/ Вяртанне Вялікага нямога

/ Вяртанне Вялікага нямога

Сусветны поспех фільма “Артыст”, знятага па канонах нямога кінематографа, выклікаў дэбаты пра магчымае адраджэнне, здавалася б, канчаткова забытага і архаічнага жанру кіно без гуку.

Як вядома, эра нямога кінематографа закончылася вечарам 6 кастрычніка 1927 года. У гэты дзень у Нью-Ёрку адбылася прэм’ера першай у гісторыі поўнафарматнай гукавой стужкі “Спявак джазу”. Рэакцыя публікі, калі верыць тагачасным рэпартажам, была амаль істэрычнай. Пасля заканчэння сеансу натоўп, які выйшаў з залы, сабраўся ў калону і правеў стыхійную маніфестацыю на вуліцах гораду. “Джолсан! Джолсан!” (прозвішча галоўнага акцёра і спявака ў карціне) — скандзіравалі кінааматары.

Для тых, хто ў наш час глядзеў “Спевака джазу”, такая рэакцыя можа падацца дзіўнай. З мастацкага боку фільм з’яўляецца даволі прымітыўным. У большасці пры здымках былі ўжыты прыёмы старой нямой кінавытворчасці.

Тым не менш, пракатны поспех “Спевака джазу” выклікаў шалёную цікавасць іншых кінастудый да гукавых тэхналогій. Хутка гэта выклікала гукавую рэвалюцыю ў амерыканскім, а затым і ў сусветным кінематографе. Апошні нямы фільм быў зняты ў Галівудзе праз 2 гады. Пасля ЗША пачалася чарга гукавых фільмаў ва ўсім свеце. Ужо ў 1931 годзе на гук перайшлі і ў СССР: на экраны выйшла славутая “Пуцёўка ў жыццё”.

Рэвалюцыя, якую выклікаў «Спявак джазу» ў грамадстве, стала падставай для шматлікіх мастацкіх твораў. Як правіла, іх героямі з’яўляюцца зоркі нямога кіно, якія з прыходам новых часоў губляюць сваю зоркавасць, перажываюць трагедыю, вымушаныя зноў шукаць сваё месца пад сонцам. Безумоўна, найбольш славутым творам на гэтую тэму з’яўляецца мюзікл “Тыя, што спяваюць пад дажджом” (1952).

І вось цяпер свет перажывае нешта падобнае на тое, што здарылася ў 1927 годзе пасля рэлізу “Спевака джазу”. Аднак цяпер усё наадварот. Выхад у мінулым годзе на экраны фільму “Артыст” (рэжысёр Мішэль Хазанавічус) справакаваў шалёны інтарэс да жанру нямога кіно. Шэраг не самых малых студый ужо плануюць здымкі новых фільмаў у гэтым жанры. На старонках прэсы ідзе дыскусія пра магчымасць адраджэння старой “нямой” акторскай, аператарскай, сцэнарнай школаў.

Такі інтарэс да “Вялікага нямога” — так называлі кіно да “Спевака джазу” — дастаткова дзіўны. Эксперыменты са здымкамі нямых фільмаў працягваліся яшчэ доўга пасля 1927 года, аж да нашых дзён. Іншая справа, што, як правіла, гэта былі пародыі на самыя значныя і паспяховыя артэфакты нямой эры кінематографу.

Натуральна, перш за ўсё быў запатрабаваны камедыйны жанр. Чарлі Чаплін, Гары Ллойд, Бастэр Кітан і іншыя “нямыя” комікі дасягнулі вельмі высокага ўзроўню камедыйнага мастацтва, а створаная імі школа і праз шмат гадоў аказаліся цалкам у барацьбе з гукавымі камедыямі.

Публіка зноў і зноў хацела Чапліна, і кінастудыі вымушаны былі яго даваць. Так, у 1953 годзе Жак Таці зняў фільм “Вакацыі месье Хуло”. Фільм атрымаў добрую касу ў Еўропе. У 1976-м вядомы амерыканскі стваральнік камедый Мэл Брукс зняў стужку, якая так і называецца “Нямы фільм” (англ.: Silent Movie). Карціна таксама аказалася фінансава паспяховай.

Хаця, па вялікаму рахунку, згаданыя фільмы былі больш данінай часам нямога кіно, яны дапамаглі захаваць інтарэс новай генерацыі актораў і кінематаграфістаў да старой камедыйнай традыцыі. Лічыцца, што славутыя пантамімы і грымасы Містэра Біна — не што іншае, як новая сучасная рэдакцыя чаплінска-кітанскага канону.

Акрамя “нямых камедый” шмат хто ў часы гуку цікавіўся “нямымі” жахамі. Іншымі словамі, намагаўся рабіць тое, што рабілі прадстаўнікі нямецкага кінаімпрэсіянізму (Фрыдрых Вільгельм Мурнау, Фрыц Ланг, Паўль Лені і інш.). Так, у 1979 годзе Вернер Герцаг зняў сваю версію “Насферату” (фільм Вільгельма Мурнау пра прыгоды вампіра). Яго версія называлася “Насферату. Прывід ночы”.

Былі сярод кінематаграфістаў і фанаты савецкай класікі нямога кіно, якая дала свету такіх карыфеяў, як Вертаў, Даўжэнка або Эзенштэйн. У пачатку 2000-х Гай Мэддзін зняў фільм “Сэрца свету” ў стылістыцы савецкіх фільмаў 1920-х. Сюжэт адпавядае рэвалюцыйнаму духу першых гадоў СССР: маладыя, поўныя энтузіязму савецкія людзі пранікаюць у глыб зямлі і знаходзяць сэрца планеты, якому можна паставіць дыягназ — інфаркт. Каб выратаваць сусвет, адзін з падарожнікаў аддае Зямлі свой сасудзісты орган. Планета дзякуючы героям жыве далей.

Як бачым, усе пералічаныя і найбольш вядомыя нямыя фільмы — пародыі або версіі класічных твораў нямога кінематографу. Усе спробы стварыць так званае “новае нямое кіно” — здымаць без гука ў абсалютна новай манеры — праваліліся або засталіся на ўзроўні арт-хауснага кіно — кіно не для ўсіх.

Нават “Артыст” па-сутнасці адносіцца да настальгічнага кіно. Гэта заўважна ўжо па прозвішчу галоўнага персанажа — Джордж Валенцін. Усім разумела, што сцэнарысты намякаюць на славутага Рудольфа Валенціна — сэкс-поп ікону 1920-х гадоў, актора нямых фільмаў, чыя трагічная смерць у 1926-м выклікала хвалю суіцыдаў сярод яго прыхільнікаў па ўсім свеце.

З улікам сказанага можна адзначыць, што нямое кіно — гэта толькі сродак яскрава перадаць атмасферу 1910–1920-х гадоў. Пакуль што цяжка ўявіць, як пантамімай можна перадаць дух сучаснасці, кліпавую свядомасць.

Не кажучы ўжо пра тое, адкуль браць актораў. Як прызнаюць спецыялісты, “выяўленчыя і мастацкія магчымасці нямога кіно былі надзвычай высокія. Выпрацаваўся адмысловы непаўторны стыль зносін з гледачом пры дапамозе мімікі і жэстаў. Выразнасць рухаў некаторых акцёраў нямога кіно наўрад ці можа быць дасягнутая нават лепшымі прадстаўнікамі сучаснага кіно”.

Такім чынам, калі “Артыст” і справакуе нешта, то не больш за хвалю фільмаў пра першую палову мінулага стагоддзя, кажуць скептыкі. Сапраўды, у гэтым годзе ў сусветны пракат выходзіць наступны нямы мастацкі фільм «Нямое жыццё» (Silent Life). Фільм — біяграфія згаданага вышэй Рудольфа Валенціна.

Тыя, хто верыць у вяртанне “Вялікага нямога”, заклікаюць пачакаць. Па-сутнасці “Артыст” яшчэ не дасягнуў зеніту сваёй славы. Наперадзе ўручэнне прэміі “Залаты Глобус”, дзе ў фільма аж сем намінацый. Стужку Хазанавічуса лічаць адным з галоўных кандыдатаў на Оскара. Таму інтарэс аўдыторыі і кінавытворцаў да жанру нямога кіно толькі распачынаецца.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/