/ Цень каралеўства Рукю

/ Цень каралеўства Рукю

У цэнтры цяперашняга японска-кітайскага канфлікту нечакана апынулася гісторыя маленькай астраўной дзяржавы, якой даўно няма на карце свету.

Увесь сыр-бор распачаўся з-за архіпелага Сенкаку ў Японскім моры. Сітуацыя вакол спрэчных выспаў зноў абвастрылася пасля таго, як Кітай напрыканцы мінулага тыдня накіраваў туды патрульныя караблі. У адказ Токіа выказаў Пекіну дыпламатычны пратэст. З таго часу ў абедзвюх краінах не спыняюцца дэманстрацыі, удзельнікі якіх патрабуюць ад сваіх урадаў не ісці на саступкі ў тэрытарыяльным канфлікце. У падмацаванне пазіцыі свайго ўрада кітайскія навукоўцы нечакана заявілі, што Токіа незаконна анексавала густанаселены востраў Акінава. Як паведамляе інтэрнэт-выданне “Asia Times”, прэтэнзіі на гэты востраў “выказалі ўплывовыя сілы ў КНР”. Іх аргументы змешчаны ў апошніх артыкулах некалькіх кітайскіх гісторыкаў. Галоўны тэзіс навукоўцаў: пытанне пра тое, каму належыць Акінава, не ўрэгулявана. Да 1879 года востраў уваходзіў у склад каралеўства Рукю, якое было васалам Пекіна. Але Японія ліквідавала гэтую дзяржаву і далучыла Акінаву да сябе. Кітайская імперыя Цын, аднак, не давала на гэта прыяднанне згоды.

Гістарычныя прарывы кітайскіх гісторыкаў сталі вядомыя ўдзельнікам апошніх антыяпонскіх дэманстрацый у КНР. Яны неслі плакаты: “Аднавіце дзяржаву Рукю! Вызваліце Акінаву!” Так нечакана ў Японіі набыла актуальнасць гісторыя Рукю і праблема этнічных меншасцяў, што жывуць у краіне (рукюкцы — асобны народ). У Японіі пражываюць тры вялікія этнічных групы. Але ні адна з іх не з’яўляецца суб’ектам японскага права. Канстытуцыя прызнае адзіную нацыю — японцаў. Сваю дзяржаўнасць мелі толькі рукюкцы. Іх дзяржава паўстала ў XIV стагоддзі, калі аб’ядналіся тры асноўныя кланы на востраве Акінава. Дзяржава была ўпісаная ў сістэму міжнародных адносінаў. Існавала свая дынастыя, якая мела ўсе атрыбуты дзяржаўнасці, пачынаючы ад сцяга і заканчваючы судовай сістэмай.

У імператарскім Кітаі суседнія дзяржавы лічыліся варварскімі. І калі іх амбасадары прыязджалі ў Паднябесную, яны былі змушаныя прымаць гэту канцэпцыю — падавалі імператару дарункі ці плацілі яму даніну. Гэта, як прызнаюць спецыялісты, можа служыць пацвярджэннем васальнай залежнасці. З іншага боку, самі рукюкцы былі не супраць такога падыходу. Пекін перадаў ім як васалам права гандлю паміж Кітаем і іншымі варварамі. Дзякуючы такой акалічнасці Акінава стала ключавым вузлом марскіх камунікацый у рэгіёне. Неўзабаве, аднак, яе пазіцыі былі падарваныя прыходам еўрапейцаў і японскай акупацыяй. У выніку востраў захаваў фармальную незалежнасць, аднак фактычна ён перайшоў пад пратэктарат Японіі. Былі толькі ўсталяваны законы, скіраваныя на эканамічную ізаляцыю Акінавы. Абарыгенам забаранялася насіць японскія імёны і нават вывучаць японскую мову. У сваю чаргу, японцам патрабаваўся адмысловы дазвол на наведванне Рукю. Прыход захопнікаў даў штуршок развіццю баявых мастацтваў, бо японцы забаранілі мясцоваму насельніцтву мець зброю. У выніку тэхніка самаабароны набыла шырокую папулярнасць.

З пачаткам эпохі Мэйдзі (перыяд мадэрнізацыі Японіі) падыходы японцаў да Рукю былі перагледжаны. Рукюкцы атрымалі японскія імёны і пашпарты. Адначасова ў Токіа з’явіўся лозунг — ператварыць жыхароў новай прэфектуры ў сапраўдных японцаў. У даволі кароткі час, найперш за кошт агульнай сістэмы адукацыі, былая Рукю палітычна і эканамічна інтэгравалася ў японскае грамадства. З іншага боку, гэты працэс не пайшоў так далёка, як на Хакайда, дзе мова айну ў выніку падобнай палітыкі практычна знікла.

Тым часам пачалася другая сусветная вайна. У 1944 годзе тут высадзіўся амерыканскі дэсант. Баі за выспу прывялі да масавых ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. З тых часоў пацыфізм стаў важнай часткай мясцовай палітычнай культуры. Гэтаму паспрыяла і паваенная сітуацыя. Нават пасля капітуляцыі Японіі амерыканцы не сышлі. Акінава, якая на паперы заставалася часткай Японіі, часова была выведзена з-пад японскай юрысдыкцыі і ператварылася ў велізарную амерыканскую базу, якая займала дзясятую частку выспы.

Пасля вайны амерыканская адміністрацыя спрабавала ініцыяваць сепаратысцкі рух. Існавала ідэя ператварэння Акінавы ў галоўную стаўку Чанкайшы для барацьбы з кітайскімі камуністамі. Для таго, каб заспакоіць міжнародную грамадскасць, Акінава не павінна была знаходзіцца на тэрыторыі Японіі. Аднак прапаганда сепаратызму выклікала дзіўную рэакцыю насельніцтва. Людзі настолькі баяліся новай вайны, што літаральна маліліся на Японію. Лічылася, што вяртанне сюды японскай цэнтральнай адміністрацыі паскорыць вывад амерыканскай вайсковай інфраструктуры.

Казаць пра незалежнасць пачалі толькі тады, калі Акінаву ў 1970 годзе падпарадкавалі Токіа. У тым жа годзе ўзнікла Партыя незалежнасці Рукю. Але яе лідэры ў сотую гадавіну ліквідацыі каралеўства Рукю (1979 год) урачыста распусцілі партыю. Рух адрадзіўся толькі напачатку гэтага стагоддзя і пакуль што дынамічна развіваецца. Асноўныя лозунгі прыхільнікаў незалежнай Рукю наступныя: стварэнне дзяржавы Акінава з нейтральным міжнародным статусам, сістэмай прагрэсіўнага падаткаабкладання, сістэмай экалагічнага кантролю, вывучэннем у школах гісторыі Акінавы. Цікава, што партыя патрабуе ўключыць у склад незалежнай Акінавы групу выспаў, якія зараз уваходзяць у склад КНР.

У 1996 годзе на востраве было праведзена апытанне наконт стаўлення насельніцтва да магчымага аднаўлення незалежнасці Рукю. Супраць выказалася 57 працэнтаў апытаных, 20 працэнтаў падтрымалі незалежнасць, але з умовай, што сама Японія “адпусціць” востраў.

Напал рыторыкі вакол каралеўства Рукю падае нацыяналістам нядрэнны шанец прыцягнуць цікавасць грамадства да гісторыі свайго рэгіёна і мясцовых традыцый дзяржаўнасці. Невядома, ці атрымаецца гэта, але сітуацыя, прынамсі, ужо не будзе такой, як была. Пазіцыя афіцыйнага Пекіна настолькі ўстрывожыла японскую публіку, што газеты загаварылі пра неабходнасць захавання амерыканскай вайсковай прысутнасці на Акінаве.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/