/ Першая віцэ-лэдзі Альбіёну

/ Першая віцэ-лэдзі Альбіёну

Хаця брытанскія ліберал-дэмакраты — малодшыя партнёр у кааліцыі з кансерватарамі, у нечым яны ўсё ж першыя. Уся Англія закахалася ў Мірыям Гансалес Дзюрантэс — жонку віцэ-прэм’ера.

Каб зразумець феномен Мірыям, трэба згадаць некалі рэчаў. Перш за ўсё тое, што жонкі намеснікаў прэм’ер-міністраў ніколі не былі персонамі першай лігі брытанскага палітыкуму. Журналісты, якія спрабавалі напісаць кароткую гісторыю гэтага інстытуту, з жахам канстатавалі, што апошні раз імя жонкі віцэ-прэм’ера фігуравала ў прэсе, калі адна з іх пасварылася з сантэхнікам, які няўдала адрамантаваў унітаз у яе доме.

Па-другое, у брытанскім соцыуме існуе як мінімум асцярожнае стаўленне як да Іспаніі,  так і да рымскіх каталікоў. Такія забабоны сфармаваліся яшчэ ў часы сярэднявечча, калі Англія была пратэстанцкім бастыёнам у барацьбе супраць экспансіі каталіцкай Іспаніі. Свой уклад у падтрымку фобіі на адрас каталікоў зрабілі ў 1970-я гады і ірландскія тэрарысты (ірландцы ў большасці каталікі). А Мірыям іспанка.

Па-трэцяе, асцярожнае стаўленне да Іспаніі звязана з некаторымі аспектамі дыктатуры Франка. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку яго праціўнікаў рэспубліканцаў змагалася шмат брытанцаў левых поглядаў. Вялікая колькасць з іх былі забітыя. Некаторыя трапілі ў канцэнтрацыйныя лагеры і не маглі гадамі выбрацца адтуль. Дарэчы, сама Мірыям нарадзілася каля горадзе Вальядодзід, вядомага сваімі правымі настроямі. У асяроддзі іспанскіх левых Вальядодзід называюць “Фашыстадодзід”.

Мірыям Дзюрантэс з мужам Нікам Клегам


Аднак цяпер усё ў мінулым. За кароткі час Мірыям змагла зруйнаваць старыя стэрэатыпы.

Яна нарадзілася ў 1968 годзе ў сям’і настаўнікаў з гарадку Альмеда. Бацька яе быў мэрам невялікага горада і пазней сенатарам рэгіянальнага парламенту. Мірыям вучылася на юрфаку. Пасля здабыла стыпендыю ў Еўрапейскім каледжы ў Бельгіі, дзе і пазнаёмілася з Нікам Клегам. У 1990 годзе яна атрымала пасаду дарадцы па праблемах Усходу пра камісары Еўрасаюзу. Мірыям з’яўляецца аўтарам кнігі па пытаннях міжнароднага гандлю. Цяпер місіс Клег кіруе адным з дэпартаментаў у юрыдычнай фірме “DLA Piper”.

Па словах Ніка, спачатку ён амаль не разумеў, пра што гаварыць, аднак пачуццё адзіноты, якое панавала ў каледжы, падштурхнула яго падтрымліваць кантакт, які з часам перарос у нешта большае.

Па версіі Мірыям, іскра паміж імі ўспыхнула, калі Нік пагадзіўся танцаваць з ёй фламенка. Усе іншыя пабаяліся.

Яны сустракаліся некалькі год, пакуль у 2000-м не адбылося вяселля. У Клега трое сыноў. Яны ўсе маюць іспанскія імёны — Антоніа, Мігуэль і Альберта. Іспанскія імёны дзяцей былі часткай дамовы паміж Нікам і Мірыям. Мірыям пагадзілася, што ўсе дзеці будуць насіць прозвішча “Клег”, аднак узамен патрабавала, каб іх называлі іспанскімі імёнамі. Усе хлопцы ходзяць у касцёл. Аднак тут ніякай дамовы не было. Клег не верыць у Бога, і яму ўся роўна, каму моляцца яго малыя. Сябры характарызуюць сямейнае жыццё Клегаў як сталую канкурэнцыю дзвюх роўных асобаў.

Нават выданні, якія сімпатызуюць ліберал-дэмакратам, прызнаюць, што Мірыям не пасуе канонам брытанскага жаночага хараства. У гэтым плане ёй вельмі далёка да Саманты Камеран — жонкі прэм’ера Дэвіда Камерана. Аднак тым не менш менавіта Мірыям, а не Саманта акупуе вокладкі часопісаў. Яшчэ падчас выбарчай кампаніі па апытаннях у інтэрнэце яе прызналі лепшым кандыдатам на пасаду Першай лэдзі.

Саманта і Дэвід Камеран


У чым сакрэт трыумфу іспанкі? Тут некалькі складовых. Вялікую памылку зрабілі блізкія да торы выданні, якія падчас кампаніі спрабавалі абвінаваціць Клега ў касмапалітызме. Такая ксенафобская кампанія аўтаматычна выклікала адмоўную рэакцыю сярод нацыянальных меншасцяў. Для іх Мірыям — гэта своеасаблівы доказ таго, што ўсе ў Брытаніі роўныя.

Аднак галоўны плюс Мірыям — яе сацыяльны статус. Так атрымалася, што жонкі канкурэнтаў Клега не працавалі. Саманта зараз цяжарная, а Сара Браун была на момант кампаніі хатняй гаспадыняй. Гэта і прыцягнула сімпатыі брытанцаў да Мірыям. Па словах палітолагаў, наяўнасць каля прэм’ера незалежнай актыўнай жанчыны вельмі падабаецца выбаршчыкам.

Гэта не навіна. Варта заўважыць, што рашэнне Сары Браун пакінуць у свой час пасаду менеджэра буйной кампаніі, каб заняцца гаспадаркай у доме мужа-прэм’ера, адразу не спадабалася электарату.

Па-другое, Мірыям вельмі актыўна ўдзельнічала ў кампаніі, хаця сама як грамадзянка Іспаніі не мела права галасаваць на выбарах. Яна штодня давала інтэрв’ю, раздавала пракламацыі мінакам у адным з паўночных раёнаў Лондана, дзе балатаваўся сябра Ніка. Яе здымкі — жанчына з эмацыйным чырвоным ад спрэчак з апанентамі тварам, былі не падобны на здымкі Саманты. Фатаграфічная сесія Саманты — гэта шэраг здымкаў, дзе яна цяжарная і арыстакратычная, уся ў белым, ляжыць у абдымках мужа.

Застаецца згадаць, як каментуюць з’яву Мірыям на яе бацькаўшчыне. Іспанская прэса папросту ў захапленні ад поспеху зямлячкі. Самыя радыкальныя каментатары нават думаюць, што Мірыям зможа вярнуць у склад Іспаніі захоплены брытанцамі яшчэ ў XVII стагоддзі Гібралтар.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/