/ Ватыкан і іншапланецяне

/ Ватыкан і іншапланецяне

Сенсацыяй закончылася арганізаваная ў Ватыкане пры мясцовай Акадэміі навук канферэнцыя па так званай астрабіялогіі. Ватыкан схіляецца да таго, каб не толькі прызнаць наяўнасць іншапланетных формаў жыцця, аднак нават вітаць у якасці братоў на планеце Зямля зялёных чалавечкаў.

Тэндэнцыя прызнання ў Рыме гіпотэзы пра існаванне ў сусвеце іншых формаў жыцця яскрава праявілася прыкладна год таму, калі ў “L’Osservatore Romano” (штодзённік, які выдае Ватыкан) з’явілася інтэрв’ю 45-гадовага навукоўца айца Хасэ Габрыэля Фунеса. Інтэрв’ю выйшла пад назвай “Іншапланецянін — гэта мой брат”.

Аўтар сярод іншага адзначыў: “Я мяркую, што ў прызнанні Касцёлам існавання іншапланецян няма супярэчнасці. Калі існуе шмат тварэнняў на зямлі, магчыма, існуюць іншыя віды, нават разумныя, якія былі створаныя Богам. Гэта не супярэчыць веры, паколькі мы не можам паставіць межы Божай свабодзе тварэння. Лагічна развіваючы выказванне Святога Францыска, калі мы можам разглядаць зямныя стварэнні як “сясцёр” і “братоў”, чаму мы не можам казаць пра брата іншапланецяніна? Ён таксама можа быць плодам тварэння”.

Пасаж святара пра іншапланецян выклікаў рэакцыю ў СМІ. Хаця каталіцкая царква ніколі не рабіла афіцыйных заяў наконт неіснавання жыцця на іншых планетах, як вядома, доўгі час яна абараняла тэорыю геацэнтрычнай мадэлі сусвету, дзе Зямля ў цэнтры ўсяго. Ахвярамі абароны такой дактрыны былі шматлікія навукоўцы часоў Адраджэння. Акрамя таго, бацькі хрысціянства заўсёды казалі, што Бог стварыў Зямлю менавіта дзеля чалавека.

Праз год пасля таго інтэрв’ю каталіцкая царква пайшла яшчэ далей. На мінулым тыдні ў Рыме правялі канферэнцыю па так званай астрабіялогіі. Астрабіялогію цяжка назваць паўнавартаснай навукай. Хутчэй, гэта кангламерат навуковых тэорый, якія яднае думка: чалавек — не адзіная разумная форма існавання. У космасе ёсць іншыя цывілізацыі.

Вынікі пасяджэння падводзіў усё той жа айцец Хасэ Фунес. “Нягледзячы на тое, што астрабіялогія — гэта маладая навука, якая толькі развіваецца, пытанне пра вытокі жыцця, ці ўвогуле існавання жыцця недзе ў сусвеце, ёсць вельмі цікавае і заслугоўвае сур’ёзнага разгляду. Гэтыя пытанні патрабуюць падключэння шматлікіх філасофскіх і тэалагічных тэорый”, — сказаў ён.

Хаця Фунес адкрытым тэкстам не заклікаў карэктаваць Святое Пісанне з пункту гледжання астрабіялогіі, ягоныя словы, дый увогуле ўсё мерапрыемства, апынуліся ў фокусе шырокай дыскусіі ў СМІ.
 

 

Галоўных тэмаў абмеркавання некалькі. Чаму менавіта зараз Касцёл пачаў цікавіцца пытаннем, якім раней займаліся галоўным чынам стваральнікі фантастычных фільмаў і літаратуры?

Пытанне другое: ці сапраўды жыццё на іншых планетах, калі яно, натуральна, існуе, справа аднаго і таго ж працэсу, за якім стаяў адзін і той да аўтар? Нарэшце, як ставяцца да новых веянняў у Святым Рыме ў кантэксце цяперашняй грамадска-палітычнай сітуацыі?

Перш за ўсё, аднак, адзначым, што тут не абышлося без жартаў. На інтэрнэт-форумах няма дэфіцыту ў прыколах наконт таго, што браты па розуму з іншых планет могуць не вельмі пасаваць устаноўкам царквы на планеце Зямля. Перш за ўсё, упартаму нежаданню Касцёла прызнаць кантрацэпцыю, правы гомасексуалістаў і права жанчын займаць пасады біскупа.

Гумарысты задаюць правакацыйныя пытанні. А што калі іншапланецяне апынуцца гомасексуалістамі? Іх таксама вітаць? А што калі ў іншапланецян будзе тры пола: мужчынскі, жаночы і неякі? Такая пачвара зможа стаць біскупам?

Жарты жартамі, аднак крокі Ватыкана вельмі цікавыя. На думку некаторых аналітыкаў, за імі стаіць маніторынг навуковых касмічных даследаванняў. Кантакты з цывілізацыямі пакуль што справа доўгая. А вось перспектыва адкрыцця прымітыўных мікраарганізмаў на Месяцы або Марсе выглядае не такой ужо фантастычнай. Зараз у асяроддзі навукоўцаў шмат спекуляцый з прычыны адкрыцця ў атмасферы Марса метану, што быццам дае падставы падазраваць наяўнасць на планеце мікраарганізмаў. Калі іх знойдуць, пастулаты Касцёла ў такім выпадку не будуць здавацца супярэчлівымі.

Тут, натуральна, не абышлося без спекуляцый наконт таго, што Святы Рым даўно ўстанавіў кантакты з НЛА. У прэсе згадваюць, што ў 1990 годзе 87-гадовы амерыканскі вучоны Альберт Брус Коллінс даў інтэрв’ю, у якім заявіў, што працаваў у праекце “Архангел”, які даследаваў іншапланетны карабель, што ўпаў на зямлю. “Архангел” быў закрытым праектам, які курыравалі ЦРУ і… Ватыкан.

Праўда, навукоўцы настроеныя не так аптымістычна наконт апошніх ідэяў папістаў. Пол Дэвіс, фізік з Арызонскага універсітэта, у інтэрв’ю “Washington Post” кажа, што адкрыццё пазазямной формы жыцця будзе цяжкім іспытам для царкоўнай дактрыны. Хрысціяне заўсёды верылі ў тое, што Ісус Хрыстос быў інкарнацыяй Бога. Каб выратаваць чалавека, Бог абраў вобраз чалавека. Не дэльфіна і не шымпанзэ або нейкага зялёнага чалавечка”.

Праўда, у аматараў новых тэорый ужо ёсць адказ на гэту недарэчнасць у аргументацыі. Той жа Фунес трактаваў інкарнацыю Бога ў вобразе Ісуса наступным чынам: чалавек створаны па вобразу Бога. Проста зямлянам больш пашанцавала ў гэтым сэнсе. У адрозненні ад жыхароў іншых планет.

Самае цікавае, што рашэнне наконт іншапланецян прывіталі амаль усе левыя выданні. “Калі ўжо Касцёл пагадзіўся прызнаць і вітаць пачвар з іншых планет, можа, у адзін цудоўны дзень ён прызнае гомасексуалістаў і кантрацэпцыю? І нават жанчыну на пасадзе біскупа”, — піша галоўны орган брытанскіх левых “The Guardian”.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/