xxx

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 19-24 снежня

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 19-24 снежня

Па вялікім рахунку, з боку Беларусі выконваецца мінімум дамоўленасцяў з шэрагу тых, якія Расія здолела з ёй заключыць за час існаванні саюзнага праекта. Акрамя таго, нельга забываць пра неаднаразовыя заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, што ён збіраецца дыверсіфікаваць экспарт за кошт Еўропы і будаваць гандлёвыя адносіны з ЕС. На дадзены момант сітуацыя развіваецца наступным чынам: МВФ дае Беларусі грошы. Пакуль у Беларусі ёсць сродкі, яна можа рабіць нейкія рухі ў бок Расіі. Але калі грошы ў Мінска скончацца, і калі мы, адпаведна, адмовімся іх даць, пачнецца гульня ў зваротным кірунку.

Regnum (Расія)


Мэтай кіраўніка дзяржавы з’яўляюцца не рэформы, а кантроль над самымі важнымі прадпрыемствамі. Першапачаткова было заяўлена пра продаж акцый 510 дзяржаўных прадпрыемстваў. Аднак сёння эксперты з German Economic Team кажуць пра прыпыненне працэсу прыватызацыі. І калі сумеснае прадпрыемства з нямецкім вытворцам грузавікоў MAN знаходзіцца ў прыватных руках, то на трактарным заводзе імя Леніна сацыялізм не скончыўся: для зніжэння выдаткаў эканомяць нават на святле. Пры гэтым, па словах дырэктара завода, справы ідуць выдатна і прыватызацыя не плануецца. Аднак следчыя з дзяржаўнага камітэта па кантролю выявілі факты продажу па дэмпінгавых коштах прадукцыі заводу ў Расію. Падобныя навіны прымушаюць Лукашэнку адкрываць сваю краіну для Захаду ў большым маштабе, чым планавалася. Еўропа таксама на гэта спадзяецца — і нават зняла накладзены на кіраўніцтва краіны пасля фальсіфікацыі выбараў у 2006 годзе забарону на ўезд.

“Spiegel” (Германія)


Дык чаму ж улады не пакідаюць у спакоі Мікалая Аўтуховіча? Дакладней сказаць, гэта ён ім не дае жыцця. Адразу пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення ў студзені 2008 года Аўтуховіч працягнуў актыўную грамадскую дзейнасць. Ён становіцца сустаршынёй рэспубліканскага Руху ветэранаў вайны ў Афганістане. Няцяжка пралічыць рэакцыю ўлады. Пасля заявы пра стварэнне арганізацыйнага камітэта партыі ўдзельнікаў вайны ў Афганістане міліцыя выявіла ў Камароўскага фальшывыя долары. Арышт Аўтуховіча адбыўся пасля яго адмовы атрымаць ад Лукашэнкі юбілейны медаль да 20-годдзя заканчэння вайны ў Афганістане. Палітычная арганізацыя ветэранаў войска і сілавых структур уяўляе для рэжыму сур’ёзную небяспеку. Як Беларускі саюз афіцэраў, які ствараў генерал МУС Беларусі Юры Захаранка, што знік у 1999 годзе.

“Deutche Welle” (Германія)


Масква даўно чакае ад традыцыйнага партнёра прызнання дзвюх рэспублік, аднак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адцягвае рашэнне пытання, не кажучы ні “так”, ні “не”. Лукашэнка, у прыватнасці, запатрабаваў спыніць ціск і заявіў, што прызнанне каўказскіх рэспублік — справа Беларусі. “Мы незалежная суверэнная краіна і ўсё будзем рабіць у нашых інтарэсах”, — сказаў тады беларускі прэзідэнт. На мінулым тыдні былі дасягнуты дамоўленасці пра тое, што Масква і Мінск захаваюць кошты на нафту і газ у наступным годзе на ўзроўні 2009 года, але і гэта не зрабіла Мінск больш згаворлівым.

“Газета.ру” (Расія)


У Еўропе не хаваюць, што не задаволеныя тэмпамі рынкавых і дэмакратычных змен у краіне. Улады не зрабілі “незваротных крокаў”, не даказалі “справай, а не на словах”, што будуць выконваць рэкамендацыі ЕС. Тым не менш беларускія эксперты ацэньваюць знешную палітыку Беларусі як на заходнім кірунку, так і на ўсходнім як паспяховую. Палітыка балансавання паміж Расіяй і Еўропай працягвае прыносіць Мінску дывідэнды. Як вынікае з заяваў, зробленых на мінулым тыдні пасля працяглых расійска-беларускіх перамоў на энергетычную тэматыку, у Беларусі маюцца сур’ёзныя шанцы атрымліваць у 2010 годзе нафту і газ на прымальных для яе ўмовах. Беларускія палітолагі ўпэўнены, што Лукашэнка будзе выкарыстоўваць палітыку арэляў, пакуль яна будзе эфектыўнай.

“Независимая газета” (Расія)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).