xxx

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 28 траўня - 4 чэрвеня

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 28 траўня - 4 чэрвеня

Заява Лукашэнкі (прапанова прадаць “Белтрансгаз” у абмен на нізкія нафтавыя мыты) — сведчанне “беднага становішча” Беларусі. Масква даўно хоча атрымаць кантроль над энергетычнымі галінамі транзітных краін — Беларусі і Украіны. Дагэтуль Лукашэнка ад падобных прапаноў адмаўляўся.

“Berliner Zeitung” (Германія)


“Атрымаўся квадрат: Расія–Казахстан–Беларусь–Еўропа. Калі для першых дзвюх актуальнае пытанне: “Хто з намі?”, то Мінск ніяк не можа вырашыць — “З кім мы?”. Беларусь спрабуе сядзець на двух крэслах. Не адпрэчвае “Усходняе партнёрства”, не падпісвае дакументы па Мытным саюзе, і ў той жа час краіна “гатовая да ўвядзення ў дзеянне ў поўным аб’ёме рэжыму адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюзу”. Беларускі бок паводзіць сябе падобна багатай нявесце, мяркуючы, а што могуць прапанаваць ёй патэнцыйныя “жаніхі”.

“РБК daily” (Расія)


У выпадку з Беларуссю расійскім мытнікам, верагодна, давядзецца нават узмацняць мяжу. 29 мая ўлады Беларусі абвясцілі пра працяг працы па ратыфікацыі Мытнага кодэкса Мытнага саюза. У Мінска пры гэтым застаецца магчымасць абвясціць, што Мытны кодэкс працуе ў Беларусі ў аднабаковым парадку. Пры адсутнасці ў Беларусі мытнага кантролю на мяжы з РФ Расія будзе вымушана цалкам аднавіць мяжу.

“Волжская камуна” (Расія)


Натуральна, беларускае кіраўніцтва зацікаўлена ў субсідыях па нафтагазавых каналах, якія атрымлівала ў папярэднія гады, але, думаю, што яно не зможа атрымліваць іх у ранейшых маштабах. Нельга столькі год атрымліваць субсідыі ад Расіі, выдаючы гэта за ўласныя поспехі. Але, хутчэй за ўсё, канчатковае рашэнне пытання будуць адкладаць да таго моманту, пакуль расійскі газ не пойдзе па “Паўночнаму патоку”. Пасля гэтага Лукашэнка і пытаць ніхто не будзе.

“Deutsche Welle” (Германія)


У расійска-беларускіх адносінах занадта шмат нявырашаных праблем. Акрамя сітуацыі з экспартам нафты і нафтапрадуктаў існуе запазычанасць Мінска па пастаўках газу. Ёсць і праблема абмежаванняў паставак расійскіх тавараў на беларускі рынак. Узніклі сур’ёзныя палітычныя рознагалоссі. Лукашэнка ўжо ў адкрытую заяўляе, што “цэнтры” апазіцыі Мінску знаходзяцца ў Расіі. У такой сітуацыі не зразумела, што (а галоўнае — калі) зменіцца з пачаткам працы Адзінай эканамічнай прасторы. Новая форма інтэграцыі прадугледжвае большае збліжэнне эканомік краін-удзельніц. Як планавая эканоміка Беларусі “ўпішацца” ў аб’яднанне рынкавых гаспадарак сваіх партнёраў, не зразумела. Таму цалкам верагодна знікненне самага фармату “тройкі”.

“Вести” (Казахстан)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).