/ Нацыя Капенгагену

/ Нацыя Капенгагену

На момант напісання гэтага артыкула яшчэ не былі вядомыя афіцыйныя вынікі кліматычнага саміту ў Капенгагене. Аднак адно зразумела: у гэтыя дні ў Даніі нарадзіўся новы глабальны сацыяльна-палітычны феномен — рух кліматычных актывістаў.

Антыглабалісты

Антыглабалісты, безумоўна, задаюць тон у кліматычных пратэстах. Тэма клімату стала на павестку дня прыкладна пару гадоў таму, аднак сёння, здаецца, выцесніла іншыя пытанні. Сярэднестатыстычны ўдзельнік пратэстаў — малады чалавек 20–27 гадоў. На ім не вельмі чыстае, таннае, але цёплае адзенне (у Капенгагене холадна, ідзе мокры снег).

Прымітывізм у адзенні кампенсуецца экзатычнымі прычоскамі, рознымі колерамі валасоў, пірсінгам. Антыглабалісты, якія прыехалі з усёй Еўропы і нават свету, жывуць на кватэрах («флэт» вельмі лёгка знайсці праз спецыяльныя рэсурсы ў інтэрнэце) або ў так званых сквотах — будынках, якія калісьці нелегальна акупавалі анархісты. Па дацкіх законах, калі вы жывяце на працягу трох дзён у пустой нерухомасці, вы лічыцеся арандатарам.

Усяго ў Капенгагене прыкладна 4–5 падобных будаўнічых комплексаў. У кожным такім сквоце жыве чалавек 150–200. Праўда, назваць гэта жыццём цяжка. Хутчэй, там папросту начуюць. Паўсюды на падлогах спальныя мяхі, цёплая вопратка, банкі з-пад піва. Стаіць пах марыхуаны. Зранку «пратэстанты» праціраюць вочы і ідуць на мясцовую кухню за бясплатнай порцыяй вегетарыянскай ежы.

Меккай для антыглабалістаў у Капенгагене служыць альтэрнатыўны форум — асамблея няўрадавых арганізацый. На форуме дэманструюцца шмат фільмаў, розныя тэатральныя калектывы паказваюць п’есы на экалагічную тэматыку, увечары абавязкова музычныя канцэрты. Натуральна, дзе антыглабалісты — там і канфлікты з паліцыяй.

Чыноўнікі і эксперты

Чыноўнікі і эксперты могуць гадзінамі абмяркоўваць тэмы, якія нікому не зразумелыя. Пры гэтым іх разважанні часта папросту не актуальныя. Яшчэ ў мінулую сераду стала відавочна, што перамовы апынуліся ў крызісе. У прэсе з’явіўся праект новага пратаколу, які б пазбавіў краіны Трэцяга свету дапамогі з боку Вялікай сямёркі. Пачаліся дэмаршы дэлегацый бедных краін. Усе сталі казаць, што мерапрыемства закончыцца банальным мемарандумам аб намерах. Аднак чыноўнікі і эксперты працягвалі ўпарта чытаць свае даклады.

Гэтых асобаў можна сустрэць, як правіла, у Белым Цэнтры — вялікім палацы, дзе адбываюцца перамовы наконт новага пратаколу аб абмежаванні выкідаў парніковых газаў. Калі б вы ведалі, колькі тут халяўных прыёмаў, фуршэтаў, раздачы розных сувеніраў! Акрамя таго, тут выступаюць лідэры ўрадаў і проста вядомыя персоны, кшталту Арнольда Шварцэнегера.

Актывісты NGO


Для адэптаў гэтай катэгорыі характэрна больш прыстойная вопратка і мэтанакіраваны погляд. Актывісты няўрадавых арганізацый — самыя вялікія выдумшчыкі ў Капенгагене. Каб прыцягнуць увагу да сваёй арганізацыі (дарэчы, на саміце зарэгістравана 20 тысяч такіх актывістаў), яны прыдумляюць розныя перформансы і тэатральныя акцыі. Напрыклад, праводзіцца штодзённы конкурс «Дыназаўр дня»: кожны вечар абвяшчаюць краіну, якая найбольш іншых сабатуе Кіёцкі працэс.

Абвяшчэнне падобна да сапраўднага шоу. Каля стэнду арганізацыі, якая праводзіць конкурс, пабудавана маленькая сцэна. Роўна а шостай гадзіне вечара на ёй з’яўляецца асоба ў касцюме ці то дракона, ці то кракадзіла са сцягам краіны-намінанта. Публіка рэагуе вельмі эмацыйна.

Індзейцы

(англ.: Indigenous people)

Гаворка не пра чырванаскурых, хаця ёсць і такія. Маюцца на ўвазе ўсе слаба развітыя нацыі Трэцяга свету — першыя ахвяры глабальнага пацяплення. Капенгаген папросту перапоўнены туземцамі астравоў Ціхага Акіяну, грамадзянамі Бангладэш і іншымі. Усе яны ходзяць выключна ў нацыянальных строях. На дэманстрацыях цешаць прысутных песнямі і танцамі, выкананнем музыкі на сваіх народных інструментах. Яны таксама прыдумалі своеасаблівы спосаб прапаганды: публічна чытаюць маналогі пра тое, як хутка іхнія радзімы — маленькія астравы — пойдуць на дно. Сапраўды кранае.

Паліцыя

Як было б сумна ў Капенгагене без паліцыі. Яе прысутнасць і ўчынкі дадаюць тую порцыю адрэналіну, якая так патрэбна моладзі. Канфліктаў хапае. Яшчэ напярэдадні саміту правыя партыі працягнулі ў парламенце закон аб парадку правядзення публічных дэманстрацый. Удзел у нефармальнай акцыі пратэсту можа пацягнуць за сабой арышт на сем сутак. Праўда, анархісты суцяшалі адзін аднаго тым, што ў дацкіх турмах можна гуляць у гольф.

Галоўныя разборкі адбываюцца падчас дэманстрацый (яны тут праходзяць амаль штодня). Маштабы хапуноў уражваюць. 12 снежня трапілі за краты прыкладна 900 чалавек (сярод іх было 7–8 беларусаў). Праўда, праз пару гадзін затрыманых выпусцілі.

Акрамя таго, ёсць праблема сквота Хрысціянія (былыя казармы, захопленыя хіпі яшчэ ў пачатку 1970-х). Карыстаючыся падтрымкай левых партый, «акупанты» здолелі абараніць Хрысціянію да цяперашняга дня. Сквот мае аўтаномію, у тым ліку права прадаваць лёгкія наркотыкі. Прадаюць іх суровыя, не падобныя на наркаманаў дзядзькі, якія стаяць уздоўж галоўнай вуліцы — Пушэр-стрыт. Канцэнтрацыя нелаяльнага элементу на гэтым участку вечарам пераходзіць усе нармальныя рамкі. Прыблізна з 7-й вечара там-сям чуюцца выбухі: гэта паліцыя страляе ў натоўп анархістаў газавымі снарадамі або анархісты спрабуюць зладзіць які-небудзь выбух. Хутка да гэтых раскатаў прызвычайваешся.

Эколагі

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).