xxx

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 5 - 11 чэрвеня

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 5 - 11 чэрвеня

Па некаторых дадзеных, Лукашэнка імкнецца атрымаць права на нафтаздабычу ў Азербайджане. Гэта значыць, набыць свідравіны. Але іх можна набыць толькі па рынкавым кошце і толькі праз тэндэр. Без якіх-небудзь прэферэнцый. Але, і як у выпадку з Расіяй, поспеху Мінск у гэтай галіне не дасягае. Выключна з Чавесам у гэтым кірунку штосьці атрымліваецца.

“Delfy” (Літва)

 
Трэба мець на ўвазе, што Януковіча нейкі час называлі другім Лукашэнкам. У тым сэнсе, што ў ім таксама праяўлялася жаданне атрымаць ад Расіі ўсё выключна за прыгожыя словы пра любоў, сяброўства і братэрства. Але ці то эксперты памыліліся ў прагнозах, ці то Масква, што абпалілася на Лукашэнку, стала дзейнічаць з Януковічам больш цвёрда і катэгарычна, і ўкраінскі прэзідэнт абраў варыянт рэальнай прагматыкі. Яго квінтэсенцыяй, уласна, і сталі тыя самыя Харкаўскія пратаколы. Дарэчы, не выключана, што менавіта пасля гэтага Лукашэнка і пачаў ненавідзіць украінскага калегу... І не тое, каб Мінск пачаў раўнаваць ці зайздросціць. Хоць выказванні Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі таксама ёсць расійскія ваенныя базы, а таму, маўляў, яна таксама мае права на газавы дэмпінг, далі зразумець, што менавіта не спадабалася Бацьку. Але засмуціла яго нават не гэта. Ужо самі па сабе Харкаўскія дамовы паказалі, што Януковіч наўрад ці складзе Лукашэнку кампанію ў транзітным ціску на Расію.

“Голос России” (Расія)
 

Той факт, што беларуская апазіцыя слабая і бедная і не ўяўляе ніякай рэальнай пагрозы дзейснай улады, прымушае экспертаў і палітыкаў задумвацца пра знешняе ўздзеянне на беларускія выбары. Гісторыя прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева павучальная для Лукашэнкі і выглядае абнадзейлівай для яго супернікаў. У сувязі з гэтым у асяроддзі як “штатнай” апазіцыі, так і сярод тых, каму папросту надакучыў дзейсны прэзідэнт, даводзіцца чуць пра своеасаблівыя надзеі на “руку Масквы”, Бруселю ці Вашынгтона. Прычым на Расію, на грошах якой доўгія гады трымаўся рэжым Лукашэнкі, ускладаюцца самыя вялікія надзеі.

“Независимая газета” (Расія)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).