/ Французская Катынь

/ Французская Катынь

Францыя і Алжыр пасварыліся з-за фільму, які прапануе глядзець на 8 мая 1945 года вачыма алжырцаў.

Май 1945 года. Германія вось-вось падзе пад ударам саюзнікаў антыгітлераўскай кааліцыі. Атмасфера доўгачаканай перамогі і спадзяванне на будучыя пазітыўныя змены пануе не толькі сярод еўрапейцаў, аднак і жыхароў французскай калоніі Алжыр. Тубыльцы, якія падчас вайны змагаліся за вольную Францыю, мараць, што метраполія ў адказ на лаяльнасць пашырыць іхнія правы.

Як толькі 8 мая з Берліну прыходзіць навіна пра капітуляцыю нацыстаў, тысячы людзей выходзяць на вуліцы. У горадзе Сеціф у натоўпе дэманстрантаў малады патрыёт нясе забаронены ў калоніі нацыянальны алжырскі сцяг. Падчас спробы забраць сцяг паліцэйскі забівае юнака. Гэта становіцца знакам для пачатку беспарадкаў і пагромаў кварталаў белых каланістаў. Хваляванні ахопліваюць цэлы рэгіён. Падаўляць бунт даводзіцца арміі, прычым далёка не гуманнымі сродкамі. Вынік — сто забітых каланістаў і каля 20 тысяч арабаў.

Алжырскае 8 мая ў Францыі доўгі час было такім жа табу, як тэма Катыні ў Расіі. У 1945 годзе амаль ніхто з еўрапейцаў не пратэставаў супраць учынкаў французскай арміі ў Алжыры. Прызначаная генералам дэ Голем камісія знайшла дзеянні паліцыі і войска цалкам адпаведнымі сітуацыі. Варта дадаць, што для шматлікіх алжырскіх нацыяналістаў падзеі ў Сеціфе сталі галоўным фактарам, каб адмовіцца ад рэфармісцкіх ілюзій і пайсці ў партызанку.

Францыя пачала прызнаваць адказнасць за падзеі толькі ў 2005 годзе. Пасол Францыі зрабіў спецыяльную заяву на гэты конт. Рашыд Бушарэб — французскі рэжысёр алжырскага паходжання — вырашыў таксама закрануць забароненую тэму. Галоўным героям яго карціны «Па-за законам» даводзіцца ў маладосці прайсці праз трагедыю ў Сеціфе.

Фільм упершыню планавалася паказаць падчас апошняга фестывалю ў Канах у рамках французскага блоку. Фестываль, як вядома, адбыўся ў маі. Аднак задоўга да таго, як сусветныя зоркі прайшліся па чырвонай дарожцы, у Францыі пачаўся скандал.

10 красавіка Ліанэль Лука — дэпутат ад партыі Сарказі «Саюз за народны рух» (UMP) — у гарадскім савеце Ніцы запатрабаваў забароны дэманстрацыі карціны ў Канах. Сам фільм дэпутат не глядзеў. Аднак, прачытаўшы сінопсіс, палічыў карціну замахам на праўду аб вайне. Па ягоных словах, трактоўка падзей у Сеціфе не адпавядае гістарычным фактам. Перад тым, як выпусціць стужку на экран, Бушарэб павінен атрымаць дазвол спецыяльнай камісіі гісторыкаў.

Дэпутат пры гэтым спасылаўся на скандальнае інтэрв’ю рэжысёра адной алжырскай газеце, дзе ён казаў пра тое, што сваім фільмам «хацеў бы паказаць праўду, якую доўга хавалі ў шафе». «Як можа нехта казаць, што толькі ён ведае праўду?!» — абурыўся Лука.

Ініцыятыву Лукі імкліва падтрымалі шэраг дэпутат французскага парламенту ад партыі галістаў. У хуткім часе Міністэрства культуры Францыі вырашыла прыбраць фільм са спісу стужак, якія павінны былі ісці ў рамках Канскага фестывалю. Таксама фільм вырашылі не пускаць у пракат.

Гэта выклікала адмоўную рэакцыю з боку левай апазіцыі. На думку палітыкаў гэтага лагера, істэрыка вакол фільму — палітычная правакацыя ўладнай партыі, якой хацелася б пагуляць на расавых забабонах. «Як можна казаць пра тое, што фільм не адпавядае гістарычнай праўдзе пра Сеціф, — піша прэса, — калі сцэна пагромаў у Сеціфе, займае ў фільме ўсяго 6 хвілін?» Некаторыя левыя нават патрабавалі, каб дзяржава ўвогуле адмовілася ад манаполіі на гістарычную праўду.

Алею ў полымя падліў афіцыйны Алжыр, які нядаўна пасварыўся з Парыжам па шэрагу пытанняў. Іх міністэрства культуры ўключыла твор Бушарэба ў алжырскі спіс фільмаў для паказу ў Канах. Такі крок выклікаў крытыку з боку ўнутранай апазіцыі. Дысідэнты таксама патрабуюць ад Францыі прызнаць адказнасць за масавыя забойствы ў маі 1945-га. Аднак пры гэтым не хочуць, каб тэмай скарысталіся ўлады. Апошнія гэтак жа мала цырымоняцца з грамадзянскімі пратэстамі алжырцаў, як і ў свой час французская каланіяльная адміністрацыя. Дастаткова згадаць рэпрэсіі супраць паўстання бербераў у 2004 годзе.

Так ці інакш, у выніку 21 мая ў Канах адбыўся прэм’ерны паказ «Па-за законам». Крытыкі дружна палічылі, што на ўзнагароду фільм не цягне. Цікава, што некаторыя гісторыкі, праглядзеўшы карціну, пагаджаюцца з французскім дэпутатам у тым, што твор сапраўды супярэчыць некаторым фактам. Масавыя забойствы ў Сеціфе былі хутчэй следствам трагічнай памылкі, чым вынікам спецыяльнай антыарабскай урадавай аперацыі — так можна падумаць, пабачыўшы карціну.

Таму, здаецца, больш цікавыя падзеі адбываліся звонку кінатэатра. Тут каля 1500 чалавек пратэставалі супраць дэманстрацыі карціны. Акцыю арганізавалі партыі UMP, Нацыянальны фронт, Нацыянальны саюз ветэранаў і аб’яднанні г. зв. Pieds Noirs — французскія рэпатрыянты з Алжыру. Маніфестацыя мела вялікі рэзананс, хаця б таму, што галісты і нацыяналісты стаялі на акцыі побач.

Скандал у любым выпадку паказаў неабходнасць далейшай палемікі. На днях усё той жа Ліанэль Лука паглядзеў нарэшце ненавісны яму фільм, каб пасля даць справе новы штуршок. На яго думку, стужка — спроба пераглядзець афіцыйную трактоўку другой сусветнай вайны. Па словах Лукі, аўтары карціны намагаюцца давесці, што фактычным днём перамогі для алжырцаў было не 8 мая 1945-га, а 5 ліпеня 1962 года (менавіта ў гэты дзень Алжыр стаў незалежнай дзяржавай). Тым самым фільм праводзіць, як лічыць дэпутат, паралель паміж нацысцкім і каланіяльным французскім рэжымамі.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/