/ Бітва за Жанну

/ Бітва за Жанну

Арыгінальна адзначылі французскія палітыкі 600-я ўгодкі нараджэння Жанны д’Арк. Палітыкум перасварыўся па пытанні, хто мае большае права выкарыстоўваць вобраз Арлеанскай дзевы для палітычнага піяру.

На самай справе, ніхто не ведае, калі дакладна нарадзілася французская гераіня. Вядомы толькі год яе нараджэння — 1412-ы. Аднак у дэкрэце Рымскага Папы Пія X ад 6 студзеня 1904 года, прынятым услед за ўрачыстым пасяджэннем, на якім было вырашана пачаць далучэнне Жанны да ліку святых, была названа і дата яе нараджэння — 6 студзеня.

Яшчэ больш заблытаная гісторыя з Днём Жанны д’Арк. Увогуле, адпаведна рашэнню парламента ад 1919 года, яго святкуюць 8 мая — дзень узяцца Арлеана ў 1429 годзе, пасля чаго Жанну сталі называць Арлеанскай дзевай. Аднак фактычна свята адзначаецца 1 мая. Усё таму, што брэнд Жанны д’Арк ужо 20 гадоў нефармальна належыць Нацыянальнаму фронту, які вырашыў адзначаць свята раней, у якасці альтэрнатывы Першамаю.

Аднак у гэты год манаполія Нацыянальнага фронту на вобраз Жанны аказалася падарваная. Нечакана для ўсіх 6 студзеня ў вёсцы Дамрэмі, дзе нарадзілася Жанна, аказаўся прэзідэнт Нікаля Сарказі. Ён здзейсніў вандроўку на месца, дзе, паводле легенды, гераіня сустрэлася з будучым каралём Карлам. Па дарозе Сарказі ахвотна дзяліўся з журналістамі сваімі поглядамі на спадчыну д’Арк. Ён лічыць, што Жанна “ўвасабляе лепшыя каштоўнасці французскай нацыі і належыць усім французам незалежна ад іх партыйных сімпатый”.

Такая нахабнасць выклікала шок у нацыяналістаў, якія сабраліся святкаваць юбілей Жанны ў Парыжы. На думку Жана-Мары Ле Пэна, нельга ўзгадваць пра Жанну толькі з прычыны электаральнай кампаніі (у наступным годзе Францыя абірае прэзідэнта). Ён таксама нагадаў, што прэзідэнцкая партыя “Саюз за народны рух” ніколі не адзначала свята ў гонар Арлеанскай дзевы. Блізкая да Сарказі прэса, наадварот, лічыць, што рэспубліканцы маюць значна больш правоў на Жанну, чым ультраправыя. Адным словам, пачаліся дэбаты, да якога палітычнага лагеру належыць юбілярка. І не першыя ў гісторыі.

Сапраўды, задоўга да Ле Пэна рэспубліканцы трактавалі Жанну д’Арк як ідэйна блізкую ім фігуру. Іх тэарэтыкам часоў Французскай рэвалюцыі імпанавала тое, што Жанна, выхадзец з народу, здолела зрабіць тое, што не змог кароль з усімі сваімі міньёнамі — абараніць радзіму.

Той факт, што Карл VII ніяк не дапамог Жанне, якая трапіла ў англійскі палон, узмацняў тэзіс пра негатыўную прыроду манархіі. Нарэшце, проста падарункам для якабінцаў было тое, што народную гераіню адправіла на касцёр царква. Праўда, узнікала праблема з “галасамі”. Сама Жанна казала, што яна чуе галасы хрысціянскіх святых. Аднак матэрыялісты спісалі гэта на рэлігійную містыку, распаўсюджаную сярод тагачасных сялян. На іх думку, у дзяўчыны папросту былі галюцынацыі.

Аднак пасля разгрому Напалеона і рэстаўрацыі манархіі акцэнты змясціліся. Урад вырашыў узмацняць палітычную лаяльнасць за кошт каталіцызму. І тут спатрэбілася Жанна д’Арк, якая была фанатычнай верніцай. Нават пад катаваннем адмаўлялася прызнаць сябе ведзьмай, якая здрадзіла Хрысту. Вакол Жанны д’Арк ствараецца сапраўдны культ. У 1849 годзе ў французскіх каталіцкіх колах пачынаецца дыскусія пра неабходнасць далучыць Жанну да ліку святых. Канчаткова гэта будзе зроблена ў 1904 годзе.

Вырашальная бітва за палітычную ідэнтыфікацыю Жанны д’Арк адбылася ў часы Трэцяй рэспублікі. У адказ на ініцыятыву рэспубліканцаў адзначыць сто гадоў па смерці Вальтэра манархісты арганізавалі шэраг маніфестацый, на якіх скандзіравалі: “Няхай жыве Жанна! Няхай жыве кароль”.

Такое ўражанне, што тагачасныя прыхільнікі рэспублікі хутка змірыліся з тым, што Жанна — гэта ікона правых. Яны не толькі блакавалі ў парламенце прызначэнне афіцыйнага свята ў гонар Жанны д’Арк, аднак і вялі прапагандысцкую вайну супраць дзяўчыны з Дамрэмі.

Так, аўтары рэспубліканскіх памфлетаў сцвярджалі, што Жанна ніколі не была французскай патрыёткай. Як правіла, Жанна казала, што яна воін Хрыста, а Францыя для яе — улюблёны край Хрыста. Быццам яе перамогі над англічанамі ў гістарычнай перспектыве мелі рэгрэсіўны вынік для гісторыі Францыі. Францыя ў выніку перамогі Карла VII трапіла пад дамінаванне Касцёлу, хаця магла стаць даменам англійскіх манархаў, якія хутка пачалі працэс рэфармацыі і буржуазнай рэвалюцыі.

На старонках левых выданняў карысталіся папулярнасцю альтэрнатыўныя тэорыі пра Жанну д’Арк. Напрыклад, вядомая версія пра тое, што яна была байстручкай нейкага арыстакрата. Пасля нараджэння яна да пэўнага часу жыла ў вёсцы, а пасля яе навучылі байкам пра тыя “галасы” і выцягнулі да дафіна, каб яна натхніла яго на больш актыўныя вайсковыя дзеянні. Гэта версія дазваляе адказаць на некаторыя прабелы арыгінальнай версіі. Чаму Жанна д’Арк магла ездзіць на кані, карыстацца зброяй, весці тэалагічныя спрэчкі і размаўляць на добрай французскай мове?

Капітуляцыя левых у барацьбе за Жанну адчыніла перад правым вялікія гарызонты. Групоўка Action Francaise з усёй вядомай інфармацыі пра Жанну д’Арк сінтэзавала палітычную дактрыну, якая можа аб’яднаць нацыю. Была заснаваная Ліга імя Жанны д’Арк, сябры якой збіраліся гвалтоўным шляхам аднавіць каралеўскі рэжым.

Планы манархістаў сарвала Першая сусветная вайна. Жанна д’Арк стала любімым персанажам вайсковай прапаганды. Нават абмяркоўвалася ідэя стварэння народнага апалчэння імя Арлеанскай дзевы. У гэты час яна губляе рысы выключна куміра ўльтраправых, становіцца сімвалам адзінства. У 1925 годзе прэзідэнт Францыі ўпершыню ў гісторыі наведаў каталіцкую месу ў гонар Жанны д’Арк.

І зноў усё змянілася ў часы Другой сусветнай вайны. Ведамства Гебельса папросту не магло абысці той факт, што Жанна д’Арк змагалася з англічанамі. Пасля таго, як брытанская авіяцыя ў 1944 годзе разбамбіла Руан, дзе спалілі Жанну, там з’явіліся плакаты з выявай Жанны і подпісам: “Злачынцы заўсёды вяртаюцца на месца злачынства”.

Не дзіўна, што з такім іміджам пасля вайны Жаннай д’Арк цікавіліся больш ультраправыя. Так, існаваў Альянс імя Жанны д’Арк — вайсковая арганізацыя французскіх каланістаў у Алжыры для барацьбы з дэ Голем. Пасля вобраз Жанны прыватызаваў Ле Пэн.

Ці значаць апошнія выступы Сарказі тое, што пачынаецца новы этап ідэйных прыгод Арлеанскай дзевы і яна хутка зноў будзе “рэспубліканкай”? Адказ на гэта пытанне залежыць ад таго, наколькі сур’ёзна Сарказі і галісты збіраюцца эксплуатаваць напрацоўкі Нацыянальнага фронту, каб захапіць яго электарат.

Хаця пазбавіць Жанну д’Арк арэолу нацыяналісткі будзе цяжка. Прынамсі, Эва Жалі, кандыдат у прэзідэнты ад Зялёных, лічыць бессэнсоўным займацца рэабілітацыяй чалавека, які знішчаў іншых людзей у імя нацыі і Бога. “Давайце скажам шчыра: Жанна д’Арк — гэта герой для нацыяналістаў”, — прапануе яна.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/