xxx

/ Курдыстан: зноў вайна

/ Курдыстан: зноў вайна

Праз год перамір’я Курдская працоўная партыя (РКК) зноў пачынае вайну за незалежнасць Курдыстану.

Мір з туркамі працягваўся 13 месяцаў. Менавіта столькі курдскія нацыяналісты з РКК знаходзілася ў стане аднабаковага перамі’я. Аднак цяпер курды зноў гатовыя ваяваць. “Насуперак дадзеным абяцанням, турэцкі ўрад працягвае спробы знішчыць курдскі рух. Менавіта Анкара нясе адказнасць за новы віток ваеннай трагедыі і яе наступствы”, — гаворыцца ў заяве кіраўніцтва партыі. Гаворка вядзецца перш за ўсё пра авіяцыйныя налёты на базы партызан ва Усходняй Турцыі і на поўначы Іраку.

Такім чынам, курдскі супраціў, які цягнецца з канца 1970-х, пачынаецца зноў. Карані РКК звязаныя з групай курдскіх студэнтаў, якія ў 1970 годзе стварылі гурток ва універсітэце Анкары. Яго лідэрам быў Абдула Аджалан. Замест таго, каб па заканчэнню вучобы працаваць, студэнты вырашылі падацца ў родныя мясціны і заснаваць там партызанскія вайсковыя адзінкі. Група хутка праславілася дзякуючы замаху на аднаго з курдскіх правадыроў, які супрацоўнічаў з туркамі.

Сапраўдным падарункам для РКК стаў ваенны пераварот у Турцыі 1980 года. Забарона хоць нейкай палітычнай дзейнасці прывяла ў іх шэрагі шмат людзей. Хутка Сірыя дазволіла РКК арганізоўваць на сваёй тэрыторыі трэніровачныя базы. Дамаск нават заплюшчыў вочы на тое, што Курдыстан, за які змагалася РКК, збіраўся ўключыць частку сірыйскіх зямель.

У 1984 годзе падрыхтаваныя баевікі пачалі пераходзіць сірыйска-турэцкую мяжу і здзяйсняць вайсковыя акцыі. Цікава, што ім на гэтым этапе дапамагалі турэцкія камуністы і нават дэмакраты. Апошнія былі перакананыя, што любая барацьба супраць дыктатуры з’яўляецца прагрэсіўнай.

Напрыканцы 1990-х гадоў групоўка лічылася амаль разбітай. Арышт яе лідэра Аджалана выклікаў спрэчкі ў кіраўніцтве. Акрамя таго быў відавочны ідэйны крызіс: адпаведна статуту і праграме РКК змагалася за сацыялістычны Курдыстан, што на фоне калапсу камуністычнага блоку гучала дастаткова экзатычна.

Аднак арганізацыя выжыла. Як не дзіўна, выжыць ёй дапамаглі амерыканцы, якія скінулі Садама Хусейна. У выніку інтэрвенцыі на поўначы Ірака ўзнікла курдская аўтаномія, дзе РКК лёгка знаходзіць падтрымку і набірае кадры. Хаця янкі прымусілі кіраўніцтва аўтаноміі абяцаць не падтрымліваць паўстанцаў, яны дасюль адчуваюць сябе ў тых краях дастаткова ўтульна. Паралельна была вырашана праблема пераемніка Аджалана. Мурат Караілан здолеў падпарадкаваць сабе ўсіх палявых камандзіраў.


У прынцыпе, апошняя заява РКК пра аднаўленне вайсковых дзеянняў — гэта канстатацыя факту. На самай справе, вайна і так працягвалася. Калі верыць тым жа курдскім крыніцам, за апошнія дні баевікі РКК забілі 40 турэцкіх салдат. Апошняя аперацыя — ракетны абстрэл марской базы ў Іскандэруне, падчас якога было забіта сем чалавек. Адначасова паўстанцы прызнаюць, што туркі таксама нанеслі ім цяжкія страты.

Галоўнай прычынай пачаць партызанку стаў загад Аджалана, які зараз сядзіць у турэцкай турме. Як піша прэса, праз свайго адваката ён перадаў інструкцыю для саратнікаў — адкапаць сякеру вайны.

Апошняе перамір’е было абвешчана ў красавіку мінулага года. Камандзіры паўстанцаў нават не хавалі, што яго мэта — забеспячэнне атмасферы для правядзення мясцовых выбараў. Як і прагназавалася, у курдскіх раёнах на выбарах перамагла Партыя за дэмакратычнае грамадства (DTP) — адзіная легальная курдская партыя ў краіне.

Лідэры РКК лічылі, што прысутнасць у мясцовых саветах дэпутатаў-курдаў будзе спрыяць вырашэнню курдскага пытання. Сапраўды, на той момант існавала ілюзія таго, што Анкара гатовая пайсці курдам насустрач. Упершыню ў гісторыі Турцыі ўлады дазволілі выкладанне на курдскай мове. З’явіўся асобны курдскі канал тэлебачання. Турэцкі прэм’ер-міністр Эрдаган казаў пра неабходнасць “адкрыць Курдыстан з дапамогай дэмакратычных рэформаў”. Аднак палітычная адліга закончылася вельмі хутка. У снежні па Турцыі пракаціліся масавыя арышты курдскіх актывістаў. У выніку аперацыі было арыштавана прыкладна 1500 падазраваных у кантактах з РКК. Адначасова была забаронена DTP. Апошняя зачыстка мела месца тыдзень таму. За кратамі аказаліся каля 200 чалавек, галоўным чынам студэнты.

Наўрад ці новы віток супраць­стаяння паміж РКК і Турцыяй нешта зменіць у раскладзе сілаў. Відавочна, што курды не маюць адпаведных рэсурсаў, каб выцесніць турэцкія вайсковыя часткі з краю.

Аднак эксперты раяць быць асцярожнымі. РКК так ці інакш ёсць фактам дэстабілізацыі ў і без таго напружаным рэгіёне Блізкага Усходу. Акрамя таго, пасля краху СССР ідэалогія РКК імкліва эвалюцыянавала. Спачатку РКК перайшла на пазіцыі нацыяналізму, а цяпер у яе заявах і камюніке ўсё часцей гучаць ісламісцкія матывы.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).