№6 (184) 5 сакавіка 2010
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Казахстан. Серыял пра дзяцінства Назарбаева
Пад Алма-Атой пачаліся здымкі фільма пад назвай «Неба майго дзяцінства», які распавядае пра дзяцінства прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Па інфармацыі мясцовых СМІ, Нурсултана ў фільме будзе іграць пяцігадовы Нурдаўлет. Адмыслова для здымак фільма Нурдаўлет вучыўся скакаць на кані, асвойваў урокі тэатральнага майстэрства. Яго настаўнік — акцёр Паўднёва-Казахстанскага абласнога драматычнага тэатра Мухан Шакіраў — адзначае неверагодную харызму і талент хлопчыка і прадказвае яму вялікую акцёрскую будучыню. Прэм’ера фільма чакаецца 6 ліпеня — да 70-годдзя казахскага лідэра.
Па матэрыялах казахскай прэсы



















Пакінуць новы каментар