/ Апошні самазванец

/ Апошні самазванец

18 жніўня ў Барселоне памёр Карлас Уга, прадстаўнік вядомага арыстакратычнага роду Бурбонаў Пармскіх, былы галоўны канкурэнт цяперашняга іспанскага караля Хуана Карласа ў барацьбе за іспанскі трон.

У біяграфія нябожчыка нават чалавек, які слаба ведае гісторыю Іспаніі, знойдзе шмат парадоксаў. Па-першае, Карлас Уга папросту па факту нараджэння ў сям’і Бурбонаў Пармскіх стаў адным з лідэраў руху карлістаў. Карлісты — прыхільнікі адной з галінаў бурбонскай дынастыі, якія лічылі, што іспанская карона павінна належаць прадстаўнікам іхняга роду. У ХІХ стагоддзі карлісты тройчы ўздымалі маштабныя паўстанні (адно з іх знесла жыцці 200 тысяч чалавек), каб пасадзіць на трон «легітымнага» караля. Спробы змены дынастыі ў той ці іншай форме працягваліся фактычна да пачатку 1980-х гадоў.

Пры гэтым піянеры карлісцкага руху былі не проста манархістамі. Гэта былі жалезабетонныя рэакцыянеры, якія марылі вярнуць Іспанію ў часы інквізіцыі і абсалютызму. Нянавісць карлістаў да прагрэсу была настолькі вялікай, што на захопленых імі тэрыторыях разбуралася чыгунка і знішчалася тэлеграфная сувязь.

Калі ў 1930-я гады да ўлады ў Іспаніі прыйшлі левыя партыі, карлісты аўтаномна ад Франка пачалі рыхтаваць свой антырэспубліканскі мяцеж. Паколькі каўдыльё іх усё ж апярэдзіў, карлістам давялося змагацца пад яго кіраўніцтвам. Каб хутчэй пакончыць з рэспублікай, яны нават вырашылі распусціць сваю арганізацыю Карлісцкая Грамада і разам уступілі ў франкісцкую партыю Іспанская Фаланга. І вось такой публіцы Карлас Уга змог у 1960-я гады навязаць ідэі сацыялізму і дэмакратыі.

Карлас Уга быў сынам Ксаўера Бурбона Пармскага. Падчас грамадзянскай вайны Ксаўер настолькі паслядоўна змагаўся з рэспубліканцамі, што ўсе лічылі: вакантная на той час іспанская карона ў яго ў кішэні. Дасюль не зразумела, чаму Франка ў 1962 годзе вырашыў прызначыць каралём не Ксаўера, а Хуана Карласа — прадстаўніка іншай лініі Бурбонаў. Інакш менавіта Карлас Уга пасля смерці Франка стаў бы кіраўніком дзяржавы. Якой бы ў такім выпадку была гісторыя іспанскай трансфармацыі — пераход ад дыктатуры да дэмакратыі?

Карлас Уга нарадзіўся ў 1930 годзе ў Парыжы. Яго дзяцінства прыйшлося на часы крызісу Трэцяй рэспублікі і фашысцкай акупацыі. Нягледзячы на арыстакратычны тытул яго бацька, які па дамове з Франка жыў у Францыі, Ксаўер актыўна ўключыўся ў антыгітлераўскі супраціў. Гэта прывяло да арышту і нават адпраўкі ў канцэнтрацыйны лагер Дахау, адкуль яго вызвалілі саюзнікі.

Прынц Карлас Уга дэ Бурбон Пармскі

Што да маладога Карласа Уга, ён пасля вайны закончыў Оксфард і працаваў у кіраўніцтве Нямецкага банку над праграмай эканамічнай рэканструкцыі Германіі.

Між тым, Ксаўер па-ранейшаму ўпарта змагаўся за тое, каб Франка прызначыў яго каралём (аднаўленне манархіі было адным з лозунгам фашысцкага мяцяжу). Франка не надта актыўнічаў. Тады Ксаўер пайшоў на незвычайны крок: у 1952 годзе ў аднабаковым парадку абвясціў сябе каралём. Улады, аднак, не адрэагавалі на падобную ініцыятыву.

У 1956 годзе кароль-самазванец выклікаў да сябе сына і даручыў яму важную місію — стварыць у Іспаніі падпольную сетку карлістаў. Карлас Уга, які ў вачах карлістаў цяпер быў наследным прынцам, паставіўся да задання з сапраўдным энтузіязмам. Каб даведацца пра жыццё простых іспанцаў ён нават уладкаваўся працаваць на шахты ў Андалузіі. Адначасова ён працаваў з гурткамі карлістаў, якія адмовіліся інтэгравацца ў дзяржаўныя фашысцкія структуры.

Франка спачатку заплюшчваў вочы на дзейнасць Карласа Уга і нават даў яму асабістую аўдыенцыю. Аднак пазней, у 1968 годзе, дэпартаваў яго разам з бацькам і ўсёй сям’ёй. На той час Карлас Уга быў шлюбе з галандскай княгіняй Ірэнай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася чатыры дзіцяці, якія адразу атрымалі арыстакратычныя тытулы.

У эміграцыі Карлас Уга не склаў рукі. Ён працягваў барацьбу за трон. У 1972 годзе ім ствараецца Партыя Карлістаў. Адначасова праграма карлістаў радыкальна мяняецца. Яны пераходзяць у апазіцыю да Франка. Стары карлісцкі лозунг: «Радзіма, Бог і Кароль» замяняецца на «Свабода! Сацыялізм! Федэралізм! Самакіраванне!». Вялікую ролю для ідэйнай перазагрузкі карлістаў мелі матэрыялы Другога Ватыканскага Сабору.

Дарэчы, пры Партыі Карлістаў існавала нават баявая арганізацыя — Група карлісцкага дзеяння, якая змагалася з дыктатурай метадамі тэрору.

Праўда, частцы карлістаў гульня Карлас Уга з левай рыторыкай не спадабалася. Яны адрадзілі правую Карлісцкую Грамаду.

У 1975 годзе Ксав’ер Першы аддаў Богу душу. Карона перайшла да Карласа Уга. У гэты час пачынаецца новая рашучая фаза ягонай барацьбы за пасад. У Іспаніі памёр Франка, уладу наследаваў кароль Хуан Карлас. Лідэр карлістаў аператыўна вылецеў на радзіму. Аднак далей аэрапорта паліцыя Карласа Уга не пусціла, а пасля яго ўвогуле адправілі назад у Францыю.

Толькі ў 1978 годзе, калі аўтарытэту Хуана Карласа нічога не пагражала, той пагадзіўся пусціць родзіча-канкурэнта ў краіну. Нават прыняў яго на афіцыйным узроўні. Карлас Уга, аднак, не адмовіўся ад ідэі пераехаць у рэзідэнцыю іспанскіх манархаў. Наш герой з галавою пагрузіўся ў палітыку: на носе былі парламенцкія выбары 1979 года. Ён балатаваўся ў парламент у правінцыі Навара, якая ў часы бунтаў карлістаў была бастыёнам іхняга руху. Аднак у выніку старшыня партыі карлістаў прайграў. За кандыдата з роду Бурбонаў Пармскіх прагаласавала 7 працэнтаў.

Фіяска прымусіла Карласа Уга пераглядзець планы. Ён адмовіўся ад пасады старшыні партыі. З’ехаў працаваць прафесарам у Гарвард. Свае апошнія гады ён правёў у Бруселі. 18 жніўня гэтага года закончылася жыццё манарха — сацыяліста і апошняга прэтэндэнта на іспанскі трон ад лагеру карлістаў.

Хаця, можа, і не апошняга. Магчыма, які-небудзь з яго нашчадкаў захоча зноў паспрачацца за карону. Прынамсі Карлас Уга ніколі публічна не адмаўляўся ад манархічных прэтэнзій. Праўда, зрабіць дынастычны пераварот зараз будзе цяжка. На апошніх парламенцкіх выбарах Партыя Карлістаў атрымала па ўсёй краіне 2030 галасоў. Гэта складае 0,01 працэнтаў галасоў выбарцаў.

 #
"Нянавісць карлістаў да прагрэсу была настолькі вялікай, што на захопленых імі тэрыторыях разбуралася чыгунка і знішчалася тэлеграфная сувязь." Гэта рабілася не з ненавісьці да прагрэсу, а з прычыны таго, што карлістам у асноўным прыходзілася дзейнічаць партызанскімі сродкамі. І яны зьнішчалі варожую інфраструктуру. "Каб хутчэй пакончыць з рэспублікай, яны нават вырашылі распусціць сваю арганізацыю Карлісцкая Грамада і разам уступілі ў франкісцкую партыю Іспанская Фаланга." Гвалтоўна аб'яднаў 2 асноўныя на той час ваенізаваныя правыя рухі Франсіска Франка. І карлісты, і "старыя" фалангісты пайшлі на гэта фактычна пад прымусам. А кіраўнік карлістаў быў вымушаны эміграваць. "Нягледзячы на арыстакратычны тытул яго бацька, які па дамове з Франка жыў у Францыі, Ксаўер актыўна ўключыўся ў антыгітлераўскі супраціў." Якім чынам арыстакратычнасьць замінае быць ворагам Гітлера? Агромная колькасьць арыстакратаў-афіцэраў у той жа Францыі былі ў супраціве. Ксаўер на той час быў афіцэрам рэгулярнай бельгійскай арміі, і выконваў свой доўг перад Бельгіяй гэтаксама, як ваюючы супраць камуністаў і анархістаў у складзе войск Франка - выконваў свой доўг перад Гішпаніяй. "Стары карлісцкі лозунг: «Радзіма, Бог і Кароль» замяняецца на «Свабода! Сацыялізм! Федэралізм! Самакіраванне!»" З самакіраваньнем і фэдэралізмам карлісты былі абсалютна згодныя яшчэ ў 19 стагодзьдзі.
 
Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.

Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011

 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

Выставы працуюць да 16 лютага
 
Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі

Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 
Алёша — містэр Вялікія Шчочкі

За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).