/ Папа едзе ў Лондан

/ Папа едзе ў Лондан

Брытанская газета «The Times» са спасылкай на крыніцы ў Ватыкане паведаміла, што ў наступным годзе галава каталіцкай царквы збіраецца наведаць Лондан. Гэта будзе першы ў гісторыі афіцыйны візіт Папы ў Аб’яднанае Каралеўства.

Увогуле, першым Рымскім Папам, які ступіў на зямлю Брытаніі, мог быць Ян Павел II. Яго візіт быў запланаваны яшчэ на 1982 год. Усё, здавалася б, было падрыхтавана: складзены графік сустрэч і маршрут па краіне. Аднак у самы апошні момант візіт адмянілі. Прычынай стала вайна Вялікабрытаніі з Аргенцінай з-за Фолклендскіх выспаў.

Да ідэі візіту Папы ў Вялікабрытанію вярнуліся толькі ў гэтым стагоддзі. Папярэдні кіраўнік ураду Тоні Блэр і цяперашні прэм’ер Гордан Браўн неаднаразова запрашалі галаву Рыму, аднак толькі зараз у яго з’явілася магчымасць адказаць на запрашэнне станоўча.

Чакаецца, што Бенедыкт XVI будзе гасцяваць у Вялікабрытаніі ў наступным жніўні. Візіт працягнецца тры дні.

Пра сімвалічнае значэнне гэтага візіту нават казаць няма сэнсу. Ён — перагорнутая старонка супрацьстаяння, якое пачалася ў далёкія часы рэфармацыі.

Як вядома, рымскі каталіцызм быў амаль тысячу гадоў вядучай царквой у Англіі (першая папская місія з’явілася тут у 597 годзе, а першая інфармацыя пра наяўнасць у Брытаніі хрысціянскай грамады датуецца ўвогуле пачаткам IV стагоддзя).

Усё было добра, пакуль у 1534 годзе кароль Генрых VIII не заявіў пра выхад мясцовай царквы з-пад кантролю Рыму. Гэта была помста за нежаданне Папы аформіць разрыў шлюбу манарха і Кацярыны Арагонскай. Адначасова была створана англіканская царква. Увогуле, сам Генрых не быў заўзятым пратэстантам, аднак мусіў прыцягнуць прыхільнікаў рэфармацыі на свой бок для барацьбы з Рымам. Тыя спрабавалі навязаць сваю радыкальную дагматыку, аднак у выніку перамог кампраміс: англіканская царква захавала шмат каталіцкіх рытуалаў і царкоўных канонаў.

Нягледзячы на гэта, царкоўнае пытанне на доўгі час падзяліла краіну. Супрацьстаянне каталікоў і пратэстантаў было прычынай грамадзянскіх войнаў і нават Англійскай рэвалюцыі. Пераможцамі аказаліся пратэстанты. Гісторыкі лічаць, што гэтаму спрыяла тое, што ў часы каралявання Елізаветы (1588–1603) пратэстантызм стаў часткай нацыяналізму. Іспанія — тагачасны лідэр каталіцкага свету — абвясціла вайну Англіі, адным з матываў якой стала барацьба за правільную трактоўку Хрыста. Пагроза акупацыі спрыяла аб’яднанню нацыі вакол пратэстанцкай каралевы.

У сваю чаргу, улады атрымалі індульгенцыю на пераслед каталікоў. У часы Елізаветы ўсе каталіцкія біскупы былі абвешчаныя здраднікамі. Для арыстакратаў дзейнічала забарона на шлюбы з каталікамі. Да 1832 года каталіцызм у Англіі быў пад забаронай. Касцёл дзейнічаў у падполлі. А ў 1832 годзе каталіцызм легалізавалі спецыяльным актам. Рымская курыя магла мець свае структуры і дзейнічаць легальна.

Адносіны да Касцёлу змяніла Вялікая французская рэвалюцыі. Яе ахвяры беглі ў Вялікабрытанію, якая падтрымлівала стары рэжым. Паколькі лідэры рэвалюцыі былі заўзятымі праціўнікамі Касцёлу, каталікі аўтаматычна сталі саюзнікамі Лондану. На іх сходы і малітвы сталі глядзець больш лаяльна.

Канчатковую кропку паставіла ірландская эміграцыя (ірландцы, як вядома, каталікі). Вялікі неўраджай бульбы ў 1845 годзе ў Ірландыі выклікаў масавы голад і сыход людзей у Англію. У краіне ўзніклі каталіцкія камуны.

Больш таго, у другой палове ХІХ стагоддзя пачаўся своеасаблівы рэнесанс каталіцызму. Быць рымскім каталіком сярод інтэлігенцыі стала модна. Каталікамі былі такія вядомыя брытанцы, як рэжысёр Альфрэд Хічкок, пісьменнік і вучоны Дж. Р.Р. Толкіен.

Зараз у Вялікабрытаніі пражываюць 4,2 мільёна каталікоў, або 8 працэнтаў насельніцтва. Цікава, што ў 1901 годзе было толькі 4,8 працэнта. Найбольшая колькасць каталікоў (47 працэнтаў) жыве ў Ліверпулі, дзе шмат эмігрантаў з Ірландыі.

Асобна трэба казаць пра польскіх каталікоў. Пасля вайны брытанскі ўрад дазволіў салдатам арміі Андэрса застацца ў краіне. У выніку тут аказалася 250 тысяч палякаў. У брытанскі касцёл яны хадзілі неахвотна, таму стварылі свае аўтаномныя прыходы. Пасля таго, як Польшча стала сябрам ЕС, а яе грамадзяне атрымалі права працаваць ва ўсіх краінах Еўрасаюза, Вялікабрытанія перажыла другую хвалю польскай эміграцыі. Адпаведна, польскі касцёл узмацніў тут свае пазіцыі.

Натуральна, кожны візіт Папы — гэта вялікая палітыка. Прэса піша, што такі візіт дадасць папулярнасці палітыку, які праз год будзе гаспадаром на Даунінг-стрыт, 10. Пытанне, хто ім будзе — цяперашні лейбарыст Гордан Браўн ці кансерватар Дэвід Кэмеран? Эксперты прагназуюць, што выбары адбудуцца ў чэрвені наступнага года.

Таксама цікава, які рэзананс будзе мець візіт Папы ў Паўночнай Ірландыі, дзе кожны другі каталік. Папа, аднак, не наведае Белфаст, каб не справакаваць напружанасць паміж каталікамі і мясцовымі пратэстантамі. Аднак экстрэмісты з лагеру аранжыстаў (радыкальных пратэстантаў), відавочна, будуць ладзіць антыпапскія акцыі.

І не толькі яны. National Secular Society — вядучае брытанскае выданне атэістаў, праціўнікаў дыктату царквы ў грамадстве — ужо заклікала ўсіх сваіх прыхільнікаў падчас будучага візіту Папы выйсці на вуліцы і давесці, што не ўсе брытанцы ў захапленні ад рэлігіі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/