/ Франсуа супраць Нікаля

/ Франсуа супраць Нікаля

У Францыі пачынаецца актыўная частка прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, у якой ужо вызначыліся галоўныя праціўнікі. Цяперашняму прэзідэнту Нікаля Сарказі будзе супрацьстаяць кандыдат сацыялістаў Франсуа Аланд. Пра шансы кандыдатаў журналіст “НЧ” Алег Новікаў размаўляе з Аляксандрам Чукаевым, супрацоўнікам парыжскага “Radio Libertaire”.

— У нас практычна невядома прозвішча Франсуа Аланда, не кажучы пра тое, што ніхто не ведае, што ён за палітык.

— Франсуа Аланд — вядомы ў Францыі партыйны функцыянер Сацпартыі. Ён нарадзіўся ў сярэдзіне 1950-х і паходзіць з сям’і, якая трымалася левых поглядаў. Пасля вучыўся ў Інстытуце палітычных даследаванняў, які лічыцца кузняй палітычных кадраў. Прыход Мітэрана да ўлады ў 1981 годзе адчыніў гэтай генерацыі сацыялістаў вялікія перспектывы. Аланд пабываў і дэпутатам, і мэрам, і міністрам — і ў выніку стаў першым партыйным сакратаром партыі. Аднак пры гэтым ён заставаўся ў ценю больш харызматычных фігур. Толькі пасля таго, як палітыкі т.зв. “gauche caviar” (левыя, якія ядуць ікру, — так называлі сацыялістаў часоў Мітэрана) пачалі сыходзіць на пенсію, для яго адкрыўся сапраўдны шанс.

— Тым не менш, ён не стаў кандыдатам ад сацыялістаў на выбарах 2007 года, хаця таксама спрабаваў балатавацца ў прэзідэнты…

— Тады сацыялісты абралі кандыдатам яго грамадзянскую жонку Сегален Руаяль. На гэта паўплываў гучны медыйны скандал. Практычна напярэдадні кампаніі Франсуа кінуў сям’ю (Сегален і Франсуа маюць чацвёра дзяцей) і пайшоў жыць да каханкі — вядомай палітычнай журналісткі. Сімпатыі людзей, натуральна, былі на баку Сегален.

— Чаму цяпер французскія сацыялісты не жадаюць зноў зрабіць стаўку на Руаяль? Быццам яна някепска выступіла 5 гадоў таму — прайграла Сарказі ўсяго тры працэнты.

— У мадам Руаяль сапсаваўся імідж. Раней усе бачылі ў ёй такую добрую маці. Аднак апошнім часам яна зрабіла шэраг жорсткіх заяў. Напрыклад, прапанавала адпраўляць непаўнагадовых злачынцаў у спецыяльныя лагеры. Нагадаю, што ў Францыі садзіць у турму можна толькі з 16 гадоў. З-за гэтага квітнее моладзевая злачыннасць. Нягледзячы на праблему з маладымі хуліганамі, грамадства не ўспрыняла прапанову Руаяль. Па-першае, гэта нагадвае практыку, якая існавала ў часы рэжыму Вішы. Па-другое, вельмі падобна на тое, пра што кажа Сарказі, які таксама робіць стаўку на паліцэйскі прэсінг пры вырашэнні шматлікіх сацыяльных пытанняў, і пры гэтым без вынікаў.

— Гэта тычыцца размоў пра барацьбу з нелегальнай іміграцыяй?

— Так. Напярэдадні выбараў 2007 года Сарказі абяцаў вырашыць гэтую праблему за кошт дэпартацыі штогод 20 тысяч нелегалаў. Набраць столькі не цяжка. Цяжка прымусіць краіны, адкуль яны паходзяць, прыняць іх назад. Па-другое, асобаў да 18 гадоў можна адпраўляць толькі ў сем’і. Тэхнічна гэта аказалася вельмі складана. Між тым, па французскіх законах, трымаць людзей за кратамі можна толькі месяц. Усіх арыштаваных нелегалаў давялося выпусціць і пачаць працэс іх натуралізацыі.

— Калі гаворка пра эмігрантаў, хацелася б узгадаць незвычайную ініцыятыву адміністрацыі Сарказі сістэматызаваць каштоўнасці сапраўднага француза. Чым закончыліся дэбаты наконт нацыянальнай ідэнтыфікацыі?

— Яны працягваюцца, нават існуе спецыяльны дэпартамент, які спрабуе распрацаваць формулу, што значыць быць французам. Аднак канцэптуальна гэтая ініцыятыва закончылася фіяска. Капанне ў гісторыі прыводзіць да парадаксальных вынікаў. Галы — кельты, якіх можна лічыць тубыльцамі, былі знішчаныя менавіта франкамі. Франкі, у сваю чаргу, — гэта германскае племя. Атрымліваецца, што французы — немцы. Такая ідэя супярэчыць асновам калектыўнай свядомасці, якая будуецца на ўспамінах пра Першую сусветную вайну. Варта ўзгадаць, што вайна 1914–1918 шануецца ў Францыі больш за Другую сусветную, лічыцца сапраўднай айчыннай вайной. Тады, прынамсі, не існавала калабарацыі.

— Ці прынесла Сарказі рэйтынгавыя пункты актыўная знешняя палітыка, напрыклад, вайна ў Лівіі?

— Хаця было шмат жартаў наконт таго, што яшчэ год таму Сарказі цалаваўся з сябрам Кадафі, лівійская вайна ўзняла папулярнасць Сарказі прыкладна на 3–5 пунктаў. Але цалкам стабілізаваць тэндэнцыю падзення рэйтынгу Сарказі не ўдалося. Справа, думаю, у тым, што пасля прыходу ў Елісейскі палац ён парушыў кодэкс паводзін французскіх прэзідэнтаў. Сарказі — першы ў гісторыі 5-й рэспублікі прэзідэнт, які паводзіць сябе не як прэзідэнт усіх французаў. Ён з самага пачатку пабудаваў сваю кампанію на тэме бяспекі, пагроза для якой, быццам, сыходзіць з бедных прыгарадаў. Дэманізацыя жыхароў тых раёнаў раскалола ўсё грамадства. Ніколі раней не было выпадкаў, калі людзі публічна адмаўляліся паціснуць руку прэзідэнту. Ніколі раней прэзідэнт не баяўся з’яўляцца ў бедных кварталах. Па-другое, Сарказі дэманструе стыль, які для яго статусу вельмі дзіўны. Сарказі захапляецца рознымі цацкамі кшталту залатога гадзінніка Rolex, катаецца на яхтах і г. д. Пры гэтым праз свае кантакты ў папулярных правых выданнях “Figaro” і “Parisienne” ён робіць свой адпачынак і хобі сюжэтамі для навінаў.

— Дзе крыніца захаплення такімі таннымі прыёмамі?

— Сарказі ўсё ж цяжка аднесці да сапраўднай французскай эліты. Ён паходзіць з небагатай сям’і, аднак вырас у вельмі багатым раёне. Магчыма адсюль комплекс непаўнавартасці. Акрамя таго, Нікаля Сарказі — вялікі фанат амерыканскага стылю жыцця, які таксама не ўспрымаецца ў Францыі. Дайшло да таго, што падчас цяжарнасці Карлы Бруні прэса ў жарт абмяркоўвала, ці надрукуе “Figaro” ў дзень нараджэння немаўляці яго выяву на ўсю старонку. Бруні давялося публічна заявіць, што яна не жадае падобных публікацый.

— Калі гаворка пра Карлу Бруні, якая, як вядома, прафесійная спявачка, ёсць нагода паразмаўляць пра адносіны да палітыкі прадстаўнікоў французскай культуры.

— Стаўленне культурнай эліты да Сарказі вельмі супярэчлівае. Сарказі ад пачатку намагаўся прадставіць сябе як прэзідэнт-рацыяналіст. Так, ён запрасіў у свой кабінет шэраг сацыялістаў, у тым ліку даў пасаду міністра культуры Фрыдэрыку Мітэрану — брату Франсуа Мітэрана. Такая пазіцыя спачатку спадабалася артыстам. Напрыклад, кампанію Сарказі падтрымаў Жэрар Дэпардзье. Аднак зараз большасць інтэлектуалаў на баку сацыялістаў. У тым ліку з-за праблемы настаўнікаў. Сарказі пайшоў на кардынальнае скарачэнне настаўніцкіх кадраў, што выклікала асуджэнне з боку ўсіх. Па-сутнасці, добрая адукацыя — адзіны эфектыўны падыход, каб прыпыніць ператварэнне прыгарадаў у сацыяльныя крымінальныя гета.

— Хто будзе трэцім на гэтых прэзідэнцкіх выбарах?

— Безумоўна, Марына Ле Пэн з “Нацыянальнага фронту”. Дарэчы, менавіта з-за яе Аланд і стаў адзіным кандыдатам. Пасля аферы Дамініка Строс-Кана лагер сацыялістаў падзяліўся на шматлікія фракцыі. Усе апытанні паказвалі, што ніводны з князькоў гэтых партыйных феодаў не ў стане прайсці ў другі тур, у адрозненні ад Марыны Ле Пэн. Гэта перапужала сацыялістаў, і яны аб’ядналіся вакол фігуры Аланда.

— Калі Сарказі прайграе, ці зможа “Нацыянальны фронт” стаць галоўнай партыяй правых?

— Наўрад ці. Сярэдні буржуа ніколі не будзе галасаваць за “Нацыянальны фронт”. Гэта партыя багатых гопнікаў, мяснікоў. Але нягледзячы на тое, што Сарказі прыбраў з свайго атачэння больш-менш знакавыя фігуры, наўрад ці яму ўдасца захаваць манаполію на правы цэнтр. Хутчэй за ўсё, адразу пасля яго паразы на правым флангу ўзнікнуць два-тры полюсы, на базе якіх пачнецца фармавацца нешта новае.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/