xxx

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 16-22 студзеня

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 16-22 студзеня

Гэтай зімой рускі мядзведзь, здавалася, зноў паставіў пад пагрозу пастаўкі нафты ў Еўропу: Расія і суседняя Беларусь паспрачаліся з-за коштаў на нафту, і канфлікт пагражаў закрануць і Еўрасаюз. Аднак сітуацыя зманлівая: гэты канфлікт — найперш пытанне вялікіх грошаў, а не чарговы прыклад умяшання Масквы ў справы суседа, як гэта часта адбывалася падчас газавых канфліктаў з Украінай. Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Беларусі і апошні дыктатар на еўрапейскай тэрыторыі, пакуль застаецца прыкладам саюзніка, на якога Масква можа разлічваць.

“Le Monde” (Францыя)


Навошта Расія працягвае рэалізоўваць відавочна пройгрышны сцэнар “братэрскіх” адносін, якія нязменна маюць у фінале страту яе палітычнага твару — пытанне рытарычнае. Страціць Беларусь, як і Украіну, было б значна большай трагедыяй, чым трываць ад іх сталыя непрыемнасці.

“Новая политика” (Расія)


Я распарадзіўся кінуць на барацьбу з ракам усе сродкі, — заявіў Аляксандр Рыгоравіч, паабяцаўшы, што краіна вырашыць гэту праблему хуткім часам… Яшчэ тэлегледачы з вуснаў свайго кіраўніка даведваліся, што ў дзяржаве стабілізуецца прамысловая вытворчасць. Яна захавалася на тым жа ўзроўні, як і год таму. Па гэтым паказчыку Беларусь абышла на пяць працэнтаў Расію, на 30 працэнтаў — Украіну! Што і казаць, добра вядомая савецкім людзям логіка. Падобна, творцы падобных аргументаў мяркуюць, быццам і сёння знойдуцца тыя, хто можа верыць у няхітрае лакаванне рэчаіснасці. У час сацыялізму ў СССР таксама не саромеліся лішні раз супастаўляць працэнты росту на сваю карысць, хоць у рэальнасці параўнанне часта сведчыла што сітуацыя іншая”.

“Якутия” (Расія)


Чым скончыцца гэты канфлікт, прадказаць нескладана: захаваннем статус-кво. У Масквы няма іншых спосабаў падтрымкі беларускага рэжыму, акрамя субсідый. Паменшыць іх адным рухам на некалькі мільярдаў долараў — гэта вялікая палітычная рызыка. Але даваць Мінску дадатковыя нафтавыя прэферэнцыі расійскія ўлады таксама, відавочна, не збіраюцца. Пра тое, што бакі хутка прыйдуць да кампрамісу, прычым на былых умовах, кажа і характар канфлікту: гучныя, але выключна славесныя выбрыкі без удзелу першых асоб дзяржаў і поўнае захаванне ўнутраных і знешніх паставак.

“Коммерсантъ власть” (Расія)


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, безумоўна, працягне манеўр паміж Масквой і Бруселем, імкнучыся ад абодвух атрымаць максімум, аддаўшы мінімум (а лепш — наогул нічога, акрамя слоў). Як гэта ні дзіўна, падобны цынізм і далей можа прыносіць Бацьку цалкам адчувальныя дывідэнды. Хоць заўсёды застаецца верагоднасць, што дадзеная манера паводзін нарэшце надакучыць і Маскве, і Бруселю. І яны сур’ёзна вырашаць, што ў Мінску павінен з’явіцца новы прэзідэнт. Зрушыць Бацьку вельмі цяжка, але і ціск звонку можа апынуцца вельмі моцным. Праўда, калі такое і здарыцца, дык не ў 2010 годзе.

“Частный корреспондент” (Расія)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).