/ Раўшан і Джамшут — арыйцы

/ Раўшан і Джамшут — арыйцы

Тэзіс пра тое, што таджыкі паходзяць ад старажытных арыяў, у цяперашнім Таджыкістане ператварыўся ў частку афіцыйнай ідэалогіі. На чарзе стварэнне інтэрнацыяналу арыйскіх нацый.

(На здымку: У Таджыкістане знайшлі сапраўдных арыйцаў)


У Савецкім саюзе арыйскі міф як дзяржаўная дактрына гітлераўскай Германіі быў пад суровай забаронай. Нават за захаванне ў кніжнай шафе твораў Альфрэда Розенберга — вядучага тэарэтыка Трэцяга Рэйху, які сцвярджаў, што кіруючая роля ў свеце мусіла належаць арыйскай (нямецкай) расе, — пагражала турма. Аднак цяпер высвятляецца, што тая забарона дзейнічала не паўсюдна — яшчэ ў 1950-я гады Кампартыя Таджыкістана неафіцыйна замовіла гісторыкам канцэпцыю пра тое, што таджыкі — нашчадкі арыяў.

Асацыяцыя з легендарнымі арыямі патрэбна была, каб у некаторай ступені кампенсаваць масавую нацыянальную траўму. Маюцца на ўвазе наступствы савецкага нацыянальна-адміністратыўнага размежавання ў Сярэдняй Азіі ў 1920–1930-я гады. У выніку рэформы ў створаную ў 1924 годзе Таджыкскую АССР (на той час частку Узбекскай ССР і будучую асобную савецкую рэспубліку) не ўвайшлі Самарканд, Бухара і іншыя эканамічна развітыя гарады і рэгіёны, дзе пражывала і дасюль пражывае шмат таджыкаў.

Дарэчы, нацыянальная палітыка бальшавікоў у Сярэдняй Азіі сапраўды была вельмі дзіўнай і супярэчлівай. Так, па выніках згаданага вышэй падзелу, невядома куды знік цэлы этнас — сарты. Адпаведна царскаму перапісу насельніцтва 1893 года, сарты існавалі, а па выніках савецкіх перапісаў іх ужо няма. З іншага боку, бальшавікі былі піянерамі ў сваёй справе. У 1920–1930-я гады выразнай нацыянальна-этнічнай самаідэнтыфікацыі ў тубыльскага насельніцтва яшчэ не было — большасць называла сябе галоўным чынам “мусульмане”.

Так ці інакш, у 1950-я гады ўзнікла канцэпцыя арыйскага паходжання таджыкаў. Яе галоўны тэзіс: таджыкі — нашчадкі арыйцаў, яны з’яўляюцца “сапраўдным карэнным” насельніцтвам рэгіёна, у той час як цюркскія народы нібы пайшлі ад “прышлых” качэўнікаў.

З крахам “вялікага і магутнага” СССР арыйскай тэме далі зялёнае святло. Цяпер таджыкі сталі прамымі нашчадкамі насельніцтва Арыяны — арыйскай цывілізацыі, якая быццам існавала восем тысяч гадоў таму. Дарэчы, у гэтай галіне гісторыкі з Душанбе нават далі фору Туркменбашы, які таксама любіў шукаць карані туркменаў у глыбокай старажытнасці. Яго прыдворныя гісторыкі “даказалі”, што туркменская дзяржава існавала 6 тысяч гадоў таму.

З’явілася і ідэя пра “гістарычны”, ці “вялікі”, Таджыкістан. Гэты “гістарычны Таджыкістан”, па словах некаторых таджыкскіх аўтараў, існаваў, прынамсі, ужо 2500 гадоў таму і быў створаны персідскай дынастыяй Ахеменідаў. Ён нібыта ахопліваў усю тэрыторыю пражывання старажытных арыяў — Сярэднюю Азію і вялікую частку тэрыторый Ірана і Афганістана. Пры гэтым актыўна пачаў ужывацца тэрмін “маленькі сучасны Таджыкістан”.

Хто б сумняваўся, што ў ролі галоўнага арыйца выступіць сам таджыкскі прэзідэнт Эмамалі Рахмон. 12 верасня 2003 года ён выдаў спецыяльны ўказ, паводле якога “ў мэтах вывучэння і прапаганды ўнёску арыйцаў у гісторыю сусветнай цывілізацыі, выхавання пакалення ў духу нацыянальнай самасвядомасці, дзеля развіцця сувязяў паміж народамі і культурамі” 2006 год абвяшчаўся “Годам арыйскай цывілізацыі”. Тады былі арганізаваныя шматлікія ўрачыстыя мерапрыемствы, а вуліцы таджыкскіх гарадоў упрыгожылі плакатамі, якія праслаўлялі арыйскія карані таджыкаў.

На некаторых з тых плакатах была намалёвана свастыка. У выніку таджыкскім чыноўнікам давялося прыдумаць тлумачэнне: свастыка — арыйскі знак сонца — ёсць правільная і няправільная. У фашыстаў яна была няправільная, паколькі промні на ёй рухаюцца направа. А ў таджыкаў — правільная, таму што промні накіраваныя ў левы бок.



Відавочна, што культ арыяў вельмі трывожна ўспрынялі ў Ташкенце. Існуюць шмат памежных канфліктаў з Душанбе. Акрамя таго, таджыкскае пытанне застаецца вельмі важным ва ўнутранай палітыцы Узбекістана. Таджыкі дасюль складаюць вялікую частку насельніцтва некаторых буйных гарадоў, што дае падставу таму ж Рахмону казаць (праўда, не на афіцыйным узроўні) пра неабходнасць рэвізіі вынікаў савецкага нацыянальнага-адміністратыўнага размежавання.

З узбекскага боку таксама распачаліся гістарычныя пошукі, закліканыя аспрэчыць “арыйскае першародства” таджыкаў. Набор аргументаў вельмі шырокі — ад адмаўлення тоеснасці таджыкаў і арыйцаў да сцвярджэнне, што цюркі ёсць галоўнымі аўтахтонамі Сярэдняй Азіі.

Узбекскія гісторыкі імкнуцца таксама звузіць арэал “традыцыйнага” пражывання таджыкаў, абмежаваўшы яго горнымі раёнамі Паміра. Нарэшце, у Ташкента ёсць уласная гістарычная міфалогія, што вядзе радавод цяперашняй узбекскай дзяржавы ад імперыі Цімура, якая таксама ў свой час уключала ў сябе практычна ўвесь Цэнтральна-Азіяцкі рэгіён.

Адначасова Таджыкістан спрабуе выкарыстаць арыйскую тэму ў якасці геапалітычнага козыра. Рахмон прапанаваў праект “персідскага дыялогу” — ініцыятыва альянсу Афганістана, Ірана і Таджыкістана як аб’яднання краін, блізкіх этнакультурна. Ідэя ўжо часткова рэалізаваная. У жніўні гэтага года ў Тэгеране адбыўся ўжо трэці саміт альянсу з удзелам прэзідэнтаў Таджыкістана, Афганістана і Ірана. Хаця, натуральна, да сапраўднага арыйскага інтэрнацыяналу вельмі далёка. Напрыклад, афганцы і таджыкі — суніты. А іранцы — шыіты.

Як лічаць эксперты, адзінае, што можа прынесці арыйскі альянс, — больш інтэнсіўны характар ірана-таджыкскіх адносін. Вынікам гэтага можа стаць пранікненне ў Таджыкістан радыкальных ісламскіх ідэяў з усімі наступствамі для рэжыму Рахмона.

Напрыканцы — кур’ёзны факт. Дыскусія пра арыйскія карані таджыкаў выклікала папросту шок сярод рускіх шавіністаў, для якіх усе выхадцы з Сярэдняй Азіі — людзі другога гатунку. А калі сыходзіць з расавай канцэпцыі Таджыкістана, славяне павінны разглядаць таджыкаў — прамых нашчадкаў арыяў — у якасці гаспадароў.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/