xxx

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 19 - 25 чэрвеня

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 19 - 25 чэрвеня

Масква губляе трыванне ў адносінах з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які кажа пра прарасійскую палітыку, але на справе праводзіць незалежны курс. У апошнія месяцы Лукашэнка зацята супраціўляўся ўступленню ў Мытны саюз з Казахстанам і Расіяй, чаго патрабуе прэм’ер-міністр Расіі Пуцін. У якасці аплаты за будучае супрацоўніцтва ён патрабуе вызвалення ад мыт расійскай экспартнай нафты. Ён таксама даў прытулак экс-прэзідэнту Кыргызстана Курманбеку Бакіеву, па меркаванню некаторых назіральнікаў, — насуперак волі Крамля.

«The Christian Science Monitor» (ЗША)


У газавай вайне паміж Мінскам і Масквой, якая разгарэлася нядаўна, Казахстан прыняў бок Расіі. Астана не дасць Беларусі магчымасці замяніць расійскую нафту, якая абкладаецца мытам, бязмытнай казахскай. У лістападзе 2009 года падчас свайго візіту ў Астану беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў са сваім калегам Нурсултанам Назарбаевым магчымасць замяшчэння расійскай нафты бязмытнай казахскай сыравінай. Аднак з вяртаннем абкладання казахстанскай нафты экспартнымі мытамі гэта акно магчымасцяў для Беларусі зачынілася.

«Вести» (Казахстан)


Пачалася яшчэ адна газавая вайна. Яна прыйшлася на лета, перыяд нізкага спажывання газу, але рызыкуе падоўжыцца да зімы і пацягнуць за сабой непазбежныя наступствы для Еўропы… Разрыў непазбежны, Мядзведзяў аддаў загад манапалісту «Газпраму» рэзка зменшыць пастаўкі газу ў Беларусь. Такім чынам, у самую апошнюю фазу ўваходзіць канфлікт з дзяржавай, якая да апошняга часу здавалася самым адданым і блізкім саюзнікам Расіі.

«La Repubblica» (Італія)


Беларуска-расійскі канфлікт — гэта яшчэ і нагода Украіне задумацца пра фармат сваіх адносін з Расіяй. Ці заўсёды яны будуць бясхмарнымі? Нягледзячы на тое, што Беларусь і Расія ўваходзяць у Саюзную дзяржаву, на тое, што называюць адзін аднаго «братэрскімі» народамі, на тое, што руская мова адчувае сябе ў Беларусі абсалютна свабодна, на тое, што газатранспартная сістэма Беларусі кантралюецца «Газпрамам». І нягледзячы на ўсё гэта Крэмль не спыніўся перад «газавай вайной» з суседзямі. Такое становішча рэчаў павінна стаць добрым урокам для цяперашняй украінскай улады і ўсіх тых, хто лічыць, што праз некаторыя саступкі ў прынцыповых для расіян пытаннях Кіеў зможа назаўжды «нармалізаваць» адносіны з Масквой. Не зможа. Таму што апетыт прыходзіць падчас ежы.

«Подробности» (Украіна)



Эксперты ў Мінску пакуль не рызыкуюць казаць, што на наступных выбарах Масква падтрымае якога-небудзь іншага кандыдата — па прычыне надзвычайнай слабасці беларускай апазіцыі і рэальнай адсутнасці альтэрнатывы. Аднак тое, што адбываецца ў суседніх краінах — Украіне, Кыргызстане, — павінна прымусіць Лукашэнку задумацца, мяркуюць яны. Тым больш, што альтэрнатывы няма не таму, што няма ахвотнікаў, а таму, што да нядаўніх часоў ім бракавала матэрыяльнай базы для «раскруткі» рэальнага кандыдата. А гэта пытанне можна хутка вырашыць.

«Независимая газета» (Расія)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).