-2010
20 лютага 2011 года пабываў на выставе котак у Палацы мастацтваў у Мінску. Такой колькасці наведвальнікаў пазайздросціць кожная мастацкая выстава. А колькі ўсмешлівых твараў дарослых: наведвальнікі песцяцца і гушкаюцца з дзецьмі, гаспадары котак – з наведвальнікамі, рэкламуючы свой пухнаты тавар. Дзеці смяюцца, плачуць, мяўкаюць, гаўкаюць і кыскыскаюць.Чытаць далей »
/ Палёт зязюлі
Як паведамілі днямі разнастайныя сродкі масавай інфармацыі, у выдавецтве “Літаратура і мастацтва” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі выйшла кніга старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу – верхняй палаты беларускага “парламента” – акадэміка Анатоля Рубінава. Пазнаёміцца з выданнем кожны зможа ў кнігарнях ці бібліятэках. А крытыкаваць ці каментаваць яго творчасць – відаць, справа навуковай літаратуразнаўчай супольнасці.Чытаць далей »
/ Пры чым тут Таццяна?
Некалькі дзён таму ў «Народнай волі» Анатоль Сідарэвіч паздзекваўся з захаванай ў Беларусі савецкай традыцыі адзначаць заімшэлыя фальшывыя даты. Сапраўды, якое дачыненне да беларускай арміі мае 23 лютага? 25 студзеня беларусы мелі магчымасць глядзець саладжавыя рэпартажы БТ пра быццам бы дзень беларускага студэнцтва – Таццянін дзень.
Чытаць далей »
/ Прадчуванне Мірскага пабоішча
Калі пішацца гэты матэрыял (10.45 16 снежня 2010 г.), першая группа афіцыйных гасцей на чале з міністрам культуры Паўлам Паўлавічам Латушкам, ужо дасягнула тэрыторыі Мірскага замка ў Карэліцкім раёне. Прэзідэнт выедзе пазней – каля 12 гадзіны, разам з астатнімі афіцыйнымі асобамі, дырэктаратам нацыянальных музеяў, запрошанымі спецыялістамі.
Чытаць далей »
/ Плявок у твар нацыі
“Наша ніва” за 17 лістапада 2010 г. паведаміла пра ўсталяванне на вежы гатычна-рэнесанснага храма св. Барыса і Глеба ў Наваградку, фундаванага славутым пераможцам маскалёў пад Воршай Канстанцінам Астрожскім у 1517-1519 гадах, цыбулепадобных навершшаў “а ля рус”.
Узвядзенне адбылося па ініцыятыве дробнага царкоўнага чыноўніка РПЦ, мясцовага папа Мікалая Орсы, у парушэнне фактычнай забароны Міністэрства культуры і пры падтрымцы іншага дробнага чыноўніка, начальніка аддзела культуры Наваградскага райвыканкама Аляксандра Карачана.Чытаць далей »
/ Пра дворнічыху, Вялікі сход і цара Аляксандра
4 лістапада а 8-й раніцы, выйшаўшы з пад’езда ўласнага дома, я заўважыў нешта незвычайнае. Наша дворнічыха, вельмі добрая цётка, якая пайшла ў прафесію з інжынераў дзеля атрымання кватэры, вельмі суецілася. Кватэру яна даўно атрымала, у прафесіі засталася, і зараз бясплённа змагаецца з калегамі-алкагалічкамі.
Чытаць далей »
/ Загадкі ўсходняй палітыкі
Цікава было ў мінулы чацвер 4 чэрвеня назіраць за дыялогам беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных спраў і віцэ-прэм’ера Ізраіля Авігдора Лібермана, які наведаў нашу краіну ў суправаджэнні свайго дарадцы, былога амбасадара Ізраіля ў Беларусі Зеева Бен-Ар’е.
Чытаць далей »
/ Шаноўныя суразмоўцы
Вітаю вас з пачаткам чарговай ініцыятывы “Новага часу” – выхадам газеты ў адкрыты дыялог з чытачамі ў Інтэрнэт-фармаце. Думаючы на пажаданне рэдакцыі пра тое, як бы выказацца пра новы стан нашых узаемадачыненняў, я чамусьці прыгадаў свой колішні вершаваны экспромт, названы
“Між іншым”Чытаць далей »


![[feed]](http://novychas.org/misc/feed.png)





















