/ Днястроўскі хаос

/ Днястроўскі хаос

На мінулым тыдні набыў дынаміку палітычны працэс у Малдове і Прыднястроўі. У Кішынёве кампартыя страціла магчымасць блакаваць абранне прэзідэнта, а ў Ціраспалі прыднястроўскі прэзідэнт Ігар Смірноў прапанаваў плебісцыт наконт далучэння да Украіны. Пра прычыны і магчымыя наступствы апошніх падзей журналіст «НЧ» Алег Новікаў размаўляе з малдаўскім журналістам Алегам Сіняевым.

(На здымку: Ігар Смірноў)


— 4 лістапада выбухнула сапраўдная палітычныя бомба. Тройка дэпутатаў Кампартыі Рэспублікі Малдова (ПКРМ) паклала партбілеты на стол. Што стаіць за дэмаршам групы раскольнікаў, якую ўзначальвае малады функцыянер Ігар Дадон?

— На працягу апошняга года нарасталі істотныя супярэчнасці ў кіраўніцтве ПКРМ. Адмысловую вастрыню яны набылі па восі супрацьстаяння двух асобаў Ткачук — Дадон. Марк Ткачук у сваёй барацьбе за манаполію ў прыняцці стратэгічных партыйных рашэнняў і ўплыве на старшыню Вароніна, так ці інакш, павінен быў істотна пацясніць Дадона. Асабістая вайна дасягнула свайго зеніту пасля нядаўняй публікацый артыкула Дадона наконт неабходнасці мадэрнізацыі партыі. Ткачук высмеяў дадонаўскія тэзісы, назваў іх «канспектам выступаў Вароніна», што і стала сігналам для дысідэнтаў.

— Газета «Коммерсант» сцвярджае, што Дадон падаўся на вольныя хлябы пасля кансультацый з шэрагам палітыкаў у Маскве.

— Крэмль у сваіх пошуках саюзнікаў у Малдове, зразумела, разлічвае на Дадона, а ва ўмовах далейшага знаходжання Дадона ў ПКРМ на другіх ролях дадзеная падтрымка пазбаўляецца ўсякага сэнсу. Дадон, па меркаванні расійскіх тэхнолагаў, ужо даўно саспеў для ўласнага палітычнага праекта. У гэтых умовах магчымая розная камбінаторыка ў левым сегменце малдаўскай палітыкі. Магчыма, Партыя патрыётаў Малдовы Міхася Гарбуза ўжо ў самай найбліжэйшай будучыні пойдзе на ўзаемадзеянне з такімі палітыкамі, як Дадон, фармуючы новую левую кааліцыю па-за рамкамі ПКРМ.

— Як самі камуністы рэагуюць на адзюльтэр Дадона?


— Для лідара ПКРМ Уладзіміра Вароніна вестка пра выхад з партыі «групы Дадона», падобна, стала непрыемнай. Па яго меркаванні, гаворка ідзе пра «брудныя гульні за пасады». Гэта моцны ўдар для Вароніна, паколькі трыма дэпутатамі страты ПКРМ могуць не абмежавацца. Пра тое, што неўзабаве за «групай Дадона» могуць рушыць і іншыя сябры камуністычнай фракцыі, гавораць самі камуністы.

— Раскол Кампартыі цікавы з улікам раскладу мандатаў у малдаўскім парламенце. У выніку сыходу Дадона ПКРМ пазбаўляецца блакавальнага пакета, які не дапускае абрання на пасаду кіраўніка дзяржавы кандыдата ад урадавага правага альянсу «За еўраінтэграцыю» (АЕІ). Цяпер, быццам, ёсць шанс паставіць кропку ў гісторыі інстытуцыянага крызісу, які цягнецца амаль паўтара года?


— Па словах Ігара Дадона, прынятае ім рашэнне будзе служыць рэалізацыі «важнай задачы» — пераадоленню палітычнага крызісу і абрання прэзідэнта. Аднак ён кажа, што гэты прэзідэнт не павінны быць сябрам хоць нейкай партыі. Для групы Дадона галасаваць за кандыдатаў альянсу — значыць зрабіць палітычны суіцыд. Левы выбаршчык назаўжды згубіць інтарэс да яго праектаў.

— Як рэагуюць партыі альянсу на крок Дадона і перспектыву падтрымкі яго групоўкай кандыдата ад правых?

— Лідараў правай кааліцыі інфармацыя пра рашэнне Ігара Дадона, падобна, таксама заспела знянацку, і, адпаведна, нічога выразнага адносна магчымасці супрацоўніцтва з новай палітычнай сілай яны пакуль сказаць не змаглі. Дый і сам альянс зараз не стабільны.

— Не менш цікавыя працэсы адбываюцца па той бок Днястра. Ігар Смірноў, які кіруе МПР ужо 10 гадоў, заявіў пра магчымы рэферэндум пра далучэнне рэгіёна да Украіны.

— Па словах Смірнова, ім кіруе высакародны парыў аднавіць гістарычную справядлівасць. Прыднястроўе было аўтаноміяй у складзе савецкай Украіны, а раней, пасля ліквідацыі Запарожскай сечы, тут была калонія беглых украінскіх сялян. Аднак відавочна, што за праўкраінскай рыторыкай хаваецца палітычны манеўр. Смірноў займаецца шантажам Масквы, з якой ён пасварыўся пасля таго, як высунуў сваю кандыдатуру на снежаньскія прэзідэнцкія выбары. Па сутнасці прамова Смірнова пра гістарычнае права Украіны на Прыднястроўе — адказ на тое, што ў Маскве завялі крымінальную справу на яго сына Алега. Ён быццам займаўся банкаўскімі махінацыямі з расійскай гуманітарнай дапамогай, якую дасылалі для прыднястроўскіх пенсіянераў. Хутчэй за ўсё, гэта праўда. Аднак тое, што смірноўскі клан доўгі час пракручвае расійскія грошы, ведалі ўсе. Гуманітарка ішла ў рэспубліку з 2006 года, аднак толькі зараз у Маскве чамусьці задумаліся, што трансферы адбываліся праз рахункі Газпрамбанка, які належыць родным прэзідэнта.

— У чым прычына нервовых паводзінаў Масквы?

— Аказалася, што нават на перыферыі, якая цалкам залежыць ад датацый з Масквы, існуе глеба для антымаскоўскіх настрояў. Прабудзіць іх аказалася няцяжка. Як толькі Анішчанка заявіў, што ў яго ўзніклі пытанні наконт якасці прыднястроўскіх каньякоў (гонар прыднястроўскай прамысловасці) джын патрыятызму вырваўся на волю. Тыя, хто падтрымліваў стаўленіка Крамля Анатоля Камінскага, пачалі агітаваць за Смірнова. Апытанні паказваюць, што рэйтынг Смірнова на парадак большы за Камінскага. У апошняга 20 працэнтаў, а ў Смірнова — каля 30. Прамахнуліся ў Маскве і з фігурай, якая мусіла сімвалізаваць перамены. Анатоль Камінскі — пажылы чалавек, якому 62 гады і які амаль увесь час працаваў чыноўнікам. Ён, у адрозненні ад Смірнова, не мае харызмы.

— У снежні адбудуцца выбары прэзідэнта ПМР. Якія сцэнары развіцця падзей разглядаюцца?

— Смірноў не сыдзе. Масква павінна мець вельмі сур’ёзныя аргументы ў ціску на Смірнова, каб прымусіць яго сысці самастойна. Ні ў аднаго з яго апанентаў па прэзідэнцкіх выбарах пакуль няма ніводнага шанцу перайграць Смірнова. Нават у Камінскага, які займеў як падтрымку карпарацыі «Шэрыф», так і блаславенне Крамля. Таму можна прагназаваць толькі другі тур выбараў. Ведаючы прозвішча тых, хто пройдзе ў фінальны пул, можна будзе будаваць далейшыя прагнозы. Акрамя Камінскага і Смірнова дастаткова высокі рэйтынг мае трэці кандыдат — Яўген Шаўчук, які лічыцца самым папулярным палітыкам Прыднястроўя.

— А як паставіліся ў Кіеве да незвычайнай ініцыятывы Смірнова?

— За час знаходжання Смірнова на пасадзе прэзідэнта ПМР украінскія палітыкі вывучылі яго супярэчлівую натуру і асабліва не давяраюць. Акрамя таго Януковіч, думаю, памятае, як у часы яго прэм’ерства Смірноў заблакаваў чыгуначныя зносіны паміж Кішынёвам і Кіевам. Дый сам Смірноў не давярае ўкраінцам. Калісьці яны дазволілі малдаўскай разведцы арыштаваць яго наўпрост у Кіеве. Адным словам, Януковіч не захоча лезці ў гэты канфлікт. Яму Прыднястроўе з яго праблемамі сапраўды не трэба. І сам Смірноў гэта добра разумее. Аднак чаму на радасць прыднястроўскім патрыётам не пазлаваць Маскву?
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/