xxx

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 12 - 18 чэрвеня

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 12 - 18 чэрвеня

Аднак, па вялікаму рахунку, усе гэтыя кандыдаты не збіраюцца гуляць у гульню пад назвай «галасаванне». У Беларусі сапраўды не важна, як галасуюць выбаршчыкі, важней, як палічаць іх галасы. Таму ўсе чакаюць не разумнага ці арыстакратычнага кандыдата — суперніка Лукашэнкі. Патрэбен чалавек, які ў крытычны момант здолее павесці за сабой людзей на вуліцу, каб даказаць, што час Аляксандра Лукашэнкі прайшоў.

«Взгляд» (Расія)


Па яго (Аляксандра Сурыкава) словах, у рамках Саюзнай дзяржавы дзейнічаюць мытныя дамоўленасці, аднак калі Беларусь не падпіша дакументы па Мытным саюзе, то прыярытэтам Расіі стануць двухбаковыя дамовы, падпісаныя з Казахстанам. «Масква ў Мытным саюзе не можа ўшчамляць інтарэсы Астаны, і гэта сітуацыя пагражае мытнаму складніку Саюза Беларусі і Расіі», — падкрэсліў пасол. Тэзіс, выказаны Сурыкавым, мае прынцыповую навізну. Ён фактычна спісвае з рахункаў Саюзную дзяржаву, бо няма ніякай прававой базы, якая значыла б, што Саюзная дзяржава ў пэўных момантах мае прыярытэт у параўнанні з нейкімі іншымі дамоўленасцямі.

«Независимая газета» (Расія)



Лукашэнка не зможа доўга трымаць Бакіева ў сябе. Не так даўно прэзідэнт Беларусі заявіў, што Бакіеў хоча паехаць у Кыргызстан, абвясціць рэферэндум і скласці з сябе паўнамоцтвы. Гэта ўжо першыя сігналы пра тое, што Лукашэнка не будзе яго трымаць доўга, і, хутчэй за ўсё, Бакіеў будзе арыштаваны.

«Vesti» (Азербайджан)


Вельмі дарэчы прыйшлася б цесная, аж да стварэння рэгіянальнага інтэграцыйнага саюза, кааперацыя Украіны і Беларусі. Гэта дапамагло б як узмацніць статус нашых краін, так і даць дадатковыя козыры на перамовах з мацнейшай Расіяй. Залежнасць ад энерганосьбітаў нас з Беларуссю адназначна аб’ядноўвае. Шкада толькі, час сыходзіць. Беларусь афіцыйна абвясціла, што з 1 ліпеня далучаецца да Мытнага саюза з Расіяй і Казахстанам.

«Рабочая газета» (Украіна)


Беларусь — добры рэгіянальны праект. Варта адзначыць, што ў беларусаў у кароткія тэрміны «паставілі» нацыянальную самасвядомасць, а беларуская нацыя ў цэлым зараз павярнулася да Еўропы. Як і сам Бацька, дарэчы: заўважце, яго завуць апошнім дыктатарам Еўропы. Так, дыктатарам, але без азіятчыны. Як Франка, да прыкладу, ці Мусаліні.

«Свободная пресса» (Расія)


Трэба сказаць, што праблемы на беларускага лідэра ў апошні час зваліліся з усіх бакоў. Да санкцый ЗША дадалася яшчэ і крымінальная справа. У Аўстрыі пачалі расследаваць справу, звязаную з адпачынкам кіраўніка Беларусі ў Альпах у 2002 годзе. Аўстрыйскі НАК тады аплаціў выдаткі на знаходжанне Бацькі з сям’ёй на горналыжным курорце ў памеры 200 тысяч еўра, а паездка адбылася, нягледзячы на забарону ўезду Лукашэнкі ў Еўропу. Кажуць, што Лукашэнка заплаціў аўстрыйцам за гэты «ваяж у Еўропу» некалькімі беларускімі заводамі. Самому Бацьку, зразумела, нічога не пагражае. А вось яго спонсарам можа быць кепска.

«Московский комсомолец» (Расія)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).