/ ЕТА: яшчэ не мір

/ ЕТА: яшчэ не мір

Тэрарысты баскскай нацыяналістычнай арганізацыі ЕТА абвясцілі, што складаюць зброю, і прапанавалі дыялог іспанскаму ўраду. Здаецца, Мадрыд не гатовы выкарыстаць гістарычны шанс.

«ЕТА заяўляе пра поўнае прыпыненне вайсковай актыўнасці», — пра гэта паведамілі тры чалавека ў масках на відэа, якое з’явілася на сайтах газет «Gara» і «Berria». Такім чынам, фармальна, закончыўся апошні вайсковы канфлікт у Еўрасаюзе. Баскскія нацыяналісты, якія 46 гадоў змагаліся за суверэнітэт краю з дапамогай бомбаў і куль, зараз кажуць, што гатовыя «жыць дружна». «У Краіне Баскаў пачынаецца новая палітычная эра. Не гвалт і рэпрэсіі, а дыялог павінен вызначаць правіла новага палітычнага цыклу», — гаворыцца ў адным з фрагментаў заявы.

Такая заява чакалася. Нагадаем, што апошнім часам у баскскім нацыяналістычным руху тон задаюць прыхільнікі паўночна-ірландскай мадэлі рашэння канфлікту — дыялог, стаўка на мірны палітычны працэс. Сама капітуляцыя ЕТА стала лагічным працягам міжнароднай мірнай канферэнцыі, якая адбылася ў Сан-Себасцьяна ў мінулы ўік-энд.

Да гэтага мерапрыемства баскі рыхтаваліся доўга і ўпарта. У выніку ў Сан-Себасцьяна сабралася вельмі прэзентабельная кампанія (дастаткова сказаць, што адным з удзельнікаў сустрэчы быў экс-сакратар ААН Кофі Анан). Па выніках канферэнцыі была агучана так званая своеасаблівая дарожная карта вырашэння канфлікту. Графік прымірэння наступны. Спачатку ЕТА складае зброю. Пасля Мадрыд і Парыж пачынаюць мірны дыялог з тэрарыстамі, але абяцаюць пры гэтым «паважаць свабоду жыхароў Краіны Баскаў». Праект прымірэння падтрымалі былы прэм’ер Тоні Блэр і былы амерыканскі прэзідэнт Джымі Картэр.

ЕТА аператыўна выканала інструкцыю падпісантаў. У сераду, 23 кастрычніка, была распаўсюджана згаданая вышэй заява пра прыпыненне ўзброеных акцый.

А вось Мадрыд і Парыж пакуль не спяшаюцца прыслухоўвацца да парадаў падпісантаў дэкларацыі.

Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра, цяперашні прэм’ер ад Сацыялістычнай рабочай партыі (PSOE), назваў заяву сепаратыстаў «перамогай дэмакратыі, закону і розуму». Аднак пры гэтым ён падкрэсліў, што «іспанцы здольныя будаваць дэмакратыю без дапамогі тэрарыстаў». Такая пазіцыя часткова тлумачыцца тым, што кандыдатам PSOE на хуткіх выбарах будзе былы міністр унутраных спраў. Альфрэда Перэс Рубалькаба, які зрабіў сабе імя на пераследзе баскскага экстрэмісцкага падполля. Нядзіўна, што Рубалькаба паспрабаваў запісаць капітуляцыю ЕТА ў свой актыў, заявіўшы, што гэта следства яго геніяльнай паліцэйскай стратэгіі.

Важнай таксама з’яўляецца думка правай апазіцыі, якая мае добрыя шансы вярнуцца пасля прызначаных на 20 лістапада выбараў да ўлады. Старшыня Народнай партыі (РР) Марыяна Рахой назваў удзельнікаў канферэнцыі ў Сан-Себасцьяна тымі, «хто падтрымлівае ЕТА». Тое, што ЕТА пайшла на міравую, для Рахоя проста «добрая навіна». Своеасаблівым нашым адказам Чэмберлену стала правядзенне пад патранажам кансерватараў канферэнцыі родных — ахвяраў тэрору ЕТА. Як і трэба было чакаць, вынікам канферэнцыі стала рэзалюцыя ў духу «мачыць у сарціры».

Такая агрэсіўная рыторыка фаварыта кампаніі, здавалася, сведчыць пра бесперспектыўнасць пачатку дыялогу. Больш таго, народнікі ўсур’ёз збіраюцца вярнуцца да пытання забароны партыі «Bildu» (нядаўна зарэгістраваная партыя левых баскскіх нацыяналістаў), якая, на іх думку, выконвае функцыі палітычнай вітрыны ЕТА.

Нават калі Мадрыд пагодзіцца з рэзалюцыяй канферэнцыі ў Сан-Себасцьяна, паўстане шмат тэхнічных прававых пытанняў. Асобны пункт тэксту дэкларацыі тычыцца прымірэння бакоў. Аднак што гэта значыць на справе? Нават фармат дэкларатыўнага фармальнага прабачэння за былыя грахі выклікае цяжкасці. Каяцца павінныя не толькі тэрарысты, якія за паўстагоддзя забілі каля 800 чалавек, аднак і дзяржава. Як вядома, у 1980-я гады пры кабінеце іншага сацыяліста, Філіпа Гансалеса, дзейнічалі чорныя эскадроны — «Група антытэрарыстычнага вызвалення» (GAL), якая тайна выкрадала і забівала баскскіх актывістаў.

Па-другое, не зразумела, што рабіць з баскамі, якія асуджаныя за ўдзел у нацыяналістычным руху. Сёння прыкладна 800 вязняў такога кшталту раскіданыя па розных турмах Іспаніі. Калі казаць пра канчатковае прымірэнне, то іх трэба таксама выпускаць.

Нарэшце, ёсць самае балючае пытанне: якім можа быць вынік дыялогу? У нядзелю ў Більбаа прайшла 50-тысячная дэманстрацыя нацыяналістаў, якія ясна выказаліся за тое, што ім патрэбна. «Independencia!» («Незалежнасць!»), — скандаваў натоўп. Не думаецца, што такія лозунгі зразумеюць у іспанскіх дзяржаўных колах. Кажучы іншымі словамі, дыялог, пра які так мараць баскі, з самага пачатку падаецца асуджаным на фіяска з-за полюснасці поглядаў актораў.

Аднак эксперты просяць песімістаў не адчайвацца, а дачакацца вынікаў выбараў. Калі «народнікі» не атрымаюць у Картэсах большасць, іх урад будзе залежыць ад падтрымкі дэпутатаў малых партый. Гэта ў тым ліку дэпутаты з умеранай Баскскай нацыяналістычнай партыі (PNV), што могуць распачаць някепскі гандаль сваімі мандатамі.

25 кастрычніка Іньіга Уркулью — старшыня PNV — прадставіў публіцы амбіцыйны план атрымання Краінай Баскаў статусу асацыяванай дзяржавы ў складзе Іспаніі. План таксама ўключае стварэнне інстытуту баскскага грамадзянства і ўступленне Краіны Баскаў у склад Еўрасаюзу. Прычым раздаваць баскскія пашпарты нацыяналісты збіраюцца не праз сто гадоў, а ўжо ў 2015-м. На думку аўтараў праекту, цяпер існуюць усе падставы для рэалізацыі праекту. Перш за ўсё, таму, што палітычную павестку руху за незалежнасць Краіны Баскаў упершыню будуць вызначаць не тэрарысты, а нармальныя канструктыўныя партыі. Так што застаецца дачакацца 20 лістапада і яго наступстваў у іспанскай палітыкі.

Таксама не выключана, што ідэю дыялогу ў перспектыве ўсё ж падтрымаюць сацыялісты. Тое, што наступныя выбары яны прайграюць, з’яўляецца тайнай Палішынеля. І пасля запраграмаванай электаральнай катастрофы ў апараце сацыялістаў чакаюцца вялікія кадравыя ракіроўкі і карэкціроўка палітычнай праграмы. Гэта, магчыма, будзе тычыцца і баскскага блоку. Патксі Лопес, кіраўнік баскскай секцыі PSOE, выступіў за тое, каб сацыялісты падключыліся да дыялогу, паколькі «могуць застацца на перыферыі працэсу».
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/