/ Як смяяцца пры дыктатуры

/ Як смяяцца пры дыктатуры

Польшча адзначае 30-я ўгодкі ўвядзення вайсковага становішча. Перамагчы дыктатуру Ярузельскага палякам у той час дапамог таксама гумар.

Кожны юбілей увядзення васковага становішча — гэта заўсёды спрэчкі гісторыкаў. Безумоўнай фішкай цяперашніх гістарычных дэбатаў ёсць вялікая ўвага да паўсядзённага жыцця ў часы вайсковага становішча. Тое жыццё рэдка складалася з маніфестацый або сутычак з паліцыяй. У курылках, у чэргах, на прыпынках ішоў працэс дэлегітымізацыі ўлады, якая ў выніку дасягнула такога маштабу, што прымусіла рэжым пагадзіцца і на круглы стол. І, безумоўна, вялікую ролю адыграў гумар, які падрываў усе спробы афіцыйных прапагандыстаў нармалізаваць сітуацыю.

Дзіўна, аднак тагачасны кіраўнік рэжыму Войцех Ярузельскі не выступае галоўным героем жартаў. Хаця, натуральна, і яму перапала: «Чаму ў тэатры Ярузельскі заўсёды сядзіць у першым шэрагу? — Хоць такім чынам ён можа мець за сабою народ».

Пальма першынства тут належыць міліцыянерам. Думаецца, што ў Польшчы і раней міліцыянеры былі аб’ектамі жартаў. Аднак у 1980-я мы назіраем папросту каскад анекдотаў наконт людзей у пагонах. Міліцыянер, відавочна, выступае як ніжняе звяно дыктатуры, служыць якой, на думку людзей, могуць поўныя ідыёты. Адсюль анекдоты накшталт гэтага: «Чаму міліцыянер складвае газеты ў халадзільнік? — Ён хоча, каб яны заставаліся як мага даўжэй свежымі». Або «На аўтобусным прыпынку стаяць два міліцыянера. Адзін пытае другога: «Які нумар чакаеш?» — «Адзінку, а ты?» — «Двойку». Падыходзіць аўтобус нумар 12 і абодва ў яго садзяцца». З той жа оперы: «Кіраўнік аднаго з міліцэйскіх аддзелаў збірае асабовы склад і кажа: «Ёсць інфармацыя пра тое, што апошнім часам пра міліцыю пачалі складаць шмат анекдотаў. Аднак вы не хвалюйцеся, 99 працэнтаў з тых анекдотаў незразумелыя». Нарэшце, такі: «Міліцыянер піша калегу: «Франэк, пішу павольна, паколькі ведаю, што ты не можаш хутка чытаць».

Дарэчы, калі чытаеш польскія анекдоты пра міліцыянераў, кідаецца ў вочы, што месцам дзеяння анекдота служыць кнігарня. «Міліцыянер у кнігарні пытаецца ў гандляра: «Хацеў бы пачытаць нешта інтэлектуальнае». — «Можа, Кафку?» — прапануе гандляр. — «Дзякуй, кавку я ўжо яе сёння піў». Таксама пра кнігарню і міліцыянераў: «Міліцыянеры заходзяць у кнігарню. «Матка Боска, няўжо на вуліцы дождж?» — кажа, калі бачыць іх, гандляр». Яшчэ адзін: «Міліцыянер прыходзіць у кнігарню і кажа, што кіраўніцтва загадала яму нешта пачытаць. Гандляр: «Я знайду для вас нешта лёгкае». Міліцыянер: «Не хвалюйцеся — я на машыне».

Наступны па папулярнасці герой анекдотаў часоў вайсковага становішча — жаўнер атрадаў ZOMO (нешта накшталт нашага спецназу). ZOMO непасрэдна займалася вельмі брутальнымі разгонамі дэманстрацый і арыштамі апазіцыянераў. Таму анекдоты пра ZOMO больш злыя, часам нават на мяжы этыкі. «Дзе жаўнер ZOMO павінен насіць нож? — Лепш за ўсё ў спіне». Або: «Сцэна падчас споведзі ў Касцёле. Вернік: «Ойча, я забіў жаўнера з ZOMO». Ксёндз: «Перш за ўсё ты павінны распавядаць пра грахі, а не хваліцца».

Калі мы кажам пра паўсядзённае жыццё, нельга не згадаць тэму эканомікі. Спадарожнікамі жыцця пры дыктатуры былі карткі, талоны. Інтэр’ерам вулічных сцэн — вялізарныя чэргі ў крамах. Стоячы ў іх, людзі распавядалі анекдоты. Напрыклад, такі: «Чаму ў Польшчы ўвялі ваеннае становішча? — Таму што з-за дэфіцыту немагчыма было ўвесці перадваеннае». Таксама: «Сустракаюцца двое. Першы: «Чуў, на партыйным з’ездзе Ярузельскі распавядаў пра поспехі польскай эканомікі. Нават Рымскі папа звярнуў на гэта ўвагу ў сваёй апошняй прамове». — «А што сказаў Рымскі папа? — Езус Марыя!». Нарэшце: «Чаму Польшча падзеленая на 49 ваяводстваў? — Таму што ў гульні «Тоталота» (польскі аналаг Спортлато) таксама 49 шароў, і такім жа метадам, як у «Тоталота», можна справядліва высветліць, якое ваяводства атрымае на гэтым тыдні мяса».

Асобны накірунак анекдотаў — смех з палітыкі закручвання гаек. Двое стаяць на вуліцы. Адзін кажа: «Давай арыштуем таго мінака за парушэнне каменданцкай гадзіны». — «Аднак да каменданцкай гадзіны яшчэ 10 хвілін». — «Не хвалюйся. Я яго ведаю. Ён жыве на другім канцы гораду. Дакладна за 10 хвілін не паспее дабрацца». Яшчэ адзін анекдот: «Двое палякаў — гэта несанкцыянаваны пікет, чатыры — нелегальная дэманстрацыя, а дзесяць мільёнаў — купка экстрэмістаў».

У фокус смеху трапіла мілітарызацыя грамадства. «Размова ў сям’і: «Мама, чаму па тэлебачанню больш не паказваюць мультфільм пра пчолку Маю?» — «Напэўна, не знайшлі такога малога мундзіра».

Новае дыханне атрымалі ў той час анекдоты пра Кавальскага — стэрэатыпнага сярэдняга паляка. «Кавальскі набыў набор пазлаў, склаў іх і кажа жонцы: «Мне спатрэбілася ўсяго тры дні!» — «Ну і што з гэтага? Некаторыя складаюць пазлы яшчэ хутчэй», — кажа жонка. — «Не скажы. На каробцы напісана: ад трох да пяці гадоў».

Дасталася ад прыкольшчыкаў партыі і органам улады. Як вядома, 14 снежня, на наступны дзень пасля ўвядзення вайсковага становішча, шмат людзей падалі заявы пра выхад з афіцыйнай Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Пра гэта быў складзены анекдот. Кавальскі прыносіць заяву пра выхад з партыі: «Нашто вы гэта робіце?» — пытае сакратар. Кавальскі: «У мяне дзве падставы. Па-першае, калі нешта зменіцца, то мне давядзецца за гэта адказваць». — «Я гарантую, што нічога не зменіцца». — «Бачыце, таварыш, а гэта другая прычына».

Тады ж прыдумалі запаветы сапраўднага камуніста, сярод якіх ёсць перлы: «У вольную суботу хадзі на работу», «Не пажадай маёмасці блізкага свайго. Таму што ў яго і так нічога няма», «Не забі класавага ворага. Для гэтага ёсць байцы ZOMO».

Асобная тэма прапаганды — дзяржаўныя СМІ. Анекдот пра газеты: «Адзіная праўдзівая інфармацыя ў газетах, гэта дата». Або «Мужчына нясе тэлевізар. «У рамонт?» — пытае знаёмы. — «Не, у Касцёл. Увесь час брэша і брэша. Час ужо пакаяцца».

Цікава, што шматлікія тагачасныя польскія анекдоты дасюль актуальны. Усё дзякуючы аўтарытарным рэжымам СНД. Нашы людзі імпартавалі польскія жарты часоў дыктатуры з-за Бугу і трошкі перапрацавалі адпаведна нашым рэаліям. Да прыкладу анекдот пра сустрэчу Гітлера і Ярузельскага. Ярузельскі кажа: «Калі б меў такое войска, як у цябе, то за два б дні пакончыў з «Салідарнасцю». — «А калі б я меў тваё тэлебачанне, то свет дасюль бы не даведаўся, што я прайграў вайну». Гэты анекдот, з некаторымі папраўкамі на асобы, распавядаюць у Казахстане, Беларусі і Расіі.

Так што ў пэўным сэнсе «Салідарнасць» дасюль смяецца.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/