/ Хто за кім сачыў?

/ Хто за кім сачыў?

Як высвятляецца, удзельнікі самай буйной правай тэрарыстычнай арганізацыі ФРГ былі тайнымі агентамі нямецкай спецслужбы — так званымі фаў-людзьмі. Узнікае пытанне: ці не дзейнічалі тыя фаў-людзі адпаведна інструкцыям куратараў?

4 лістапада свет бюргераў невялікага і ціхага цюрынгскага гораду Айзенах быў парушаны. У палове дзясятай раніцы ў адно з раённых аддзяленняў банка Sparkasse уварваліся ўзброеныя мужчыны ў масках. Працаўнікі банка беспярэчна выдалі ім буйную суму грошай, пасля чаго гангстары зніклі. Паводле расповедаў сведак, бандыты з’ехалі на невялікім аўтафургоне.

Неўзабаве паліцыя знайшла падобны фургон. Паліцэйскія асцярожна набліжаліся да падазронай машыны, калі ўсярэдзіне яе адбыліся стрэлы, пасля чаго фургон загарэўся. Агонь патушылі і знайшлі абгарэлыя целы двух маладых людзей, што, як пазней высветлілася, фігуравалі ў файлах паліцыі як небяспечныя правыя экстрэмісты. У згарэлай машыне таксама знайшлі службовыя пісталеты, якія належалі забітай у 2007 годзе супрацоўніцы паліцыі.

Праз тры гадзіны ў суседняй з Цюрынгіяй федэральнай зямлі Саксонія ў горадзе Цвікау падарвалі жылы дом, дзе, як аказалася, пражывалі працаўнікі банку ў Айзенаху. Выбух учыніў самазабойца. На месцы пажару выявілі кампактны склад зброі, неанацысцкую сімволіку, электронныя інфармацыйныя носьбіты. У тым ліку DVD з відэа-маніфестам тэрарыстаў. На стужцы яны называлі сябе “Нацыянал-сацыялістычнае падполле”, прызнаваліся ў забойствах групы турэцкіх бізнэсоўцаў. Нарэшце, пагражалі новымі актамі тэрору.

Аднак самай цікавай знаходкай аказаліся так званыя “легальна-нелегальныя” пашпарты — фіктыўныя дакументы, што выдаюцца сакрэтным агентам Служы абароны канстытуцыі (BfV). У Германіі іх завуць фаў-людзьмі — ад алфавітнай назвы першай літары V у слове Verfassungsschutz (“абарона канстытуцыі”). Звычайна такіх фаў-людзей больш за ўсё ў асяроддзі неанацыстаў. Лічыцца, што гэта дазваляе кантраляваць праварадыкальную сцэну. Так ці інакш, аказалася, што дзяржаўная служба была нейкім чынам звязаная з неанацыстамі.

Большасць аналітыкаў схіляецца да версіі, што BfV проста заблыталася ў сваіх аперацыях. Служба вербавала інфарматараў сярод нацыстаў, якія, у сваю чаргу, навучыліся выкарыстоўваць BfV у сваіх мэтах.

“Ужо незразумела, хто за кім сачыў, — з’едліва заўважыў у сваім выступе ў Бундэстагу на мінулым тыдні Грэгар Гізі, адзін з лідараў Левай партыі, — ці то абаронцы канстытуцыі за неанацыстамі, ці то неанацысты — за абаронцамі канстытуцыі?” На хвалі недаверу да BfV партыя Зялёных нават прапанавала раздаць бюджэтныя сродкі, якія ішлі на фінансаванне службы, грамадскім арганізацыям.

Адначасова з’явілася думка, што неанацысты маглі дзейнічаць калі з не санкцыі, то з маўклівай падтрымкі нямецкіх спецслужбаў.

Левыя выданні ўзгадваюць, што ідэя стварэння ў 1950 годзе Федэральнай службы абароны Канстытуцыі ўзнікла ў штабе амерыканскіх войскаў, якія стаялі ў адной з акупацыйных зонаў. Заакіянскія вайскоўцы баяліся, што СССР можа выкарыстаць структуру Камуністычнай партыі Германіі як агентурную сетку. Таму лагічна ўзнікла патрэба трымаць усіх камуністаў пад каўпаком. Відавочна, што лепшых антыкамуністаў, чым былых супрацоўнікаў нацысцкай палітычнай паліцыі, было цяжка знайсці. У 2009 годзе старшыня BfV Хайнц Фром прызнаў, што да 1955 года існавала практыка неафіцыйна працягваць да супрацоўніцтва былых агентаў Гестапа.

Росту латэнтных сімпатый да нацызму сярод сілавікоў, на думку левых газет, спрыяла так званая Нямецкая восень — час жорсткага супрацьстаяння паліцыі і левых тэрарыстаў у 1970-я гады. Баевікі ў тэкстах сваіх пракламацый адкрыта называлі ФРГ дзяржавай-пераемніцай нацысцкай Германіі, а дзяржаўных супрацоўнікаў — фашыстамі. У 1980-я левыя арганізацыі стварылі ініцыятыву Burger beobachten die Polizei. Яго актывісты спрабавалі весці назіранне і маніторынг дзейнасці сілавых структур, у тым ліку BfV.

У гэтым плане куды далей ідуць правыя выданні. На іх думку, 4 лістапада мела месца спланаваная дзяржаўная правакацыя супраць правай палітычнай сцэны. Пытанне, як дыстантавацца ад забойцаў з Цвікау, сёння самае важнае для правых партый. Можна згадаць, колькі электаральных абвалаў каштавала іх нарвежскім калегам з Партыі прагрэсу выхадка вар’ята Брэйвіка.

Пра тое, што адбылася правакацыя, як лічаць правыя, сведчаць некаторыя недарэчнасці справы. Чаму тэрарысты пасля паспяховага рабавання банку спрабавалі пакончыць з сабой? Пры гэтым дзіўна, чаму яны стралялі не ў галаву? Чаму ў прынцыпе яны вырашылі страляцца, а не паспрабавалі выкарыстаць судовы працэс для папулярызацыі сваіх поглядаў? Выбар на карысць суіцыду нелагічны, калі згадаць той самы DVD з маніфестам. Ёсць незразумелыя фрагменты і ў гісторыі групы. Па паліцэйскіх дадзеных, банда займаліся забойствамі турэцкіх бізнэсоўцаў да 2006 года, а пасля гэтага пераключыліся на рабаванне банкаў. Адсюль лагічнае пытанне, на якія сродкі жыла шайка ў перыяд, калі спецыялізавалася на палітычным тэроры?

Адным словам, атрымліваецца, што тройцу з Цвікау папросту падставілі. Пытанне, нашто? Наконт гэтага ўжо хапае версій. Магчыма, мела месца спроба адвесці цікавасць ад дзейнасці турэцкіх спецслужбаў у ФРГ, якія і забівалі тых турэцкіх прадпрымальнікаў. Гаворка ідзе пра групоўкі “Шэрыя ваўкі” і “Ergenekon”. Гэта звязаныя з Анкарой турэцкія нацыяналістычныя арганізацыі, якія вядуць на тэрыторыі Германіі неабвешчаную вайну з курдскай дыяспарай, якая дапамагае партызанам з Рабочай партыі Курдыстану і турэцкай марксісцка-ленінскай ваеннай арганізацыяй Dev Sol. Апошнія маюць сваю сетку кафэ для адмывання грошай. Тыя ж “Шэрыя ваўкі”, забіўшы сваіх палітычных апанентаў, маглі прадаць або падкінуць зброю неанацыстам.

Яшчэ больш сенсацыйную версію прапануе выданне “Seccion”: “Выяўленне неанацысцкай тэрарыстычнай сеткі павінна адцягнуць увагу грамадства ад сітуацыі ў эканоміцы, накіраваць немцаў да вечнай тэмы Гітлера ў сярэдзіне нас. …Жупел правага тэрарызму абнаўляе і ўзмацняе ў народзе траўму нацыянал-сацыялізму, развівае комплекс віны. Гэта адбываецца на фоне таго, як расце гонар нацыі за сваю эканоміку, якая выглядае лепш грэчаскай, італьянскай і нават амерыканскай. Неабходны ўдар фашызмам па галаве, каб немцы забыліся пра годнасць і зноў сталі асцярожным народам”.

Усе такога кшталту тэорыі выглядаюць занадта фантастычнымі, аднак пакуль не будзе комплекснага адказу на пытанні, звязаныя з дзейнасцю “Нацыянал-сацыялістычнага падполля” і фармату яго кантактаў з BfV, наўрад ці трэба чакаць маштабных рэформаў у гэтай галіне. Як сведчыць вопыт фаў-людзей, простых і хуткіх рэцэптаў у барацьбе з правым тэрарызмам не бывае.  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/