/ Чужыя: трыццаць гадоў пасля

/ Чужыя: трыццаць гадоў пасля

30 гадоў таму на экраны выйшаў фільм «Чужыя» рэжысёра Рыдлі Скота з Сігурні Уівер, якая іграла ролю Элен Рыплі. «Чужыя» аказаліся чымсьці большым за фільм.

Стужка мела папросту шалёны поспех. Дастаткова сказаць, што праз некалькі гадоў «Чужыя» ўключылі ў гэтак званы Рэгістр нацыянальных фільмаў Кангрэсу ЗША, куды ўваходзяць кінатворы «культурна, гістарычна і эстэтычна важныя для амерыканскай нацыі». Па апытаннях крытыкаў, фільм быў прызнаны самым лепшым у гісторыі фантастычнага кіно па версіі Амерыканскага інстытута кінематаграфіі. Стваральнікі, якія ўклалі ў стварэнне стужкі ўсяго восем мільёнаў долараў, атрымалі на выхадзе 110 мільёнаў.

«Чужыя» спарадзілі акіян пародый, заклалі цэлую літаратурную серыю. На іх аснове былі зробленыя шматлікія кампутарныя гульні. І, натуральна, карціна дала вялікі штуршок для кар’еры Сігурні Уівер. На той час, калі яе запрасілі здымацца, ёй было ўжо 29 гадоў. Раней Сігурні толькі іграла на Брадвеі. Дзякуючы «Чужым» яна стала суперзоркай. Яе прызналі лепшым пачаткоўцам 1979 года. У 1980–90-я гады з удзелам Сігурні па матывах «Чужых» былі знятыя чатыры сіквелы.

Сюжэт «Чужых», здавалася б, не такі ўжо і закручаны: касмічны грузавік «Настрома» транспартуе на Зямлю груз руды. Каманда падчас палёту знаходзіцца ў стане анабіёзу. Аўтаматыка карабля перадае ў іх камеры сігнал на абуджэнне. Кампутар карабля перахапіў радыёсігнал SОS з адной з планет. Экіпаж перасаджваецца з асноўнага карабля на катэр і спускаецца на планету. Даследуючы яе, адзін з касманаўтаў знаходзіць штосьці падобнае на склад яек. Ён нахіляецца, каб разгледзець адно з іх. Яйка адкрываецца, і невядомая істота прысмоктваецца да ягонага твару. Рыплі адмаўляецца пусціць на борт групу з параненым. Аднак капітан ігнаруе яе патрабаванне. Праз нейкі час у параненага пачынаецца прыступ. З яго цела, прабіваючы грудную клетку, выбіраецца істота, якая хаваецца ў нетрах велізарнага карабля. Гэта і ёсць Чужы. Карацей, гэты фільм паглядзела шмат людзей, дарэчы, і не адзін раз, і пераказваць яго сюжэт не мае сэнсу. Тым больш, такія гісторыі былі папулярнымі на старонках фантастычнай літаратуры і раней. Шмат хто з пісьменнікаў-фантастаў спрабаваў абвінаваціць творцаў «Чужых» у плагіяце. Але суды быў заўсёды на баку Рыдлі Скота.

Ёсць некалькі версій наконт таго, чаму «Чужыя» ўзарвалі мір кіно і мазгі аўдыторыі. Прапануем іх вашай увазе:

1. Упершыню ў фільме жахаў галоўным персанажам стала жанчына. Такога раней яшчэ ніхто не бачыў.

2. Персанажы карціны — не вельмі вядомыя акцёры, што не адпавядала тагачаснай і нават цяперашняй формуле падбору акцёраў для фантастычных фільмаў, дзе ўсе, звычайна, суперстары. Гэта выклікала ў публікі эмацыйны давер да карціны. Героямі фільма былі «дальнабойнікі» — для любога амерыканца людзі звыклыя і зразумелыя. І калі ў іх пачаліся непрыемнасці, гледачу гэтыя непрыемнасці таксама былі блізкія і зразумелыя.

3. Фільм дзіўным чынам перадае атмасферу пагрозы згвалтавання (фрэйдаўскі матыў). Чужы фактычна гвалтуе людзей. Па сюжэту, іх целы істота выкарыстоўвае як коканы для свайго патомства. Як казаў адзін мастацтвазнаўца, фільм перадае жудаснае адчуванне наступстваў сексуальнага гвалту: непажаданую цяжарнасць і нараджэнне.

4. «Чужыя» аб’ядналі два жанры: навуковую фантастыку і фільм жахаў.

5. Фільм — маніфест фемінізму. Жанчына аказваецца больш разумнай за мужчын.

6. Рыплі пасуе ўсім, бо аб’ядноўвае коды паводзін як мужчын, так і жанчын. Дарэчы, спачатку па сцэнару Рыплі сапраўды павінна была быць мужчынам.

7. Уся інтрыга — у апошніх кадрах. Там Рыплі з’яўляецца на экране ў ніжняй бялізне. Гэта і выклікала эратычны кантраст: увесь час па ходу фільма яна, як Рэмба, забівае монстраў, а тут нечакана выяўляецца такой прываблівай.

8. Мала раскрытая ў кіно вайна жанчын. Рукапашны бой Рыплі з Каралевай-самкай у другой серыі — лепшы эпізод фільма. Дзве жанчыны, дзве маці. Самка помсціць за тое што Рыплі знішчыла яе дзяцей. А Рыплі спрабуе выратаваць дзяўчынку, якую яна знайшла на планеце.

Вось такія версіі. У любым выпадку, сыходзячы з таго, які ўплыў «Чужыя» ўжо аказалі на сусветную культуру, чалавецтву вельмі пашанцавала. Па чутках, Рыдлі Скот спачатку хацеў зняць значна больш змрочны фінал, у якім «Чужы» забіваў бы Рыплі, садзіўся ў крэсла пілота і пачынаў выклікаць Зямлю яе голасам.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/