/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 7- 13 студзеня

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 7- 13 студзеня

У найноўшыя часы адкрыўся яшчэ адзін парадокс: чым больш запатрабаваны быў Быкаў на расійскім кніжным рынку, тым цяжэй станавілася яму надрукавацца пры Лукашэнку. І хоць у апошнія гады пісьменнік быў правадыром беларускага нацыянальнага руху, прытулак яму дала тая краіна, супраць якой ён чатыры гады ваяваў, — Германія.

Русская служба “Радио Свобода” (Чэхія)


Дамовіліся з Бацькам як закаханыя: ён аддаў “Газпраму” свой “Белтрансгаз” і атрымаў перадышку ў газавай вайне з Расіяй. За гэта Аляксандра Рыгоравіча перасталі тыраніць па расійскіх каналах і папракаць яго за наезды на апазіцыю, таямнічыя знікненні былых паплечнікаў і іншую “макруху”. Сапраўды, “сукін сын”, але свой жа”.

“Ежедневный журнал” (Расія)


Падзеі 2011 года ўсяляюць новыя надзеі на год 2012-ы. Нечакана заявіла пра сябе апазіцыя ў Расіі. Праблемы Пуціна ў Крамлі могуць рыкашэтам стукнуць па апошнім дыктатары Еўропы — Аляксандру Лукашэнку. А адраджэнне апазіцыі ў гэтай частцы Еўропы можа спрыяць зменам ва Украіне.

“Главком” (Украіна)


У рамках адной эканамічнай фармацыі — ЕЭП, будуць функцыянаваць дзве мадэлі, якія сутыкаюцца паміж сабой у рамках аднаго эканамічнага арганізма: рынкавы (расійскі і казахстанскі) і камандна-адміністратыўны (беларускі). Пры гэтым беларускі будзе імкнуцца і далей паразітаваць на расійскіх прэферэнцыях. Гэта сітуацыя немінуча прыйдзе ў супярэчнасць з дзейснымі ў ЕЭП нарматыўнымі дакументамі.

REGNUM (Расія)


З першага дня новага года, паводле рашэння ўрада, мінімальная месячная заработная плата стане роўная мільёну беларускіх рублёў. З гэтага часу кожнаму дысцыплінаванаму працаўніку, які выконвае “нормы працы”, любы працадаўца мусіць плаціць не менш за гэту суму. Незалежныя аналітыкі адзіныя ў меркаванні: цяжар непазбежнага “падганяння” зарплаты да крытычнага росту коштаў улады перакладаюць на плечы працадаўцы. Гэта прапагандысцкі мільён. Мільён, які людзі павінны ўбачыць па тэлевізары пад каментар, як добра жыць у краіне.

ВВС (Вялікабрытанія)


Цяпер малады спецыяліст пасля ВНУ атрымлівае не больш за 200 долараў. Паводле плану ўраду, рост зарплаты за год прадугледжаны на 3%. Гэта значыць, у наступным годзе наш малады спецыяліст атрымае 206 долараў. І для таго, каб дайсці да параўнальнай па ўзроўні адукацыі і кваліфікацыі расійскай зарплаты, патрэбна дзесьці 50 гадоў. Якая выснова? Тут няма чаго рабіць! Няхай тут застаюцца пенсіянеры і дзеці нашых чыноўнікаў.

«Корреспондент» (Украіна)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/