xxx

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 24 - 30 красавіка

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 24 - 30 красавіка

У адказ Лукашэнка цяпер спрабуе біць Расію па самых слабых кропках. Спачатку Беларусь заключае нафтавыя кантракты з Венесуэлай, затым ідзе заява пра тое, што Лукашэнка гатовы пусціць Венесуэлу на перапрацоўчыя заводы на тэрыторыі Беларусі, куды Расія даўно прасілася, але ён не пускаў. Самы яго фантастычны праект — завозіць нафту з Венесуэлы ў Адэсу, а адтуль атрымліваць яе праз трубаправод Адэса—Броды. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што нават у «аранжавых» хапіла розуму не выкарыстоўваць гэты трубаправод. Ён нерэнтабельны для пастаўкі нават каспійскай нафты, не кажучы ўжо пра венесуэльскую.

«Эксперт» (Расія).


Апошнімі днямі ўсё часцей і часцей даво­дзіцца сутыкацца з праблемай: нягледзячы на ўсё больш гучныя заявы і ўсё больш гучныя «справы» Лукашэнкі, з дапамогай аналітыкі як жанру іх аналізаваць немагчыма. Замест сур’ёзных спраў, учынкаў ці заяў даводзіцца аналізаваць нейкі падтэкст, які ўсё больш і больш пачынае авалодваць прасторай легальнага палітычнага дыскурсу. Красавік у гэтым сэнсе стаў папросту феерычным месяцам, асабліва ў плане працы беларускага тэлебачання: такой, мякка кажучы, «плыні свядомасці» на адрас Расіі і расійскага кіраўніцтва яшчэ не было. У гэтым выпадку цалкам дарэчная старая як свет прымаўка: «Пазбаў нас Бог ад такіх сяброў, а з ворагамі мы як-небудзь разбярэмся». Істэрыя на беларускім тэлебачанні адназначна кажа пра тое, якія настроі цяпер пануюць у Чырвоным доме.

«Регнум» (Расія)


Чаго дакладна хоча Лукашэнка ад АДКБ, пакуль зразумець складана. Але калі ён вінаваціць арганізацыю ў тым, што яна так і не ўмяшалася ў кіргізскія справы, можна выказаць версію. Наўрад ці гэта імкненне вярнуць Бакіева ў Бішкек. Верагодна, усё гэта трэба Лукашэнку, каб выбіць для сябе гарантыі бяспекі ўжо цяпер. На ўсялякі выпадак. Прыклад Бакіева штурхае яго да стварэння нейкага міждзяржаўнага механізму ўтрымання ўлады. З дапамогай блокавай салідарнасці. Таму толькі цяпер становіцца зразумелым, навошта Лукашэнку спатрэбіўся разгублены Бакіеў. Была б нагода, а дэмарш знойдзецца. Украіне, каб зразумець, што значыць для яе Расія, трэба было прайсці праз Юшчанку. Ці не гэты перыяд свеціць цяпер Беларусі?

«Голос России» (Расія)


Сярод экспертаў існуе і меркаванне: усё, што адбываецца, — знак таго, што Лукашэнка папросту губляе магчымасць разважаць разумна і стрымана. Стварыўшы нафтавы афшор, Расія паставіла Лукашэнку ў складаную сітуацыю, ён баіцца магчымых эканамічных праблем і сацыяльных выбухаў, і ў яго папросту здаюць нервы, мяркуюць эксперты. Гэта асабліва дзіўна, бо рэальнай пагрозы рэжыму Лукашэнкі, нават з магчымай падтрымкай звонку, эксперты не бачаць. Ва ўсякім разе, у найбліжэйшай перспектыве. Нават калі тэарэтычна дапусціць, што Масква захоча паўплываць на змену ўлады ў Беларусі, ёй не будзе на каго зрабіць стаўку, — сцвярджаюць эксперты. Тым не менш, беларускую апазіцыю апошнія падзеі абнадзеілі.

«Независимая газета» (Расія)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).