/ Не апошняе выгнанне д’ябла

/ Не апошняе выгнанне д’ябла

На экраны кінатэатраў выходзіць галівудскі фільм «Апошняе выгнанне д’ябла», які ў чарговы раз эксплуатуе тэму экзарцызму (выгнанне дэманаў з цела чалавека). Габрыэль Аморт — 85-гадовы галоўны экзарцыст Ватыкану, старшыня міжнароднай асацыяцыі экзарцыстаў, з нагоды прэм’еры фільму падзяліўся з французскім выданнем «Figaro magazine» сакрэтамі сваёй прафесіі.

— У 1986 годзе вы сталі адказваць у Ватыкане за выгнанне сатаны з людскіх целаў. І як ідуць справы пасля дваццаці гадоў баталій з сатаной? Наколькі гэта пасада змяніла ваша жыццё?

— Цяпер я цалкам прысвячаю сваё жыццё заняткам па экзарцызму. Я лічу, што актаў экзарцызму павінна быць як мага больш. Даводзіцца працаваць штодня — з ранку да вечара, без выходных і адпачынкаў на Каляды або Вялікдзень. Калі кардынал Палецці ў 1986 годзе перадаў мяне дакумент, адпаведна якому я станавіўся галоўным экзарцыстам у Касцёле, я звярнуўся да Мадонны з малітвай — вазьмі мяне пад сваю абарону. Праз амаль 20 гадоў сваёй працы на гэтай пасадзе я мушу канстатаваць адну рэч — д’ябал вельмі моцная істота, і часам ён нараджаецца нават у сценах царквы.

— Што вы думалі пра д’ябла спачатку, калі занялі гэту пасаду?

— Кажучы праўду, я не вельмі хваляваўся на гэты конт. У Модзене — горад, адкуль я родам, — я ніколі не чуў пра такія рэчы, як экзарцызм. Я, натуральна, ведаў, што Люцыфер існуе. Я шмат думаў пра Евангелле. Прайшло больш за 50 гадоў. Я зразумеў перш за ўсё, наколькі важная падрыхтоўка і адукацыя царкоўнікаў. Яны, з аднаго боку, павінны ведаць усё, што тычыцца рэальнасці існавання д’ябла, а з другога — працаваць з моладдзю, якая цікавіцца рознымі акультнымі навукамі. Каб пераканаць моладзь, трэба сапраўды добра падрыхтаваныя царкоўнікі. Шкада, аднак большасць слуг Касцёлу пакуль слабыя ў гэтай галіне.

— Як вы вызначаеце, што ў чалавека ўсяліўся д’ябал?

— Нягледзячы на тэхнічны прагрэс, выключна мы, экзарцысты, захавалі здольнасць ставіць сапраўдны дыягназ. У д’ябла няма ніякіх абмежаванняў, калі ён намагаецца забраць у чалавека душу. Калі мы размаўляем у кантэксце гістарычнай перспектывы і параўноўваем актуальныя кантакты д’ябла з тымі, што былі зафіксаваныя раней, усё вельмі змянілася. Тое, што раней разглядалася як апантанасць дэманамі, цяпер часта лічыцца псіхічнай хваробай. Таму патрэбны экзарцыст, які здольны праверыць, ці гэта сапраўды псіхічная хвароба ці справа ідзе пра нейкае вядзьмарства? Можна рабіць высновы на аснове правакацый, праз рэакцыю на святую ваду або працэдуру літургіі. Калі чалавек адмаўляецца піць святую ваду, тое шмат пра што кажа. Гэта дапамагае даведацца, ці ёсць  чалавеку д’ябал.

— Як дзейнічае сатана цяпер?

— У мяне быў адзін дзень, калі я сапраўды паверыў у існаванне д’ябла. Мушу прызнаць, што мой досвед быў вельмі шакуючым для мяне, і спатрэбіўся час, каб зразумець, як дзейнічаць падчас кантактаў з дэманам. Малітвы экзарцыстаў — гэта не перажытак мінулага. Яны патрэбныя сёння. Сатана як ніколі актыўны. Сёння ён настаўляе як мага больш людзей на разбурэнне свайго арганізму і здароўя, на ўнутраную смерць. Шмат у такіх выпадках залежыць ад асобы. Усё адбываецца ва ўмовах вельмі далікатных, часам вельмі эмацыйных. Мы павінны быць надзвычай уважлівымі, паколькі ў свеце, у якім мы жывем і працуем, д’ябал шукае сродкі, каб разбурыць Царкву і веру ў Хрыста. Тут вельмі важна навучыцца працаваць з медыкамі, яны ж, у сваю чаргу, павінны зразумець ролю царквы ў лячэнні псіхічных хвароб, якія, на нашу думку, выкліканыя не працэсамі ў арганізме або спадчыннымі чыннікамі. Мяне вельмі цешыць, што хворыя псіхічныя звяртаюцца да мяне па дапамогу. Аднак я заўсёды раю спачатку паказацца псіхолагам.

— Вашы пацыенты не баяцца прыходзіць да вас у кабінет на сеанс выгнання дэмана? Напэўна, ім вельмі страшна?

— Так ці інакш, яны мусяць прыйсці. Часам іх прыводзяць іх родныя. Часам яны пры гэтым смяюцца або плачуць, або, наадварот, на іх находзіць апатыя. Падчас падрыхтоўкі да сеансу выгнання д’ябла клімат адносін паміж намі становіцца звычайна больш добрым. Зразумела, што непасрэдна атмасфера падчас сеансу вельмі напружаная. Мы павінны шмат маліцца. І акрамя таго, у некаторых выпадках (яны, праўда, бываюць рэдка), калі выяўляецца сапраўды прысутнасць дэмана, людзі ўпадаюць у транс. Мы кажам пра тое, што яны знаходзяцца ў стане, калі дэман выходзіць з іх. Дэман у такіх выпадках пачынае размаўляць за людзей.

— І што кажа сатана ў такія моманты? Нейкія незвычайныя рэчы?


— Да мяне прыйшла жанчына гадоў 50. У яе была дачка і нават унукі. І нечакана ў яе пачаліся прыступы. Яна распавяла, што прыступ першы раз здарыўся пасля вяселля. Яна пабачыла, як нейкая дзіўная фігура рухаецца па кватэры, мэбля дрыжыць. Прыйшлося рабіць сеанс. Падчас акту экзарцызму жанчына ўвайшла ў транс, і дэман пачаў са мной размаўляць. Ён пагражаў мне. Я яму сказаў: «Ты не здольны нічога мне зрабіць, паколькі я міністр Хрыста». Праз восем дзён мы зрабілі наступную працэдуру экзарцызму з той жанчынай. Яна нечакана пачала паліваць нас брудам. А пасля раптам я пачуў голас дэмана: «Я падпарадкоўваюся табе». Пасля гэтага жанчына прачнулася. Цяпер яна не скардзіцца на здароўе.

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/