/ Незадаволенасць толькі пачала расці

/ Незадаволенасць толькі пачала расці

Парламенцкія выбары ў Расіі называюць часам вяртаннем лібералаў у вялікую палітыку. Партыя “Яблоко”, якую даўно палітычна пахавалі, нечакана здолела набраць адносна шмат галасоў. Пра сітуацыю ў лагеры расійскіх лібералаў і сітуацыю ў Расіі пасля думскіх выбараў журналіст “НЧ” Алег Новікаў размаўляе з адным з лідараў партыі “Яблоко” Аляксеем Яблыкавым.

— Вы самі ўдзельнічалі ў выбарах, былі на трэцім месцы ў партыйным спісе. Як вы ацэньваеце вынікі галасавання 4 снежня для вашай партыі?

— Нам ёсць чым ганарыцца. Партыя вельмі добра паказала сябе ў вялікіх гарадах, асабліва ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Найбольш галасоў — 11 працэнтаў — мы сабралі ў Піцеры, дзе акрамя ўсяго прайшлі ў гарадскі парламент. Фракцыю, дарэчы, там узначаліць Грыгорый Яўлінскі. Таксама ў нас будзе свая дэпутацкая група ў Петразаводску. Акрамя таго, па нашых дадзеных, мы сабралі па краіне больш за сем працэнтаў, хаця нам намалявалі толькі тры.

— Іншымі словамі, вы з самага пачатку ведалі, што выбары будуць падтасаванымі?

— Мы ішлі на выбары, ведаючы пра тое, што яны будуць несправядлівымі і несумленнымі. Аднак тое, што ўлада будзе паводзіць сябе так нахабна, мы нават не ўяўлялі. На мінулых выбарах узровень фальсіфікацыі складаў прыкладна 15–20 працэнтаў. Як правіла, вынікі галасавання падраблялі падчас перадачы дадзеных з мясцовых выбарчых камісій у рэгіянальныя і цэнтральныя. Зараз, па нашых падліках, было сфальсіфікавана да 70 працэнтаў. Таксама змяніўся механізм фальсіфікацый. Цяпер мы маем мноства фактаў, калі ў скрыні кідалі падробленыя бюлетэні. Рабілася гэта, як правіла, перад пачаткам працы выбарчых участкаў, прычым вельмі нахабна. Так, на адным з участкаў Ніжагародскай вобласці, дзе па спісах 1200 выбаршчыкаў, 4 снежня прагаласавала 1600. Другім сродкам фальсіфікацыі стала так званая “карусель”. Часам на ўчастках нават не хапала талонаў для галасавання не па месцу пражывання. Па Маскве ў дзень галасавання рухалася вялікая армія сябраў праўладнай моладзевай групоўкі “Нашы”, якія галасавалі на розных участках. Нават вядомая такса за такую “працу” — 400 рублёў (каля 13 долараў ) за адно галасаванне.

— Ці можна сказаць, што зараз “Яблоко”, а не Нямцоў або Лімонаў ці “Правое дело”, — галоўны ліберальны полюс апазіцыі Пуціну?

— Пра партыю “Правое дело” ўвогуле няма чаго казаць. Гэта партыя падстаўных пракрамлёўскіх лібералаў. Што тычыцца Нямцова і блізкай яму групы, то яны заклікалі байкатаваць выбары, кідаючы ў скрыні несапраўдныя бюлетэні. Аднак, думаю, працэнт такіх бюлетэняў вельмі малы. Таксама мала людзей адгукнулася на заклік Лімонава ісці 4-га на вуліцы. У сённяшняй Расіі пратэст выказваюць не шляхам таго, што псуюць бюлетэнь, а праз пратэстнае галасаванне. Інакш цяжка зразумець феномен “Справядлівай Расіі”, якая нечакана ўзяла амаль удвая больш галасоў, чым на мінулых выбарах. Гэтую партыю напярэдадні выбараў пазбавілі адміністратыўнага рэсурсу, спрабавалі маргіналізаваць. А на выхадзе электарат на зло Крамлю прагаласаваў за эсэраў.

— Што вы можаце сказаць пра вынікі “Адзінай Расіі”?

— Здавалася б, фантастычная лічба ў 49 працэнтаў на самай справе аказалася правальнай. Яна сведчыць, што сітуацыя змянілася. Пайшла незадаволенасць. І гэта незадаволенасць толькі пачала расці, паколькі ўсё адбываецца ў клімаце падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць праз тры месяцы. І атрымліваецца фантастычная перспектыва. У нас ёсць магчымасць змяніць уладу легальнымі сродкамі. Галоўнае цяпер, каб Пуцін на выбарах не атрымаў больш за 50 працэнтаў у першым туры. Тады ў другім апазіцыя можа аб’яднацца вакол альтэрнатыўнага кандыдата і перамагчы.

— Вы можаце назваць прозвішча такога адзінага альтэрнатыўнага кандыдата?


— Пакуль не. Думаю, што такі кандыдат абавязкова з’явіцца.

— Калі меркаваць па выніках думскіх выбараў, патэнцыйна другім будзе Генадзь Зюганаў. Яго партыя прыйшла другой з 20 працэнтамі. Няўжо апазіцыя здольна аб’яднацца вакол такой супярэчлівай фігуры як лідар камуністаў?


— Не факт, што Зюганаў зможа стаць фронтмэнам агульнай антыпуцінскай апазіцыі. Поспех эсэраў прадэманстраваў стомленасць насельніцтва не толькі ад партыі ўлады, але і ад старой апазіцыі. Людзі стаміліся таксама ад камуністаў, якія 15 гадоў у апазіцыі толькі і робяць, што крытыкуюць і згадваюць пра часы СССР. Аднак я думаю, што нават супярэчлівы Зюганаў лепш у гэтай сітуацыі, чым Пуцін. Грамадства стамілася ад застою апошніх гадоў.

— А як наконт таго, каб выставіць адзінага кандыдата ад дэмакратаў?


— Ужо зараз у прэсе пачаўся пошук такога кандыдата. Аднак гэта цяжкі працэс, паколькі ліберальная апазіцыя доўгі час была герметычнай і не мела яснай перспектывы. У такіх умовах уся энергія ішла на ўнутраныя разборкі, пошукі крамлёўскіх шпіёнаў. Так, група Нямцова сцвярджае, што мы выконваем нейкую ролю ў гульнях крамлёўскіх паліттэхнолагаў, каб адцягнуць людзей ад радыкальных патрабаванняў. Відавочна, нам будзе цяжка весці дыялог з гэтай групоўкай.

— Ці можа Яўлінскі стаць галоўным кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі?

— Я магу сказаць толькі тое, што ён дакладна будзе балатавацца. Так вырашыў партыйны камітэт. Аднак пры гэтым “Яблоко” гатова абмеркаваць іншых кандыдатаў ад дэмакратычнай апазіцыі. Мы прапануем правесці праймерыз, у якім бы прынялі ўдзел усе дэмакратычныя партыі, арганізацыі і рухі незалежна ад таго, ці маюць яны рэгістрацыю. Аднак “Яблоко” адмаўляецца дапускаць да праймерыз экстрэмістаў, нацыяналістаў і радыкальных левых.

— Ці зрабіла ўлада выснову са свайго канфузу? Як яна будзе паводзіць сябе на працягу наступных трох месяцаў?

— Ніякіх урокаў улады, здаецца, не зрабілі. Партыйныя функцыянеры “Адзінай Расіі” сцвярджаюць, што вынікі выбараў 4 снежня варта лічыць перамогай, бо іншыя партыі, кажуць яны, набралі яшчэ менш галасоў. Адначасова АР абяцае зрабіць усё магчымае, каб на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года Уладзімір Пуцін перамог у першым туры. З улікам такой лексікі, відавочна, што пакуль нічога мяняць не будуць. Максімум — Пуцін возьме дыстанцыю ад “Адзінай Расіі”, якую не любяць на месцах. А калі нічога прынцыпова не мяняць, то адзіны сродак забяспечыць патрэбны вынік — яшчэ больш інтэнсіўна выкарыстаць адміністратыўны рэсурс, манаполію на інфармацыю, падкантрольны выбаркам, які можа рэгістраваць непрахадных кан
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/