/ Асцярожна, секстынг!

/ Асцярожна, секстынг!

Дзіцячыя псіхолагі і тыя, хто займаецца барацьбой супраць дзіцячай парнаграфіі, сутыкнуліся з праблемай: падлеткаў ахапіла мода рабіць і дасылаць на мабільныя тэлефоны свае эратычныя здымкі. Новай сацыяльнай хваробе ўжо прыдумалі тэрмін — «секстынг».

Слова «секстынг» паходзіць ад англійскага слова «sexting», якое, у сваю чаргу, складаецца са спалучэння слоў — «sex» і «texting». У перакладзе на мову паўсядзённасці гэта азначае перасылку праз мабільны тэлефон паведамленняў або здымкаў сексуальнага характару.

Увогуле, тэрмін sexting упершыню з’явіўся ў 2005 годзе ў брытанскай газеце «Sunday Telegraph Magazine». Праз нейкі час пра новую сацыяльную з’яву таксама напісалі выданні Аўстраліі, ЗША, Новай Зеландыі Канады. У 2008 годзе часопіс «CosmoGirl» — версія вядомага «Cosmopolitan» для дзяўчынак — правёў апытанне сярод 1200 маладых людзей ва ўзросце 13–26 гадоў. Як высветлілася, прыкладна кожны трэці амерыканскі падлетак дасылаў камусьці свае фотаздымкі эратычнага характару. Падобнае апытанне правялі ў гэтым годзе ў Вялікабрытаніі. Выявілася, што sexting практыкавала 38 працэнтаў моладзі.

Зразумела, што sexting — наступства рэвалюцыі ў галіне лічбавых тэхналогій, якія ствараюць новыя формы сацыяльных адносін.

Так ці інакш, мастацтва рабіць фотаздымкі або нават кароткія фільмы з дапамогай простага мабільнага тэлефона стала даступным любому тынэйджэру. Натуральна, аб’ектамі здымкаў могуць быць таксама інтымныя адносіны, часткі цела. У 87 працэнтаў выпадкаў sexting вынікаў з нявіннай просьбы сябра (сяброўкі) даслаць нейкі эратычны здымак як доказ адданасці.

Псіхолагі бачаць, аднак, праблему ў тым, што такога кшталту здымкі або фільмы жывуць асабістым жыццём. З розных прычын, яны могуць перасылацца іншым асобам, станавіцца публічнымі. У выніку мы маем справу з цэлым блокам праблемаў.

Па-першае, sexting, па вялікаму рахунку, не што іншае, як форма распаўсюду дзіцячай парнаграфіі. Прычым кантраляваць канал дыстрыбуцыі вельмі цяжка. У інтэрнэце яшчэ можна ставіць нейкія фільтры для наведвання сайтаў педафілаў. Аднак кантраляваць трафік паведамленняў паміж абанентамі мабільнай сеткі немагчыма.

Па-другое, тыя, хто займаўся sexting, могуць атрымаць псіхічную траўму. Здымкі, зробленыя выключна для вузкага кола знаёмых, могуць, што называецца, пайсці гуляць па сецях і мабільніках. У такім выпадку ўжо не да жартаў. Часам справа заканчваецца жыццёвай драмай.

Польскі часопіс «Kiosk» апісвае выпадак з дзяўчынай Мартай. Яна мела доўгі раман з хлопцам і дазволіла каханку здымаць сябе ў інтымных позах. Праз нейкі час пара пасварылася. Былы бой-фрэнд вырашыў адпомсціць: са знятых на мабільны тэлефон эратычных сюжэтаў зрабіў ролік і падвесіў яго ў інтэрнэце. У дадатак размясціў у тым жа роліку асабісты адрас і тэлефон Марты. Можна толькі ўявіць сабе псіхічны стан дзяўчынкі, калі яна пабачыла тую стужку на сваім кампутары. У дадатак яе даставалі асобы, якія хацелі ад яе аказання інтымных паслуг «як у тым фільме». Марта доўгі час баялася выходзіць з дому, не наведвала заняткі ва універсітэце. Спатрэбілася некалькі месяцаў, каб пра інцыдэнт забыліся.

Пры гэтым аўтар фільму застаўся непакараным. Марта так і не рашылася пайсці ў паліцыю. Калі верыць усё таму ж «Kiosk», толькі адзін раз у гісторыі польскага права асоба наважылася змагацца з sexting праз суд. У 2007 годзе Яна, якая стала ахвярай падобнай гісторыі, прыйшла ў паліцыю і да адваката. Аднак ужо першыя кансультацыі прымусілі яе адмовіцца ад ідэі пакараць былога бой-фрэнда. Адвакат даў зразумець, што Яне давядзецца публічна ў дэталях апісваць падрабязнасці здымкаў тых кадраў. Перапужаная дзяўчына адмовілася. Дарэчы, Яна даўно лечыцца ў псіхіятра.

Самы, аднак, страшны выпадак адбыўся ў 2006 годзе ў Гданьску, дзе ахвяра sexting, 16-гадовая Аня, пакончыла жыццё самагубствам. Прычынай сталі здымкі гульні, калі аднакласнікі імітавалі сексуальны акт. Калі дзяўчынка даведалася, што нехта зняў гэты эпізод на мабільны тэлефон, учыніла суіцыд. У Фларыдзе з-за sexting у 2007-м засілілася 13-гадовая школьніца Хоуп Вітсэл. Годам раней пайшла з жыцця 18-гадовая студэнтка, здымкі якой пабачыў увесь ліцэй. У абодвух выпадках улады трактавалі смерці як самазабойства.

Пакуль псіхіятры не ведаюць рэцэпту ад sexting. Адзінае, што яны могуць параіць, папросту кантраляваць архівы здымкаў сваіх дзяцей, распавесці ім пра праблему.

Працэсы над аматарамі sexting, між тым, ужо мелі месца. У 2007 годзе ў Аўстраліі адбыўся першы працэс над групай аўстралійскіх тынэйджэраў. У 2009 годзе ў Пенсільваніі распачаўся працэс над групай школьнікаў, якія дасылалі свае аголеныя выявы аднакласнікам. У прынцыпе, пракуратура намагаецца неяк падвесці заняцце sexting пад артыкул, які прадугледжвае адказнасць за дзіцячую парнаграфію. Аднак пакуль прававыя нормы тут вельмі слізкія. Напрыклад, нядаўна ў штаце Агаё асудзілі не хлопца, які даслаў усім школьным сябрам інтымныя фота сваёй сяброўкі, а менавіта дзяўчынку. На думку суддзі, вінаватая тут сама дзяўчына, паколькі раней па сваёй ініцыятыве пераслала хлопцу свае здымкі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/