/ Мегазорка з Белага дому

/ Мегазорка з Белага дому

У лютым споўніўся роўна год пражывання ў Белым доме сям’і Барака Абамы. Аднак калі рэйтынг прэзідэнта апошнім часам паступова зніжаецца, гэтага нельга сказаць пра гадавы баланс першай лэдзі.

Мішэль Абама заўсёды ўмела добра апранацца. Журналісты жаночых часопісаў адзначалі яе густ яшчэ задоўга да таго, як яна стала гаспадыняй Белага дома. У 2006 годзе “Vanity Fair” паставіў яе ў спіс 10 best dressed women (дзесяці самых добра апранутых жанчын). У наступным годзе яна зноў была ў дзесятцы. Лічыцца, што якраз стыльная вопратка Мішэль падштурхнула шматлікіх мадэльераў пераглядзець сваё стаўленне да мадэляў з чорнай скурай.

Ужо пасля абрання Барака на пасаду прэзідэнта нейкі журналіст заўважыў, што стыль Мішэль падабраны па прынцыпу “і нашым і вашым”. Некаторыя элементы яе касцюмаў нагадваюць яркія фасоны Жаклін Кенэдзі — жонкі Джона Кенэдзі, куміра дэмакратаў. Аднак пры гэтым гарнітуры  Мішэль вельмі класічныя. Менавіта класіцы аддавалі перавагу жонкі прэзідэнтаў ад рэспубліканскай партыі Барбара Буш і Нэнсі Рэйган. Такім чынам, Мішэль Абама — папуліст, робіць выснову журналіст.

Папулізм, жаданне спадабацца ўсяму грамадству характэрныя не толькі для эстэтычнага густу Мішэль. Праз год пасля таго, як яна стала першай лэдзі, амерыканская прэса амаль адзінадушная ў адказе на пытанне, якую адзнаку заслужыла Мішэль на гэтай пасадзе. Як прагрэсіўныя, так і кансерватыўныя выданні і аналітыкі ставяць ёй вышэйшую адзнаку.

Правым рэспубліканцам, якія стаяць на абароне сям’і, імпануе, што Мішэль не пайшла шляхам Хілары Клінтан, якую падчас першай прэзідэнцкай кадэнцыі Біла Клінтана неафіцыйна называлі віцэ-прэзідэнтам. Аднак спроба гуляць з мужам на роўных ролях у выніку не спадабаліся амерыканцам. Хутка пад ціскам публічнай думкі Хілары была вымушана не так актыўна каментаваць курс адміністрацыі і прапаноўваць законапраекты.

Мішэль, наадварот, амаль дэманстратыўна адмаўляецца браць удзел у дэбатах, звязаных з вялікай палітыкай, што менавіта і патрабуе ад жанчыны кансерватыўны сямейны кодэкс.

Аднак дэмакраты, якія традыцыйна носяцца з фішкамі фемінізму, таксама не хаваюць пазітыўнага стаўлення да Мішэль. Тая не падобная на Лауру Буш — папярэднюю першую лэдзі, якая ўсю энергію скіравала на хатнія бытавая справы і была рэдкім госцем на фуршэтах і прыёмах. Мішэль, не ў прыклад Лауры, — сталы герой палітычнай і культурнай хронікі.

“Хацела б зрабіць штосьці, каб пра мяне маглі сказаць: яна нешта сапраўды змяніла”, — так сфармулявала Мішэль сваё крэда перад журналістамі яшчэ год таму падчас адной з першых прэсканферэнцый пасля абрання Барака Абамы прэзідэнтам.

У цэнтры яе актыўнасці аказаўся план барацьбы з атлусценнем сярод дзяцей. Пра гэту праблему пачалі казаць прыблізна год 30–40 таму, аднак да дзяржаўнай праграмы ўсё рукі не даходзілі. Між тым, сёння кожнае трэцяе амерыканскае дзіця мае залішнюю вагу.

Кампанія Мішэль Абамы называецца “mom-in-chief” (маці — галоўны кухар). Мэта кампаніі — падштурхнуць бацькоў самім гатаваць для дзяцей якасную ежу, а не прапаноўваць замоўленую ў рэстаранах. “Мom-in-chief” — гэта не толькі прапаганда здаровай гастраноміі. Бацькоў заклікаюць менш сядзець каля тэлевізараў, больш праводзіць з дзяцьмі часу на свежым паветры, на спартовых пляцоўках.

Дарэчы, праблема дзіцячай тлустасці не абышла і прэзідэнцкую сям’ю. Тая ж Мішэль Абама ў інтэрв’ю распавяла, наколькі стомленай яна раней прыходзіла дахаты пасля працы. Не маючы сілаў зрабіць дзецям нармальную ежу, папросту замаўляла нешта з бліжэйшага рэстарану хуткага харчавання. Праз некалькі гадоў убачыла, што ў яе абедзвюх дачок, Сашы і Маліі, праблемы з залішняй вагой.

Эксперты падкрэсліваюць, што Мішэль зрабіла абсалютны правільны выбар. Праблема атлусцення і дзяцей і бацькоў відавочна важная для выбаршчыкаў як правых, так і ліберальных поглядаў. У гэтым кантэксце таксама часта згадваюць пракол Хілары Клінтан, якая, калі перабралася ў Белы дом, вырашыла заняцца рэформай сістэмы аховы здароўя, наконт якой у грамадстве існуе шмат супярэчлівых канцэпцый.

Акрамя таго, кампанія Мішэль Абамы сама па сабе працуе на павышэнне папулярнасці дэмакратаў. Як сведчыць статыстыка, галоўныя ахвяры эпідэміі дзіцячай тлустасці — дзеці з бедных сямей чарнаскурых або лацінаамерыканцаў. Лацінаамерыканцы, асабліва жанчыны, у большасці — каталікі, вельмі асцярожна ставяцца да прагрэсіўных лозунгаў дэмакратаў наконт планавання сям’і і легалізацыі абортаў. Цяпер ёсць шанец, што дзякуючы Мішэль яны зменяць свае погляды адносна дэмакратаў.

Праз год існавання адміністрацыі Абамы, можна казаць, што сваё месца ў народнай палітычнай культуры Мішэль знайшла. Яна стала падобнай да поп-зоркі, візіты якой за мяжу цікавыя для ўсіх жаночых часопісаў і грамадскіх СМІ. І як вынік — на фоне паступовага падзення рэйтынгу прэзідэнта, узровень даверу да ягонай жонкі расце. Можна прагназаваць, што ў выбарчай кампаніі Барака Абамы 2012 года Мішэль будзе адыгрываць значна большую ролю, чым два гады таму.

Адзіныя, каму дакладна не падабацца папулізм і зоркавы імідж мадам Абамы — радыкальныя феміністкі. На іх думку, замест таго, каб красавацца на вокладках жаночых часопісаў, Мішэль мусіла б змагацца з самой індустрыяй гэтых часопісаў як важнага чынніка кансервацыі сістэмы мужчынскага дамінавання ў грамадстве.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.