/ яны пра нас

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 20-26 лютага

Хутчэй за ўсё, плануючы развязаць канфлікт вакол непрызнанага Саюза палякаў Беларусі, Польшча павінна была справакаваць рост напружанасці на еўрапейскай прасторы адразу па некалькіх кірунках: Беларусь — структуры Еўрасаюза, а затым і Расія — ЕС (Расія ўступаецца за Беларусь, ЕС — за Польшчу), Расія — Польшча. Пасля чаго Польшча зноў становіцца важным фактарам у адносінах паміж Расіяй і вядучымі еўрапейскімі краінамі, а ЗША на гэтым накірунку ўзмацняюць сваю функцыю мадэратара агульнаеўрапейскага дыялогу.
Чытаць далей »

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 13 - 19 лютага

На працягу некалькіх тыдняў рэжым Лукашэнкі правярае трыванне Варшавы. Гэта ўжо занадта. Смешныя падставы для затрыманняў паказваюць, што рэжым не звяртае ўвагі на папярэджанні Варшавы. Якая карысць ад гутаркі міністра Сікорскага з кіраўніком МЗС Беларусі Мартынавым? Што яшчэ павінны зрабіць з палякамі беларускія ўлады, каб Польшча адрэагавала больш востра, а Еўропа падтрымала? Чаму маўчыць кіраўнік МЗС Еўрасаюза баранеса Эштан? Ці яна таксама лічыць, што праблема палякаў у Беларусі з’яўляецца прыватнай справай Мінска?Чытаць далей »

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 6 - 12 лютага

Сапраўдныя механізмы адносін Захаду з постсавецкімі краінамі можна добра праілюстраваць на прыкладзе Беларусі: як толькі Лукашэнка пасварыўся з Пуціным, Брусель стаў праводзіць у адносінах да Мінска курс «змены праз супрацоўніцтва». Супярэчная пазіцыя, паколькі Лукашэнка, мяркуючы па ўсім, трымаецца за ўладу ўсё гэтак жа моцна. Такімі тэмпамі Лукашэнка стане новым улюбёнцам Захаду замест Саакашвілі.

«The Guardian» (Вялікабрытанія)


Чытаць далей »

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 30 студзеня-5 лютага

Абодвум бакам не выгадна было зацягваць канфлікт, улічваючы некаторыя вонкавыя чыннікі. Расійскі «Газпрам» сёлета плануе пачаць будаўніцтва аднаго з новых газаправодаў, і залішняя мітусня вакол паставак энергарэсурсаў яму не патрэбна. Беларусы таксама добра разумеюць, што працяглае супрацьстаянне нічым добрым не скончыцца. У 2007 годзе, пасля аднаго з такіх канфліктаў, Расія актывізавала стварэнне новага нафтаправода ў абыход беларусаў.

«Взгляд» (Расія)


Чытаць далей »

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 23-29 студзеня

Скептычна ставяцца эксперты да перспектыў беспраблемнага функцыянавання Мытнага саюза. У двухбаковым фармаце такі саюз Расіі і Беларусі быццам бы і так існаваў ужо амаль 15 гадоў. Тым не менш, пошліны на цэлы шэраг тавараў, пачынаючы з аўтамабіляў, так і не былі ўзгодненыя. І, безумоўна, базавай супярэчнасцю тут будзе пытанне энергетыкі, Беларускія ўлады ніколі не хавалі, што для іх галоўным фактарам удзелу ў гэтым Саюзе ёсць атрыманне энерганосьбітаў па ўнутрырасійскіх коштах. Расія хацела б, у сваю чаргу, атрымаць уласнасць на тэрыторыі Беларусі.Чытаць далей »

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 16-22 студзеня

Гэтай зімой рускі мядзведзь, здавалася, зноў паставіў пад пагрозу пастаўкі нафты ў Еўропу: Расія і суседняя Беларусь паспрачаліся з-за коштаў на нафту, і канфлікт пагражаў закрануць і Еўрасаюз. Аднак сітуацыя зманлівая: гэты канфлікт — найперш пытанне вялікіх грошаў, а не чарговы прыклад умяшання Масквы ў справы суседа, як гэта часта адбывалася падчас газавых канфліктаў з Украінай. Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Беларусі і апошні дыктатар на еўрапейскай тэрыторыі, пакуль застаецца прыкладам саюзніка, на якога Масква можа разлічваць.
Чытаць далей »

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 9-15 студзеня

Пуцін не адмовіўся ад сваёй мары аднавіць кантроль Масквы над краінамі былога СССР… У большасці выпадкаў падобная тактыка мела вынікі, якія былі не на карысць Масквы. Не толькі Беларусь, але і такія краіны, як Азербайджан, Арменія і нават Туркменістан, спяшаюцца пасябраваць з Захадам ці Кітаем. Са свайго боку, заходнееўрапейскія краіны, якія залежаць ад расійскіх паставак энергарэсурсаў, атрымалі свой штогадовы зімовы «трывожны званок». Трыццаць пяць працэнтаў нафтавага імпарту Германіі паступае па беларускім трубаправодзе.
Чытаць далей »

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 19-24 снежня

Па вялікім рахунку, з боку Беларусі выконваецца мінімум дамоўленасцяў з шэрагу тых, якія Расія здолела з ёй заключыць за час існаванні саюзнага праекта. Акрамя таго, нельга забываць пра неаднаразовыя заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, што ён збіраецца дыверсіфікаваць экспарт за кошт Еўропы і будаваць гандлёвыя адносіны з ЕС. На дадзены момант сітуацыя развіваецца наступным чынам: МВФ дае Беларусі грошы. Пакуль у Беларусі ёсць сродкі, яна можа рабіць нейкія рухі ў бок Расіі. Але калі грошы ў Мінска скончацца, і калі мы, адпаведна, адмовімся іх даць, пачнецца гульня ў зваротным кірунку.Чытаць далей »

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 11-18 снежня

Беларускі прэзідэнт знаходзіцца перад складаным выбарам. Лукашэнка спрабуе захаваць рэжым. Калі ён будзе дзейнічаць у адпаведнасці са сцэнарам ЕС і пойдзе ў адстаўку, то ўладу ён страціць назаўжды. А калі Лукашэнка пагодзіцца на ўмовы Расіі і адкрые для яе беларускую эканоміку, то гэта таксама ў канчатковым выніку прывядзе яго да страты рычагоў кіравання. Хутчэй за ўсё, ён паспрабуе выкарыстоўваць Расію і Еўропу. Лукашэнка будзе пазіцыянаваць сябе як «меншае зло» і для Еўропы, і для Расіі, паколькі для Расіі цяпер зусім не пажадана, каб Беларусь канчаткова пайшла ў бок ЕС.Чытаць далей »

/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 5-11 снежня

Хацеў бы вам паведаміць, што на момант майго візіту ў Мінск рашэнне пра дзяржаўны візіт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі прынятае не было. А парадак дня яшчэ не сфармаваны. Размова з прэзідэнтам аказалася вельмі шчырай. Дастаткова не простай, вельмі эмацыйнай. Магу сказаць, што Лукашэнка зрабіў на мяне моцнае ўражанне. Яго тэлевізійны вобраз, які ўжо сфармаваны, далёкі ад рэальнасці.

Фрагмент інтэрв’ю міністра замежных спраў Украіны Пятра Парашэнкі газеце «Зеркало недели» (Украіна)

Чытаць далей »

Апошні нумар

Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Грамадства
Грамадства
міжнародныя навіны

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы

Паважаныя сябры!

З 1 студзеня 2010 года Саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы конкурс на лепшы літаратурны твор, у якім асвятляецца вобраз жанчыны ў сучасным грамадстве і асэнсоўваюцца актуальныя гендэрныя праблемы.

На конкурс прымаюцца тэксты ўсемагчымых жанраў: паэзія, проза, драматургія, крытыка. Аўтарамі конкурсных твораў могуць быць і мужчыны, і жанчыны, і пачаткоўцы, і прафесіяналы.

Лаўрэатаў літаратурнага конкурса «Жанчына ў сучасным грамадстве», які будзе доўжыцца да 1 кастрычніка 2010 года, чакаюць прэміі, прызы і падарункі, а пераможца атрымае магчымасць выдаць свой тэкст асобнай кнігай!

Калі ласка, дасылайце свае творы на адрасы: паштовы – 220025, Мінск-25, а/с 91; электронны – sbp@tut.by.

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў