/ Кадафі — новы Чэ Гевара?

/ Кадафі — новы Чэ Гевара?

Кадафі памёр, а справа яго жыве, як мінімум, у сеціве. Як жа сустрэла пракадафісцкая інтэрнэт-супольнасць інфармацыю пра забойства свайго куміра?

Аматары Джамахірыі дастаткова моцна падстаўленыя ў інтэрнэце. Можна нават казаць пра нейкі феномен кадафаманіі, якая апошнім часам ахапіла сеціва.

Натуральна, існуе шэраг сайтаў дзяржаўных лівійскіх СМІ, кшталту Libyan Jamahiriya Broadcasting Corporation. Некаторыя з іх не працуюць, аднак некаторыя працягваюць распавядаць пра тое, што квітнеючая Лівія стала ахвярай сусветнай змовы.

Другая крыніца альтэрнатыўнай інфармацыі пра вайну ў Лівіі — сайты арганізацый, якія ў мірны час займаліся вывучэннем «Зялёнай кнігі». З пачаткам вайны яны аўтаматычна ператварыліся ў інфармацыйна-каардынацыйныя цэнтры. Штаб гэтага руху, які называецца «Сетка супраціву за наўпроставую дэмакратыю і Лівійскую Джамахірыю», зараз месціцца ў Брусэлі. Яго каардынатарам з’яўляецца сціплы выкладчык Люк Мішэль. Пры гэтым тэксты ён піша эмацыйныя: «Мы адпрэчваем вяртанне ў Лівію старых дэманаў мінулага, якіх палкоўнік Кадафі выгнаў яшчэ сорак гадоў таму: фашызм, рэакцыйны ісламізм, панаванне манархістаў і партыйных карупцыянераў, замежны шпіянаж і раскраданне нацыянальнага багацця».

Акрамя таго, існуе шмат нізавых калектыўных або індывідуальных ініцыятыў. «Рэдактары» такіх сайтаў галоўным чынам робяць дайджэсты навінаў з фронту і даюць наведвальнікам права выказаць усё, яны думаць пра палітычны момант, у форме каментара.

Аналіз зместу каментараў дазваляе лёгка намаляваць сацыяльны партрэт сярэдняга прыхільніка Кадафі, прынамсі ў нашых постсавецкіх шыротах. Гэта моладзь левых поглядаў або больш дарослыя людзі, якія грамадзянскую вайну ў Лівіі праектуюць на сітуацыю ў сваіх краінах. Яны сімпатызуюць Кадафі, паколькі ён выступае супраць усяго сусветнага палітыкуму, уключаючы кіраўніцтва іх краіны. Такім чынам, праяўляючы салідарнасць з Кадафі, можна паказаць дулю ў кішэні Пуціну, Мядзведзеву, Януковічу і г.д.

Нарэшце, самая простая форма праяўлення любові да Кадафі — стаць сябрам старонак за Кадафі, якіх шмат у сацыяльных сетках. Тут абсалютны рэкорд паставілі сербы. Старонка Support for Muammar al Gaddafi from the people of Serbia на Facebook мае каля 77 тысяч сяброў.

Пачатак мінулага тыдня не прадвяшчаў трагедыі. Інтэрнэт-тусоўка кадафістаў хутчэй знаходзілася ў прыўзнятым настроі. Апошнія зводкі баёў пад Сіртам і спроба паўстання лаялістаў у Трыпалі разглядаліся як доўгачаканы пералом у кампаніі. Час ад часу на сайтах з’яўляліся навіны гістарычнага маштабу.

Так, 14 кастрычніка ў Жывым журнале можна было даведацца пра тое, што «Лівійскі супраціў нечакана для мяцежнікаў атакаваў іх пазіцыі ў сталіцы. Байцы лівійскага войска захапілі і знішчылі склад, на якім была зброя, дастаўленая агрэсарамі. Потым былі блакаваныя буйныя дарогі, а таксама шаша на аэрапорт. Лівійскія патрыёты прасоўваюцца да Зялёнага пляца (Цэнтральная плошча ў Трыпалі)! Мяцежнікі ў разгубленасці».

Ніякага працягу і развязкі навіны такога кшталту не атрымлівалі, аднак асаблівай увагі на гэта не звярталі. Падтрымлівалі высокі дух і незвычайныя забаўкі. Да прыкладу, сайт Kaddafi.ru правёў сярод чытачоў апытанне: які заходні горад павінен быць першым аб’ектам ракетнага ўдару лівійскай арміі? Падводка была наступная: «Рада бяспекі ААН упершыню санкцыянавала вайну супраць краіны, якая ні з кім не ваюе, не ўяўляе ніякай пагрозы міжнароднаму свету і бяспецы — Лівіі. Мы лічым, што Лівія павінна адказаць агрэсарам іх жа зброяй». Натуральна, у кастынгу гарадоў, які, на думку кадафістаў, трэба бамбіць першымі, перамог Нью-Ёрк — 47 працэнтаў.

Тым больш шакуючай для кадафістаў стала навіна пра захоп у палон, а пасля смерць правадыра. Чытаючы каментары, разумееш — для шмат каго гэта была сапраўдная асабістая трагедыя. «Уключыла тэлевізар і... Карацей, ледзь не страціла прытомнасць, а навіны не змаўкаюць. Усе такія, нягоднікі, радасныя, што Кадафі забіты. Сяджу, выю, але паўтараю: не веру, не веру… Не разумею… Кадафі, ты павінен перамагчы гэтых пачвараў!!! Як жа я іх усіх ненавіджу! Перамогі вам, лівійцы!!!» — піша на форуме на сайце http://za-kaddafi.ru нехта Алена.

Наступнай рэфлексіяй пасля шоку стала ідэя, што навіна пра смерць Кадафі — гэта fake (англ.: фальшывая навіна) або плётка, якую спецыяльна запусцілі паўстанцы і саюзнікі. Знайшлося мора доказаў на карысць гэтай тэорыі.

Вось тыповая дэканструкцыя натаўскай інфармацыйнай правакацыі: «Падобна, сцэнар «смерці» Кадафі, мяркуючы па ўсім, пісаў той жа натаўскі сцэнарыст, які пісаў сцэнар «смерці» бен Ладэна. Паверыць у гэты натаўскі сюжэт ужо хоць бы таму цяжка, што з ваеннага пункта гледжання ні самому палкоўніку Кадафі, ні яго сынам не было ніякага сэнсу знаходзіцца ў Сірце. За той час, які прайшоў з пачатку вайны супраць Лівіі, натаўцы, безумоўна, знайшлі двайніка палкоўніка Кадафі, каб падсунуць яго даверлівай публіцы гэтак жа, як яны падсунулі двайніка бен Ладэна».

Каб вывесці натаўцаў на чыстую ваду, нават праводзілі эксперыменты: «Бачыў сёння гэту фотку (фотаздымак з забітым Кадафі). Уразіла якасць здымка. Тэлефонаў з такой камерай, хутчэй за ўсё, даўным-даўно няма ў жывых. Тым больш здымак зроблены, відавочна, пры дзённым асвятленні. У мяне ў хаце валяецца Samsung, яму 7 гадоў. Дык вось, здымкі з яго аказаліся ў 100 разоў выразней. Так што ўсё гэта падман».

Паступова грамадства змірылася з думкай, што паказаны ў рэпартажы “Аль-Джазіры” нябожчык і ёсць правадыр Зялёнай рэвалюцыі. Цяпер кадафісцкі свет галоўным чынам займаецца тым, што пагражае помстай. Часам гэта робіцца нават у паэтычных формах. Вось верш маладой марксісткі Франчэскі:

«Пусть торжествует агрессор победу —
Пиррова будет победа ему.
Ждет поджигателей злая расплата,
Прокляты янки за эту войну».


Відавочна, што ніякай сур’ёзнай базы пад такога кшталту пагрозамі няма. Можна было б прагназаваць, што феномен кадафаманіі проста знікне сам па сабе. Аднак тэндэнцыі ў палітычным жыцці Лівіі сведчаць, што Кадафі на доўгі час прапісаўся ў інтэрнэце і ў грамадскай дыскусіі. Прычына таму — трэнды ў самой Лівіі.

Вялікім плюсам для працягу справы Кадафі стала наяўнасць у паўстанцкім Нацыянальным лівійскім савеце фракцыі ісламістаў. Як вядома, савет ужо абвясціў пра тое, што новае заканадаўства краіны будзе складацца на базе шарыяту. Такі вектар развіцця падзей не можа не выклікаць трывогі ў іншых суседніх дзяржаў, якія змагаюцца з ісламістамі. Яны хоць зараз гатовыя даць кадафістам прытулак. Так, на тэрыторыі Алжыра знайшлі прытулак не толькі сябры сям’і Кадафі, але таксама ўрадавы тэлеканал, які распачаў сваё вяшчанне ў эфіры. Пішуць пра тое, што ў Алжыр сышла вялікая група вайскоўцаў. Такім чынам, супрацьстаянне ў Лівіі працягнецца, а з ім будзе падагравацца інтарэс да асобы палкоўніка і яго тэорый. Некаторыя культуролагі нават прагназуюць, што ў перспектыве культ Кадафі зможа пасунуць культ Чэ Гевары.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/