/ Тапанімічная вайна

/ Тапанімічная вайна

У Казахстане разгараецца вайна вакол таго, як павінны называцца гарады, імёны якіх звязаныя з часамі Расійскай імперыі.

Casus Bellі стаў фрагмент прэс-канферэнцыі ў прамым эфіры, якую нядаўна даў Назарбаеў. Пытанні па тэлефоне задавалі грамадзяне. І вось у студыю прыйшло чарговае тэлефанаванне. На провадзе быў адзін з жыхароў Уральску, які папрасіў гаранта надаць яго гораду новую казахскую назву. Тым больш, што назва «Уральск» звязана з часамі каланізацыі краю. Назарбаеў адрэагаваў на прапанову туманнай рэмаркай. Сказаў нешта накшталт таго, што канчатковае рашэнне за самімі жыхарамі Уральску.

Тут усё і пачалося. Дыму без агню не бывае, вырашыла большасць жыхароў Уральску, дзе, дарэчы, пераважаюць рускамоўныя. Бо ўсім даўно зразумела, як арганізуюцца падобныя прэс-канферэнцыі. Пытанні на іх, як правіла, рыхтуюцца загадзя, каб раптам хто не паставіў сваім тэлефанаваннем прэзідэнта ў няёмкае становішча. Няўжо ўлады сапраўды зандзіруюць глебу для рэформы? Тым больш, што ў 2005 годзе пытанне перайменавання ўжо ўздымалася на ўзроўні абласнога выканкама.

У любым выпадку, эпізод з тэлефанаваннем Назарбаеву нарабіў розгаласу ў горадзе. Па руках абывацеляў хадзіў нібыта скрадзены з кампутараў гарадской адміністрацыі ліст з варыянтамі новых назваў Уральску: Арал, Жайык, Акжайык і Жанібек. Пенсіянеркі і іншыя аматары чутак аўтарытэтна сцвярджалі, што лепшыя шансы мае Жайык. Менавіта так называецца гара­дзішча, якое раскапалі археолагі нядаўна недалёка ад горада. Каментуючы вынікі даследаванняў, гісторыкі тады заявілі: гістарычна цяперашні Уральск спачатку месціўся на гэтым гарадзішчы. У 1613 годзе казакі, якіх царскія ўлады выкарыстоўвалі ў якасці авангарду каланізацыі, знішчылі тубыльскі цэнтр і заснавалі побач свой горад. У выніку адна з мясцовых краязнаўчых ініцыятыў звярнулася да прэзідэнта Назарбаева з лістом, дзе прасіла кіраўніка краіны не пакінуць гэты факт без увагі. Адначасова пачаўся збор подпісаў за захаванне старой назвы.

Улады мусілі рэагаваць. Адзін з бацькоў горада праінфармаваў грамадскасць пра тое, што яму нічога не вядома пра Арал, Жайык, Акжайык і Жанібек як альтэрнатыўныя назвы для Уральску.

Навіну бакі канфлікту і медыя пракаментавалі вельмі арыгінальна. Праўладныя СМІ пішуць пра мудрасць Назарбаева, які не дапусціў развіцця міжнацыянальнага канфлікту. Апазіцыйныя — пра перамогу грамадзянскай супольнасці над назарбаеўскай аўтакратыяй. Быццам улады не рызыкнулі цягацца з уральцамі, гатовымі жыццё пакласці за старую назву горада.

Сітуацыя яшчэ больш заблыталася пасля таго, як казахскія нацыяналісты абвінавацілі вядомага ва Уральску рускага патрыёта ў тым што менавіта ён тэлефанаваў тады прэзідэнту і прасіў пра перайменаванне. Быццам за кошт званку той хацеў справакаваць рускамоўную грамаду Уральска і Казахстана на пратэсты супраць казахізацыі. Сам патрыёт сцвярджае, што абвінавачанні супраць яго — гэта справы ягоных ворагаў, тых самых казахскіх нацы.


Не абышлося без жартаў. На форумах можна сустрэць такі пасаж: «Прапаную таксама перайменаваць Казахстан. Занадта неактуальная назва. Лепш будзе гучаць — Нурсултан». Нехта заклікае гарадскія ўлады Уральска не выстаўляць сябе на смех: «Як жа будзе цяпер называцца мясцовы конкурс прыгажунь.«Міс Арал»?»

Аднак скандал не закончыўся нават пасля таго, як улады, здавалася, супакоілі ўральцаў. Цяпер ён перайшоў у іншую, глабальную плоскасць. Бакі актыўна спрачаюцца, наколькі мэтазгодна казахскім уладам далей працягваць палітыку карэкцыі старой тапанімікі. Раней, нагадаем, пачалі гучаць на казахскі лад гарады Акцюбінск (цяперашні Акцюбе), Алма-Ата (сёння Алма-Аты), Гур’еў (новая назва Атырау). Горад Омск, які ў ХІХ стагоддзі быў сталіцай так званага Сцяпнога генерал-губернатарства, у склад якога ўваходзіў Паўночны Казахстан і дзе фактычна канцэнтравалася ўся тагачасная казахская эліта, некаторыя называюць таксама па-казахску Омбе.

Негістарычнасць назваў, кшталту Арал, Жайык г.д., і нацыяналістычны характар патрабаванняў перайменавання не выклікае сумневаў. Можна прачытаць на некаторых казахскіх інтэрнэт-рэсурсах спрэчную легенду пра паходжанне назвы Жайык. Маўляў, пасля далучэння казахскіх зямель да Расіі Кацярына ІІ правяла нараду наконт геаграфічных назваў на захопленых землях: «Як называецца гэта рака па-казахску?» — спытала яна ў аднаго з прыдворных. «Жайык, што ў перакладзе на рускую мову значыць Урал», — адказаў той. «Загадваю называць раку Урал і заснаваць тут горад Уральск», — пастанавіла Яе Імператарская Вялікасць. Аднак першапачаткова рака Урал называлася Яік, а Уральск, адпаведна, Яіцкі Гарадок.

Таксама ідэя адміністратыўнага навязвання новай тапанімікі супярэчыць прынцыпу «не ставіцца да гісторыі з пункту гледжання палітычнай кан’юктуры». Адзін з блогераў заўважае: «Гэта дурасць — праводзіць казахізацыю ўсяго і ўся. У Расіі, напрыклад, шмат гарадоў з нярускімі назвамі: Санкт-Пецярбург, Арэнбург (нямецкія назвы), аднак ніхто іх не пераймяноўвае, таму што гэта гісторыя, ёсць і гарады з цюркскімі назвамі: Астрахань, Саратаў».

Аднак аргументы апанентаў таксама заслугоўваюць увагі. Ці магчыма будаўніцтва паўнавартаснай нацыі казахаў, калі назвы на карце Казахстана ўказваюць, хто тут быў гаспадаром? Тыя ж Паўладар і Петрапаўлаўск названыя ў гонар рускіх цароў. «Дайшлі да ручкі. Казахі на сваёй зямлі нават не могуць назву вуліц змяніць», — піша адзін са свядомых казахаў.

----------------------------------------------------------------------------------------------

КАМЕНТАР

Андрэй Грышын, журналіст з Алма-Аты:
— Палеміка вакол перайменавання Уральску — гэта па-сутнасці прыклад правядзення ўладамі так званай палітыкі «міжнацыянальнай згоды». Дэ-факта ўлада з самага пачатку праводзіла і праводзіць курс на распальванне шавіністычных настрояў за кошт моўнай або кадравай палітыкі. Калі нацыяналісты (рускія або казахскія) занадта гучна дамагаюцца дэ-факта перавесці ў дэ-юрэ, улада дае зваротны ход. У такім выпадку знікне адна з самых галоўных падстаў легітымнасці Назарбаева, які выстаўляе сябе як адзіны гарант міжнацыянальнай згоды і роўнасці этнасаў Казахстана

 #
Як відна на фатаграфіях, і гэта ж пацьвярджае Вікіпедыя, горад па-казахску ўжо называецца "Орал". Цяпер, наколькі я разумею, мова йдзе пра паўторнае перайменаваньне. >>> «Як называецца гэта рака па-казахску?» — спытала яна ў аднаго з прыдворных. «Жайык, што ў перакладзе на рускую мову значыць Урал», — адказаў той. «Загадваю называць раку Урал і заснаваць тут горад Уральск», — пастанавіла Яе Імператарская Вялікасць. Аднак першапачаткова рака Урал называлася Яік, а Уральск, адпаведна, Яіцкі Гарадок. Па-расейску рака называлася Яік, а ў казахскай фанэтыцы гэта гучыць як Жайық: глядзі напр. http://en.wikipedia.org/wiki/Ural_River
 
 #
kDJf8P tuxullwhsutd, [url=http://ynqzkmmlpojz.com/]ynqzkmmlpojz[/url], [link=http://ebzfaatqfuan.com/]ebzfaatqfuan[/link], http://lsgiifjhgqqa.com/
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
NhfiXt wauaqmbkozov, [url=http://slgucojtgzhs.com/]slgucojtgzhs[/url], [link=http://uhdiregfgahk.com/]uhdiregfgahk[/link], http://cggkiyxuavel.com/
 
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).