xxx

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 10 - 16 ліпеня

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 10 - 16 ліпеня

Эксперты таксама згодныя з тым, што за 16 гадоў свайго праўлення Лукашэнка рэанімаваў і мадэрнізаваў савецкую адміністрацыйную вертыкаль. Але што мы ў выніку атрымалі? Мы атрымалі мабілізацыйна-размеркавальную мадэль у эканоміцы, тое, што ў нас завецца «беларускай эканамічнай мадэллю». Яна па-свойму эфектыўная, але толькі тады, калі краіна перажывае «глыбокі эканамічны крызіс». Не ў апошнюю чаргу менавіта такая мабілізацыйна-размеркавальная мадэль эканомікі патрабавала цвёрдага, часам ручнога кіравання. І вось мы маем цвёрдую прэзідэнцкую вертыкаль з яе гаспадаром, які працэдурна забяспечыў сабе пры жаданні пажыццёвае кіраванне.

«Deutche Welle» (Германія)

 

Іншага выйсця, як ісці ў Мытны Саюз, у Бацькі не было. Беларускае грамадства вельмі насцярожана ставіцца да ўсяго, што мае дачыненне да партнёрства з Расіяй. Перш за ўсё, таму што гэта кааперацыя прыносіць рэальны прыбытак у выглядзе гандлёвых прэферэнцый і наўпроставых інвестыцый у эканоміку. Лукашэнка заўсёды набіраў іміджавыя балы як інтэгратар. Так што яго дэманстратыўны няўдзел у Мытным саюзе мог бы выліцца ў страту рэйтынгу напярэдадні выбараў. Вось і давялося Аляксандру Рыгоравічу выціскаць з сябе ў Астане: «Беларусь сыходзіць з таго, што любы саюз братэрскіх, блізкіх дзяржаў павінен быць ім на карысць».

«Итоги» (Расія)
 

Зрэшты, паверыць у тое, што Масква зможа прымусіць Лукашэнку сысці, у цяперашніх умовах усё ж вельмі праблематычна. Больш верагодна з’яўляецца версія, паводле якой Масква вырашыла папросту адпомсціць беларускаму лідэру за непрыстойныя паводзіны, пры гэтым не маючы намераў адхіліць яго ад улады. Прычым пад Масквой у дадзеным выпадку варта мець на ўвазе ў першую чаргу пазіцыю Пуціна. Мядзведзеву Лукашэнка, вядома, таксама добра насаліў, але з пункту гледжання Пуціна ён увогуле зрабіў замах на самае святое. Для расійскага прэм’ера ініцыяваны ім Мытны саюз — нешта значна большае, чым проста эканамічны праект. Гэты рэальны рух у бок аднаўлення Савецкага Саюза, распад якога Пуцін калісьці назваў самай буйной геапалітычнай катастрофай XX стагоддзя. І чалавек, які ўстаўляе палкі ў колы гэтага лёсавызначальнага праекта, безумоўна, заслугоўвае самага суровага пакарання.

«Коммерсант» (Расія)


Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, для забеспячэння фінансавай стабільнасці Беларусі неабходна прыцягнуць пазыкі і інвестыцыі на 10 мільярдаў долараў. Пры гэтым на дапамогу Масквы беларусам разлічваць складана. Мінску даводзіцца самому вырашаць эканамічныя праблемы. Адна з іх — дэфіцыт бюджэту. За студзень-май ён склаў 2,4 працэнта ВУП. Але са студзеня па май запазычанасць па падатках вырасла ў 1,7 разы. Беларуская адміністрацыйная машына, падобна, катэгарычна накіравана вырашаць праблемы. У барацьбе за бюджэт цяпер удзельнічаюць службоўцы ўсіх узроўняў, ад міністраў да старшыняў райвыканкамаў. Яны ведаюць тысячу спосабаў адносна сумленнага адабрання грошай у насельніцтва і не грэбуюць браць з людзей дробязь.

«Рускі Newsweek» (Расія)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).