xxx

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 17 - 23 ліпеня

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 17 - 23 ліпеня

З расійскага боку хутка могуць пачаць гучаць лозунгі пра тое, што Лукашэнка з’яўляецца дыктатарам, каб замяніць яго іншай менш харызматычнай і незалежнай асобай, якая пагодзіцца на прыватызацыю. У гэтым пытанні Германія, Італія і Расія могуць падзяліць паміж сабой беларускі торт. Мядзведзеў не выпадкова назваў сярод партнёраў менавіта гэтыя краіны. Аднак нельга забываць і пра адносіны Мінску з Кітаем. Саюз з Кітаем можа змяніць сітуацыю, калі кітайцы паспрабуюць ператварыць Беларусь у сваю запасную базу.

“Regnum” (Расія)



Праблема ў тым, што ні вечных субсідый, ні вечных транзітных прыбыткаў не бывае. Гандлёвыя шляхі заўсёды мяняюцца, а калі трымальнік транзіту пачынае ламаць надмерныя, з пункту гледжання гандляра, кошты, гэта стымулюе пошукі абыходных шляхоў. Нагадаем, што Амерыка была адкрыта ў пошуках тых самых абыходных шляхоў, калі Венецыя, якая падпарадкавала гандлёвыя шляхі з Усходам, дастала ўсіх манапалізмам. Да адкрыцця абыходных газаправодаў Расія актыўна рыхтуецца. Пасля чаго жаданне і далей трываць жывую і непасрэдную манеру Аляксандра Лукашэнкі моцна паменшыцца. Сябраваць з такім саюзнікам можна толькі ад глыбокай безвыходнасці, але гэтай безвыходнасці ўжо няма. Палітыка не стаіць на месцы, ёсць іншыя шляхі і магчымасці. З адпаведнымі наступствамі для цяперашняга прэзідэнта Беларусі.

“Вести” (Расія)


Апошнія выступы Міхаіла Саакашвілі з нагоды “Усходняга партнёрства” вельмі дзіўныя. Спалі-спалі, і на табе, такі спрынт! З чаго б гэта Грузія захацела закласці ў падмурак партнёрства Рэспубліку Беларусь? Такія ідэі, як правіла, прасоўвае Вашынгтон.

“Georgia Times” (Грузія)


Эксперты трох краін, Беларусі, Грузіі і Расіі са здзіўленнем адрэагавалі на падтрымку беларускага прэзідэнта грузінскім. Грузія лічыцца ўзорным вучнем заходняй рынкавай эканомікі, у той час як Беларусь — нароўні з Паўночнай Карэяй — апошняя планавая эканоміка ў свеце. Рашучы выступ Саакашвілі, які лічыцца “заклятым ворагам Крамля”, тлумачыцца ў прыватнасці тым, што Беларусь, нягледзячы на моцны ціск з боку Расіі, не прызнала суверэнітэт Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

“Frankfurter Rundschau” (Германія)


Несумяшчальнасць двух дыктатарскіх розумаў і інтарэсаў завялі справу ў тупік. Аднак Масква ўклала ў рэжым Лукашэнкі 50 мільярдаў долараў. А можа, нават больш. І не атрымала наўзамен ніякай адмысловай падзякі. Магчыма, Лукашэнка, адчуўшы пагрозу і эканамічны ціск, яшчэ паспрабуе выправіцца. Напрыклад, прызнае “незалежнасць” Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Але палітычная кан’юнктура для яго замены вельмі зручная. Не з-за любові да дэмакратыі і правоў чалавека расійскае тэлебачанне занялася выкрыццём Лукашэнкі.

“Latvijas Avize” (Латвія)

 #
mmctBb ajpywpzlhblb, [url=http://glerftkmrbkk.com/]glerftkmrbkk[/url], [link=http://tdugtnfbtfgh.com/]tdugtnfbtfgh[/link], http://umsmrphheudb.com/
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
hLDOlH niszigaasclt, [url=http://fmwkyeebvpsg.com/]fmwkyeebvpsg[/url], [link=http://sqmjeifaalwt.com/]sqmjeifaalwt[/link], http://haqffbdepiba.com/
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).