/ «Усходняе партнёрства» і Міжземнаморскі саюз

/ «Усходняе партнёрства» і Міжземнаморскі саюз

«Усходняе партнёрства» не нарадзілася на пустым месцы. Шмат у чым яно выкарыстоўвае напрацоўкі палітыкі ЕС у рэгіёне Міжземнамор’я, якую яшчэ называюць «Барселонскі працэс».

У комплексе прычын цяперашняй актывізацыі рэгіянальных знешніх праграм ЕС на ўсходнім і на паўднёвым вектарах шмат як агульнага, так і адметнага.

Да агульнага можна аднесці, па-першае, геаграфічнае становішча краін, якія ўключаныя ў праграмы, і суадносна значную ролю гэтых рэгіёнаў для бяспекі Еўрапейскага кантыненту. Па-другое, значнасць гэтых краін для эканамічнага развіцця і сацыяльнай стабільнасці ЕС перш за ўсё ў пытаннях міграцыі.

Менавіта магчымая дэстабілізацыя стала тым стымулам, які і абумовіў ініцыятыву і «Барселонскага працэсу» і праграмы «Усходняе партнёрства». У Міжземнамор’і ёсць свае кропкі напружанасці, у прыватнасці, спрэчкі Турцыі і Грэцыі вакол Кіпру, блізкаўсходні канфлікт, актывізацыя ісламскага экстрэмізму ў краінах Магрыбу. Сыход адсюль СССР стварыў своеасаблівы палітычны вакуум, і Еўропа мусіла яго запоўніць. Нарэшце, менавіта на пачатку 2000-х гадоў Еўропа пачала разглядаць сябе ў якасці глабальнага гульца, роўнага ЗША, але — гэта прынцыповая адметнасць — не ў супрацьстаянні, а ў цесным супрацоўніцтве з ЗША.

Другі адметны момант — разбежка па часе. Сваю агульную палітыку партнёрства з бліжэйшымі суседзямі па Міжземнамор’ю еўрапейцы пачалі праводзіць літаральна адразу пасля стварэння першых агульнаеўрапейскіх інстытутаў. Яшчэ ў Рымскай дамове, якая паклала пачатак інтэграцыі краін Еўропы, прысутнічаў блок канкрэтных мерапрыемстваў, прысвечаных праблеме Міжземнамор’я. Такім чынам, шмат з таго, што сёння задумваецца ў рамках «Усходняга партнёрства», было апрабавана ў іншым фармаце.

Звычайна на першых этапах актывізацыі кантактаў Еўрасаюз імкнецца падпісваць двухбаковыя дамовы з краінамі. З Турцыяй, Кіпрам і Мальтай былі нават заключаны дамовы пра асацыяцыі, што адкрывала перад імі патэнцыйную магчымасць далучэння да ЕС.

Уступленне патрабавала шмат часу, але дамоўленасці рабілі больш лёгкім выхад тавараў, вырабленых у паўднёвых краінах, на еўрапейскія рынкі і такім чынам стымулявалі развіццё і мадэрнізацыю прамысловасці, спрыялі прытоку інвестыцый. І хаця адначасова ўводзіліся пэўныя абмежаванні на экспарт прадукцыі сельскай гаспадаркі, але за гэта краіны атрымлівалі эканамічную і фінансавую дапамогу.

У акце, падпісаным у Маастрыхце, былі выкладзены новыя контуры адносін з краінамі Поўдня, якія вызначылі іх канкрэтную перспектыву стаць краінамі, асацыіраванымі з Еўрасаюзам. Увосень 1996 года ў Барселоне адбылася рэгіянальная канферэнцыя, якая прыняла Дэкларацыю аб «Міжземнаморскім партнёрстве». Яе падпісалі 27 дзяржаў. Партнёрства ставіла за мэту правядзенне «палітычнага дыялогу на рэгулярнай аснове, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва і падтрымку сацыяльнага, культурнага і чалавечага развіцця». Менавіта на гэтым пасяджэнні была створана група па распрацоўцы праекта па фарміраванню ў Міжземнамор’і зоны свабоднага гандлю (запуск праекту плануецца на наступны год).

«Міжземнаморскае партнёрства» адразу намагалася працаваць як комплексная праграма. Рэгулярна адбываліся сустрэчы на ўзроўні міністэрстваў, былі створаны каардынуючыя і адукацыйныя цэнтры, наладжаны рэгулярны абмен інфармацыяй, праводзіліся мерапрыемствы ў галіне экалогіі, культуры і развіцця турызму.

Якасны крок быў зроблены ў мінулым годзе з падачы Францыі. Нікаля Сарказі ў якасці аднаго з пунктаў сваёй перадвыбарнай праграмы абвясціў стварэнне Міжземнаморскага саюза.

23 кастрычніка 2007 года ён жа, ужо як прэзідэнт Францыі, запрасіў усіх лідэраў краін Міжземнамор’я на саміт у Францыю, дзе і быў абвешчаны дакладны час стварэння саюза — чэрвень 2008 года, час пачатку старшынства Францыі ў Еўрасаюзе. Нарэшце 13 ліпеня ў Парыжы адбыўся саміт Міжземнаморскага саюза з удзелам прадстаўнікоў 43 краін. Прыняты статут і дэкларацыя.

У першапачатковых планах Міжземнаморскі саюз будзе кіравацца паводле прынцыпаў ратацыі (прынцып, падобны дзейнаму ў ЕС). Займаючыся пытаннямі энергіі і энерганосьбітаў, бяспекі, барацьбы з тэрорам, міграцыі, гандлю, Міжземнаморскі і Еўрапейскі саюзы змогуць працаваць разам у межах некаторых агульных структур, уключаючы праваахоўныя структуры ў рамках барацьбы з карупцыяй, тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, гандлем людзьмі. Час падводзіць вынікі праекту саюза яшчэ рана, аднак перспектывы ў яго каласальныя (дастаткова згадаць пра ідэю Зоны вольнага гандлю).

Што тычыцца перашкод на шляху праекта, то сюды варта аднесці адсутнасць яснага бачання, як можна скасаваць сацыяльна-эканамічныя дыспрапорцыі паміж Поўначчу і Поўднем. Яшчэ адзін фактар — пазіцыя Турцыі, якая будучы кандыдатам у Еўрасаюз, баіцца, што ўдзел у Міжземнаморскім саюзе можа запаволіць працэс яе інтэграцыі ў ЕС. Не вельмі радасна ставіцца да саюза і Берлін. Ён вымушаны прызнаць ролю Францыі як пасярэдніка ў палітычным дыялогу з краінамі Міжземнамор’я і краінамі-пастаўшчыкамі афрыканскага прыроднага газу.

У гэтым плане праекту «Усходняга партнёрства» пашанцавала куды больш: ніводная з краін-удзе­льніц праграмы не знаходзіцца ў стане ўзаемнай канфрантацыі, а ўсе краіны ЕС, у сваю чаргу, дастаткова пазітыўна, без прыкмет рэўнасці, успрымаюць праект «Усходняга партнёрства». Аднак, каб дагнаць «міжземнаморцаў», «усходнім еўрапейцам» трэба будзе шмат папрацаваць.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.