/ Канец Пуцінюгенда

/ Канец Пуцінюгенда

Адыёзная прапуцінская групоўка «Нашы», якую ў народзе празвалі Пуцінюгенд, на парозе знікнення. Чаму Крэмль адмовіўся ад свайго дзіцяці, і ці значыць гэта перагляд усёй унутранай палітыкі? Пра гэта журналіст «НЧ» Алег Новікаў размаўляе з маскоўскім журналістам Сяргеем Пузыровым.

— Наколькі вялікую ролю адыгрываў рух «Нашы» ў моладзевай палітыцы расійскіх уладаў?

— Каб адказаць на гэта пытанне, дастаткова згадаць грандыёзную маніфестацыю «нашыстаў» у маі 2005 года, калі на 60-ю гадавіну перамогі на Ленінскі праспект прывезлі з усёй краіны 60 тысяч чалавек. «Нашы», як і ВЛКСМ у савецкі час, павінны былі інтэграваць моладзь у адзіны лаяльны да ўлады палітычны праект. Аднак існаваў іншы бок дзейнасці арганізацыі, якой даручалі самую брудную працу ў барацьбе з апазіцыяй — пісаць паклёпы ў ЖЖ, пікетаваць пад’езды, дзе жывуць дысідэнты, атакаваць сайты эстонскага ўраду падчас канфлікту вакол бронзавага помніка ў Таліне. Ёсць чуткі, напрыклад, што менавіта «нашысты» ўдзельнічалі ў правакацыі супраць Нямцова, калі яму пляснулі ў твар нашатырны спірт... Пры гэтым рух «Нашы» атрымаў абсалютную індульгенцыю на свае выхадкі. Ніводнага разу «Нашых» не прыцягвалі да адказнасці.

— Нельга ўявіць рух «Нашы» без яго правадыра Васіля Якеменкі. Чаму менавіта яму даверылі ўзначаліць арганізацыю?

— Васіль Якеменка, якому хутка будзе 41 год, — незвычайны для расійскай палітыкі персанаж, паколькі чыстым кар’ерыстам-апаратчыкам яго назваць нельга. Ніводны чыноўнік не рызыкнуў бы рабіць такія рэчы, як ён, — напрыклад, паліць або тапіць ва ўнітазе кнігі Пялевіна і Сарокіна. Аднак на фанатычнага пуцінца ён таксама не цягне, паколькі не мог не бачыць, што яго «хунвейбіны» змагаюцца з «аранжавай чумой» выключна за грошы і матэрыяльныя выгоды. Вось такая мікстура цынізму і прагматызму. Аднак у пэўны час такая фігура аказалася запатрабаванай. Адразу пасля кіеўскага Майдану ў прэсе з’явілася інфармацыя пра тое, што Крэмль перайшоў да стварэння моладзевых арганізацый, накіраваных на прадухіленне магчымых вулічных выступаў апазіцыі падчас прэзідэнцкай кампаніі 2008 года. Вось тут і згадалі пра Якеменку з яго ініцыятывай «Идущие вместе», якая праславілася агрэсіўным стаўленнем да антыпуціністаў. Тым больш, што яе лабіраваў галоўны крамлёўскі паліттэхнолаг Суркоў. У 2005 годзе групу рэарганізавалі ў рух «Нашы».

— Наколькі вялікія сродкі ішлі на падтрыманне «нашыстаў»?

— На днях хакеры ўзламалі паштовыя скрыні Якеменкі, а таксама прэс-сакратара руху «Нашы» Крысціны Патупчык. Сярод іншых матэрыялаў там была таблічка выплаты заробкаў лідарам пракрамлёўскіх моладзевых арганізацый. Зарплата ў іх досыць высокая. Мяркуйце самі. Напрыклад, вядомы «нашыст» Іван Косаў быццам атрымлівае заробак 70 тысяч рублёў (больш за 2 тысячы долараў). Гэта толькі грошы, якія ідуць у якасці зарплаты, не лічачы дадатковага прыбытку. Ёсць дакумент, у якім апісваецца акцыя па легітымізацыі выбараў Пуціна ў грамадскай свядомасці, на якую за два месяца плануецца патраціць 36 мільёнаў рублёў. Па дадзеных газеты «Ведомости», усяго ў 2007–2010 гадах па дзяржаўных кантрактах і ў выглядзе грантаў «Нашы» і створаныя імі арганізацыі атрымалі 467 мільёнаў рублёў (каля 15 мільёнаў долараў).

— Нягледзячы на такія сумы, 25 снежня Якеменку нечакана здымаюць з пасады Федэральнага агенцтва па справах моладзі («Росмолодежь»), што шматлікія каментатары разглядаюць як пачатак канца яго кар’еры і ўсяго праекту «Нашы». Чаму ў Крамлі вырашылі адмовіцца ад паслуг Якеменкі?

— Самі «нашысты» кажуць, што Васіль Якеменка зараз шмат часу надае падрыхтоўцы акцый у падтрымку Уладзіміра Пуціна, і таму пайшоў у адстаўку. Аднак такую думку падзяляе меншасць. Адна з версій — адмоўны эфект, які выклікалі ў грамадстве пастановачныя масавыя акцыі на мітынгу ў падтрымку перамогі «Адзінай Расіі» на парламенцкіх выбарах 4 снежня. Акрамя таго, Якеменка напрацаваў сабе такі адыёзны імідж, што ўладам пры першай пагрозе давялося ім ахвяраваць, каб супакоіць грамадства. Сваю ролю ў тым, што «Нашых» зліваюць, адыграла і тая ўцечка інфармацыі з паштовых скрыняў функцыянераў руху. Так, у перапісцы Патупчык знойдзена таблічка з планам дэстабілізацыі працы выдання «Коммерсант» шляхам атак на яго сайт. У сувязі з гэтым дырэктар выдавецкага дому «Коммерсант» ужо запатрабаваў распачаць крымінальную справу супраць руху «Нашы» і Крысціны Патупчык асабіста. У 2008 годзе сайт выдання сапраўды атакавалі невядомыя хакеры.

— Ці ёсць у «Нашых» нейкая будучыня? Праект зможа існаваць без датацый улады?

— Рух «Нашы», як і любы іншы пракрамлёўскі моладзевы рух, памрэ ў тую ж секунду, як толькі скончыцца яго фінансаванне і дзяржпадтрымка. А пасля сыходу Якеменкі, на мой погляд, яго падтрымліваць не будуць. Новы куратар «Россмолодежи» Вячаслаў Валодзін, які прыйшоў на месца Суркова, больш сімпатызуе «Маладой Гвардыі» (моладзевая структура партыі «Адзіная Расія», якая па сутнасці ўяўляе чыста кар’ерысцкае аб’яднанне). Самі «нашысты», калі верыць блогасферы, актыўна абмяркоўваюць магчымасць пераўтварэння руху «Нашы» ў самастойную партыю. Аднак ніякай канкрэтнай інфармацыі на гэты конт няма. І ўсё ж трэба пачакаць, калі закончацца выбары. Зараз уладам небяспечна распускаць рух «Нашы». Яго пакуль захаваюць, проста каб не губляць рэсурс, які можа спатрэбіцца. Тым больш, што Якеменка адказвае за масавыя прапуцінскія акцыі ў шматлікіх рэгіёнах.

— Такім чынам, ставіць крыж на руху «Нашы» яшчэ рана?

— Я думаю, верагоднасць таго, што гэты рух знікне, досыць вялікая. Калі ўжо такі монстр, як партыя «Адзіная Расія», рыхтуецца да рэбрэдынгу і стварэння на яе базе 3–4 партый, што можна казаць пра «нашых»… Праблема, аднак, у тым, што цалкам рэфармаваць «нашыстаў» нельга. Без харызмы Якеменкі і яго персанальных сувязей гэты праект знікне.

— Як вядома, «Нашы» — не толькі Якеменка, аднак і Уладзіслаў Суркоў (галоўны паліттэхнолаг Крамля, якога знялі пасля выбараў з пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі). З прозвішчам Суркова звязваюць мадэль дзяржаўнай унутранай палітыкі — так званая «кіруемая дэмакратыя». Ці варта чакаць ад Пуціна перагляду суркоўскай формулы?

— Усё будзе залежаць ад таго, наколькі зменіцца палітычны расклад у ходзе выбараў. Аднак пакуль чалавека ўзроўню Суркова, які мог весці тонкую гульню, у крамлёўскай адміністрацыі няма. Застаецца прымітыўны адміністратыўны ціск, або асцярожны транзіт да лібералізацыі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/