/ Штат на Месяцы

/ Штат на Месяцы

Заклік Ньюта Гінгрыча — прэтэндэнта на пасаду кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі ЗША — стварыць на Месяцы 51-ы штат ЗША выклікаў палітычную буру.

Справа не ў тым, што заснаванне амерыканскай калоніі на Месяцы ва ўмовах цяперашняй крызісу выглядае ў лепшым выпадку фантастыкай, а ў горшым — занадта дарагой авантурай. У гісторыі хапала і дасюль хапае іншых краін і рэгіёнаў, якія жадаюць атрымаць статус 51-га амерыканскага штата. Спіс кандыдатаў дастаткова вялікі: Пуэрта-Рыка, федэральная акруга Калумбія і г.д. І відавочна, ідэя прыняць у склад федэрацыі спачатку Месяц, а пасля фігурантаў згаданага спісу не выклікае ў апошніх вялікага захаплення.

Хто толькі ні марыў пра тое, каб стаць суб’ектам ЗША. Галоўная прычына ў тым, што прынцып амерыканскага грамадзянства не заснаваны на тэорыі этнічнага або расавага паходжання. Тэарэтычна, любы ўрад, які прызнае ўніверсальныя правы чалавека, што ляжаць у аснове амерыканскай канстытуцыі, можа паспрабаваць падаць заяву на ўступленне ў федэрацыю.

Іншая справа, ці прымуць такую заяву. Напрыклад, статус 51-га штата вельмі хацела атрымаць пасля вайны Сіцылія. Паколькі мясцовая мафія ў 1930-я гады мела вялікія праблемы з фашыстамі, яна ахвотна дапамагала войскам антыгітлераўскай кааліцыі. Сімпатыі тубыльцаў да войскаў Дзядзі Сэма хутка перараслі ў ідэю фікс стаць амерыканцамі. Тым больш, пражэкт падтрымлівала сіцылійскай дыяспара ў Амерыцы. Рух за выхад Сіцыліі з Італіі і далучэнне да Злучаных Штатаў быў настолькі папулярны, што нават быў прадстаўлены ў італьянскім парламенце, хаця да канкрэтыкі справа не дайшла.

Не пашанцавала і філіпінцам. Тут пасля прыходу амерыканцаў у 1907 годзе ўзнікла партыя федэралістаў, якая выступала за ўваходжанне краіны ў склад ЗША. Канчаткова федэралісты адмовіліся ад гэтага лозунга толькі ў 2004 годзе. Такая магчымасць разглядалася, дарэчы, таксама як сродак вырашэння рэлігійнай расколу паміж паўночнай хрысціянскай часткай архіпелагу і паўднёвай, дзе дамінуюць мусульмане. Апошнія таксама былі не супраць уступлення Поўначы ў склад ЗША, маючы намер прыяднацца да мусульманскай Інданезіі.

Амерыканскія сентыменты былі і застаюцца распаўсюджаныя на поўдзень ад Рыа-Грандэ. Падчас шматлікіх грамадзянскіх войнаў на поўначы Мексікі ўзнікалі самаагалошаныя рэспублікі, якія прасіліся ў склад ЗША. Падобная гісторыя мела месца ў Нікарагуа, якую ў 1855 годзе захапіў амерыканскі авантурыст Вільям Валкер. Ён прасіўся ў склад рабаўладальніцкай Канфедэрацыі.

У розныя часы з’яўляліся планы далучэння да ЗША Коста-Рыкі, Гандураса, Сальвадора, Панамы, Зоны Панамскага каналу і г.д. Пасля землятрусу ў Гаіці ў 2010 годзе ўплывовы “Time Magazine” пісаў, што лепшай формай дапамогі няшчасным гаіцянам можа быць наданне гэтай дзяржаве статусу 51-га штату ЗША.

Былі выпадкі, калі ЗША самі хацелі кагосьці далучыць. Гаворка пра Канаду, вызваленне якой ад Брытанскай Кароны ў Вашынгтоне пасля вайны за незалежнасць разглядалі як святы абавязак. Некалькі разоў янкі спрабавалі гвалтоўна “вызваліць” канадцаў і аб’яднаць з ЗША, аднак станоўчых вынікаў такія спробы не мелі. Пасля падпісання ў 1988 годзе паміж Канадай і ЗША дамовы пра зону вольнага гандлю прыхільнікі амерыканска-канадскай інтэграцыі зноў ажывіліся.

Хапае жадаючых стварыць новыя штаты і на тэрыторыі ЗША шляхам перагляду ўжо існуючых адміністратыўных межаў. Так, на поўначы Каліфорніі некаторыя мараць аднавіць так званую Рэспубліку Пацыфік, якая існавала тут напачатку ХІХ стагоддзя. Хацелі б стварыць асобныя штаты такія мегаполісы, як Нью-Ёрк і Чыкага.

Самы салідны “ўнутраны” кандыдат на статус 51-га штата — Федэральная акруга Калумбія (Washington, D.C), на тэрыторыі якой знаходзіцца сталіца Вашынгтон. Федэральная акруга Washington, D.C. не мае прадстаўніцтва ў кангрэсе, хаця яе жыхары плацяць падаткі ў федэральны бюджэт. Пачынаючы з 1978 года гэта тэма ўсіх выбарчых дэбатаў. Цікава, што штат Вірджынія ў выпадку надання Вашынгтону статусу штату гатовы выставіць да яго тэрытарыяльныя прэтэнзіі. У гэтым плане ёсць фантастычны праект — проста падзяліць Вашынгтон паміж Вірджыніяй і Мэрылэндам і забяспечыць вашынгтонцаў грамадзянскімі правамі, за якія яны выступаюць. У такім выпадку Федэральная круга будзе абмежаваная Нацыянальнай Галерэяй — комплексам помнікаў і музеяў у цэнтры гораду, куды ўваходзіць Белы Дом, Капітолій і г.д.

Аднак самыя высокія шансы стаць 51-м штатам у Пуэрта-Рыка, які афіцыйна называецца Unincorporated organized territory, што азначае — на гэтай тэрыторыі Канстытуцыі ЗША абмежавана; вярхоўная ўлада належыць Кангрэсу ЗША, але тэрыторыя мае ўласную сістэму самакіравання. Жыхары Пуэрта-Рыка маюць амерыканскія пашпарты, аднак іх правы абмежаваныя. Палітычны статус востраву па-ранейшаму да канца не вызначаны, хаця прыхільнікі ўваходжання тэрыторыі ў склад ЗША некалькі разоў праводзілі рэферэндумы наконт змены статусу. І заўсёды ім не хапала зусім трошкі. Чарговая спроба прызначаная на лістапад гэтага года.

Наступныя пасля Пуэрта-Рыка кандыдаты на атрыманне праў штату — амерыканскія выспы Самоа, Палау, якія знаходзяцца ў Ціхім акіяне. Віргінскія астравы, што на Карыбах.

Калі гаворка ідзе пра 51-ы штат, варта згадаць, што часам гэты тэрмін мае сатырычны падтэкст. 51-м шатам называюць самых заўзятых саюзнікаў Вашынгтону. Такі тытул у свой час атрымлівалі Польшча за падтрымку ЗША ў іракскай вайне, Албанія, якая была на баку ЗША ў косаўскім канфлікце. Забаўна, што ў Польшчы і Албаніі мянушка “51-ы штат” успрымаліся мясцовым палітыкумам хутчэй з негатыўным падтэкстам.

Таксама 51-м штатам называюць залежныя ад Вашынгтону дзяржавы. Напрыклад, часта так называюць Тайвань. Дарэчы, у 2003 годзе ў рамках сацыялагічнага даследавання 55 працэнтаў тайванцаў выказаліся за ўваходжанне вострава ў склад ЗША. І толькі 33 працэнтаў жыхароў востраву жадаюць вяртання ў лона Кітаю.

А ўвогуле, рэалізацыі экспансіянісцкай канцэпцыі наконт таго, што ЗША абавязаны пашырацца і ўключаць новыя штаты, можа мець вельмі незвычайны фінал. Не выключаюць, што з-за буйнага росту колькасці ў Штатах іспанамоўных амерыканцаў у перспектыве мы станем сведкамі аб’яднання ЗША і Мексікі. У выніку на глобусе з’явіцца дзяржава, якая будзе ўключаць цэлых 82 штата (Мексіка таксама федэрацыя). Праўда, не зразумела — гэта будуць Злучаныя Штаты Амерыкі або Злучаныя Штаты Мексікі...
 

 #
Heck yeah bay-bee keep them comnig!
 
 #
Felt so hopeless looking for answers to my questinos...until now.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/