xxx

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 20-26 лютага

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 20-26 лютага

Хутчэй за ўсё, плануючы развязаць канфлікт вакол непрызнанага Саюза палякаў Беларусі, Польшча павінна была справакаваць рост напружанасці на еўрапейскай прасторы адразу па некалькіх кірунках: Беларусь — структуры Еўрасаюза, а затым і Расія — ЕС (Расія ўступаецца за Беларусь, ЕС — за Польшчу), Расія — Польшча. Пасля чаго Польшча зноў становіцца важным фактарам у адносінах паміж Расіяй і вядучымі еўрапейскімі краінамі, а ЗША на гэтым накірунку ўзмацняюць сваю функцыю мадэратара агульнаеўрапейскага дыялогу.

«Regnum» (Расія)



Дык чаго ж хоча Лукашэнка? Каб адказаць на гэта пытанне, варта прыглядзецца, з кім цяпер «гуляе» беларускі дыктатар. Пасля некаторай адлігі ў кантактах з Бруселем, Лукашэнка, як звычайна, сфальсіфікаваў парламенцкія выбары, гэта дало яму гарантыю, што ён і далей будзе кіраваць без усякіх клопатаў, і ў той жа час аддаліла ад Захаду. А калі так — то Лукашэнка зноў стаў з сімпатыяй паглядаць на Крэмль. Не выпадкова ўвосень мінулага года бравыя беларускія салдаты разам з расійскім войскам на мяжы з Польшчай правялі вучэнні. Цяпер Лукашэнка папросту ставіць на тандэм Пуцін—Мядзведзяў. Так што пытанне не ў тым, што трэба Лукашэнку, але ў тым, якая карысць Крамлю ад ціску на жменьку палякаў у Беларусі. А карысць гэта здаецца відавочнай. Масква ў чарговы раз правярае Еўрасаюз на трываласць.

«Wprost» (Польшча)


Еўропе даюць зразумець: любыя сумесныя ініцыятывы па лініі Мінск—Брусель не павінны выходзіць за рамкі праектаў у галіне эканомікі і культуры. Еўрасаюз, і асабліва Польшча, ускладае вялікія надзеі на праграму «Усходняга партнёрства», якая заклікана эканамічна і палітычна мацней прывязаць да Бруселю памежныя з ЕС краіны, у першую чаргу, для падрыву расійскага ўплыву. Праект «Усходняга партнёрства» рэалізуецца з 2008 года, і варта адзначыць, што часткова сябе апраўдаў. На фоне крызісу беларуска-расійскіх адносін гатоўнасць Захаду да рэалізацыі сумесных з Мінскам праектаў у сферы энергетыкі і эканомікі была вельмі своечасовай. Не выключана, што сваімі дзеяннямі беларускае кіраўніцтва імкнецца выбіць глебу з-пад ног Варшавы, пазбавіўшы яе ролі галоўнага ініцыятара агульнаеўрапейскай палітыкі ў адносінах з Беларуссю.

«Сегодня» (Расія)



Не ультыматум, а некаторыя абмежаванні, уведзеныя на адрас Беларусі, павінны схіліць Мінск спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да палякаў у гэтай краіне. Ультыматум можа прывесці да зваротнага эфекту. Лукашэнка можа абвастрыць рэпрэсіі. Гэта сіндром абложанай крэпасці. Акрамя таго, у МЗС лічаць, што залішні ціск — тое ж самае, што «хадзіць па тонкім лёдзе». Гаворка ідзе пра тое, каб, прымушаючы Мінск да саступак, не пазбавіць беларускае грамадства кантактаў і падтрымкі ЕС.

«Gazeta Wyborcza» (Польшча)


Ёсць, як заўсёды, нюансы. Напрыклад, выключна чалавечай псіхікі. Калі ўжо каго параўноўваць з Лукашэнкам, то гэта, хутчэй, Юлію Цімашэнка. Тая ж імправізацыя з легкадумствам пазіцый, той жа парыў і невычэрпны драйв… Януковіч ніколі не стане ўкраінскім Лукашэнкам. Украіна Януковіча — прадказальная. Беларусь Лукашэнкі — не.

«Комментарии» (Украіна)

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).